Без рубрыкі
Tandem evenings in Hrodna: працягваем вясновы сезон!

20-22 траўня адбудуцца чарговыя Tandem evenings in Hrodna.

Сустрэчы будуць проходзіць ужо ў звыклым усім анлайн-фармаце, на пляцоўцы Zoom.
Паглядзець як праходзілі першыя Tandem evenings in Hrodna можна па гэтай  спасылцы.

Tandem evenings in Hrodna: працягваем вясновы сезон!

На чарговых сустрэчах будуць працаваць пяць моўных столікаў. Можна браць удзел у некалькіх моўных століках. Пачатак усіх сустрэч у 19 гадзін.

  • Польскі моўны столік – 20 траўня, мадэратарка Катажына Рамбеза
  • Італьянскі моўны столік – 21 траўня, мадэратарка Ганна Урбановіч
  • Нямецкі моўны столік – 21 траўня, мадэратары Таццяна Грыц і Хрысціан Біондзі
  • Англійскі моўны столік – 22 траўня, мадэратар Максім Храмчанкоў
  • Беларускі моўны столік – 22 траўня, мадэратар Андрэй Несцяровіч.

Каб далучыцца да сустрэч запоўніце, калі ласка,  кароткую апытанку да 17 траўня па гэтай спасылцы.

Дадатковая iнфармацыя па тэлефону  +375292920181

Сачыце за нашымі анонсамі ў Фэйсбуку:

https://www.facebook.com/groups/540293086589015/


Tandem Evenings in Hrodna – гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.Tandem evenings in Hrodna: працягваем вясновы сезон!

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – адкрытыя. Яны прызначаны для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць.

Як гэта працуе?

Мы збіраемся за рознымі “моўнымі сталамі” і размаўляем на розныя цікавыя для вас тэмы.

Ты слухаеш носьбітаў той альбо іншай мовы і тых, хто хоча лепш авалодаць ёй, уключаешся ў размову, калі лічыш патрэбным. Няма сэнсу вывучаць замежную мову, калі ты не спрабуеш размаўляць на ёй!


Вясновыя сустрэчы ў межах Tandem Evenings in Hrodna ладзяцца сумесна ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Треці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, Валанцёрскай групай «Крок насустрач», у  партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Tandem evenings in Hrodna: працягваем вясновы сезон!

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Про «мертвый» аэропорт в Бресте, проблемы велосипедистов и бедных животных в контактных зоопарках читали больше всего – смотрите, какой получился онлайн сборник после Летней Школы визуализации и фактчекинга в Гродно

Мы собрали все статьи и проекты участников Школы, связанные с темами, которые обсуждали на занятиях.  Какие-то инструменты визуализации журналисты продолжают использовать до сих пор, в новых статьях. Где-то формат сайта или блога не позволяет опубликовать «тяжелые» элементы, и тогда их...

Падрабязней

Водгукі

  • Аліна Філіпчык, клуб “Наш радавод” (УЗВ)

    Первый год посещаю клуб “Наш родовод”. Очень нравится. Давно задумала изучить свою родословную и составить генеалогическое дерево. С этой целью я и пришла на занятия клуба. Здесь я поняла, насколько кропотливая это работа и каким багажом знаний надо обладать, чтобы...

  • Рыма Алізаровіч, курс “Таямніцы мастацтва” (УЗВ)

    Курс “Таямніцы мастацтва” быў для мяне пазнавальным і цікавым, вельмі карысным для самаразвіцця. Веды пра мастацтва (жывапіс, архітэктуру, скульптуру) і іх гісторыю развіцця патрэбны, каб лепш арыентавацца ў бязмерным свеце мастацтва. Чым больш пазнаеш новага, тым цікавей жыць. Вельмі спадабаліся...

  • Уладзімір Сямёнаў, Tandem Evenings in Hrodna, праект HrodnaYouthHub

    Tandem evenings in Hrodna – отличное мероприятие для всех, кто хотел бы попробовать пообщаться на интересном ему языке. Будь то английский, немецкий, итальянский, польский или даже белорусский;-) Всё ещё стесняетесь или боитесь? Считаете свой уровень знания недостаточно хорошим? А вы...

  • Наталля Садаўнічая, Tandem Evenings in Hrodna, праект HrodnaYouthHub

    Очень крутой evenings! Это был мой первый тандем! Отличная практика языка! Будет очень здорово попасть на очередное мероприятие! Вдобавок , можно еще и игры провести!) для взаимодействия группы ))) буду ждать очередного Tandem в мае с нетерпением!!!!! Спасибо большое организаторам!...

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне