Без рубрыкі
Tandem evenings in Hrodna: адкрываем вясновы сезон!

Першая вясновая сустрэча Tandem evenings in Hrodna – ужо 15 красавіка!Tandem evenings in Hrodna:  адкрываем вясновы сезон!

Tandem Evenings in Hrodna – гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – некамерцыйныя. Мы сфакусаваныя на абмене мовамі і культурай.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – адкрытыя. Яны прызначаны для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць.

Як гэта працуе?

Мы збіраемся за рознымі “моўнымі сталамі” і размаўляем на розныя цікавыя для вас тэмы.

Ты слухаеш носьбітаў той альбо іншай мовы і тых, хто хоча лепш авалодаць ёй, уключаешся ў размову, калі лічыш патрэбным. Няма сэнсу вывучаць замежную мову, калі ты не спрабуеш размаўляць на ёй!Tandem evenings in Hrodna:  адкрываем вясновы сезон!

Калi Вы добра валодаеце нейкай мовай –  запрашаем стаць мадэратарам моўнага стала!

Першая вясновая сустрэча адбудзецца 15 красавіка.

Пачатак у 18.30, сустрэчы будуць праходзиць у анлайн-фармаце.

Для ўдзелу запоўніце калі ласка, кароткую анкету па гэтай спасылцы.

Дадатковая iнфармацыя па тэлефонах +375336341041 цi +375292920181

Сачыце за нашымі анонсамі ў Фэйсбуку:

https://facebook.com/tandemeveningsinhrodna/

https://www.facebook.com/groups/540293086589015/

Вясновыя сустрэчы ў межах Tandem Evenings in Hrodna ладзяцца сумесна ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Треці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, Валанцёрскай групай «Крок насустрач», у  партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Tandem evenings in Hrodna:  адкрываем вясновы сезон!

Tandem evenings in Hrodna:  адкрываем вясновы сезон!Tandem evenings in Hrodna:  адкрываем вясновы сезон!Tandem evenings in Hrodna:  адкрываем вясновы сезон!Tandem evenings in Hrodna:  адкрываем вясновы сезон!Tandem evenings in Hrodna:  адкрываем вясновы сезон!

 

 

 

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Про «мертвый» аэропорт в Бресте, проблемы велосипедистов и бедных животных в контактных зоопарках читали больше всего – смотрите, какой получился онлайн сборник после Летней Школы визуализации и фактчекинга в Гродно

Мы собрали все статьи и проекты участников Школы, связанные с темами, которые обсуждали на занятиях.  Какие-то инструменты визуализации журналисты продолжают использовать до сих пор, в новых статьях. Где-то формат сайта или блога не позволяет опубликовать «тяжелые» элементы, и тогда их...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне