Без рубрыкі
“Вымяраючы гета: ГРОДНА – ЧАРНАЎЦЫ – КІШЫНЁЎ”: запрашаем да ўдзелу ў даследніцкім праекце

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца маладыя гісторыкі, журналісты і іншыя асобы, якія цікавяцца габрэйскай гісторыяй і спадчынай Гродна.“Вымяраючы гета: ГРОДНА – ЧАРНАЎЦЫ – КІШЫНЁЎ”: запрашаем да ўдзелу ў даследніцкім праекце

Удзельнікі праекта пазнаёмяцца са станам габрэйскіх супольнасцяў Гродна, Чарнаўцоў і Кішынёва у перыяд з 1941 па 1944 гадоў, паспрабуюць з дапамогай інавацыйных лічбавых тэхналогій зафіксаваць сляды існавання гета ў сваіх гарадах, а таксама знайсці адказы на пытанні:

– Дзе менавіта было гета?

– Якой была ягоная арганізацыйная структура і як у ім працякала жыццё?

– Якую каштоўную інфармацыю ўтрымліваюць асабістыя дакументы і сведчанні відавочцаў?

– Што зараз нагадвае пра гета і якія ўстановы займаюцца захаваннем гістарычная памяці пра габрэйскае мінулае ў названых гарадах?

План рэалізацыі праекта

– Лакальныя семінары-адкрыцці (3 дні, верасень-кастрычнік 2020)

– Мікра-праекты і мясцовыя семінары (кастрычнік-лістапад 2020)

– Віртуальны абмен досведам паміж удзельнікамі з іншых гарадоў (6 онлайн-сустрэчаў)

– Віртуальны трохбаковы семінар (3 дні, лістапад-снежань 2020)

– Прэзентацыі праекта ў школах і іншых навучальных установах (снежань 2020)

За актыўны ўдзел у праекце ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.

Падача заяўкі і адбор

Да 10 верасня 2020 г. неабходна даслаць матывацыйны ліст (максімум 3000 знакаў) на электронныя адрасы кіраўнікоў праекта:

– Сяргей Луканюк (s_lukanjuk@yahoo.de)

– Мікалай Кушнір (Mkuschnir@ukr.net)

– Маркус Вінклер (winkler@ikgs.de)

– Андрэй Вашкевіч (horadzien@gmail.com)

Матывацыйны ліст павінен утрымліваць прычыны, па якіх вы жадаеце прыняць удзел у праекце, інфармацыю пра тое, дзе вы вучыцеся/вучыліся і што вывучаеце/вывучалі. Пасля разгляду заявак адабраныя ўдзельнікі атрымаюць адпаведны ліст.

Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Інстытут нямецкай культуры і гісторыі Паўднёва-Усходняй Еўропы ўніверсітэта Людвіга Максіміліяна (г. Мюнхен, Германія), Музей гісторыі і культуры габрэяў Букавіны (Чарнаўцы, Украіна), Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Фядзьковіча (Украіна), Дзяржаўны ўніверсітэт Малдовы (Кішынёў) і ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў “Трэці Сектар” (Гродна).

Праект здзяйсняецца пры падтрымцы Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі ў межах праграмы “Развіцё супрацоўніцтва з грамадзянскімі супольнасцямі ў краінах Усходняга партнёрства і ў Расіі”.

#CivilSocietyCooperation

Фота: Ірына Новік, hrodna.life

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне