Падзеі
Жыць і сталець годна: знаёмім з матэрыяламі Форума “Годнае даўгалецце”

Форум адбыўся ў Мінску 1-2 кастрычніка і сабраў вялікую колькасць экспертаў з розных краін. Імі былі прадстаўленыя розныя пункты гледжання на тое, што можна зрабіць, каб забяспечыць у грамадстве роўныя правы і магчымасці для ўсіх пакаленняў.

Змястоўная частка Форума распачалася з выступу Аляксандра Сідарэнкі, дарадцы Еўрапейскага цэнтру палітыкі і даследаванняў у галіне грамадскага дабрабыту (Вена, Аўстрыя).

Жыць і сталець годна: знаёмім з матэрыяламі Форума "Годнае даўгалецце"

Аляксандр Сідарэнка ўжо не першы раз дзеліцца сваімі ведамі па правах сталых людзей з беларусамі. У траўні 2018 г. ён браў актыўны ўдзел у першым беларускім форуме ўніверсітэтаў трэцяга веку

У сваёй прэзентацыі эксперт зрабіў акцэнт на тым, што, нягледзячы на існаванне Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, цэлага шэрагу іншых падобных дакумантаў, нідзе ў іх не згадваюцца наўпрост правы сталых людзей.

Розныя краіны і арганізацыі ініцыявалі ў розны час прыняццё на ўзроўні ААН міжнародных заканадаўчых актаў, якія б гарантавалі забеспячэнне правоў сталых людзей, але такі дакумант дагэтуль так і не быў прыняты.

Нават падпісаны ўрадамі многіх краін свету (у ліку падпісантаў ёсць і Беларусь) Мадрыдскі міжнародны план дзеянняў па праблемах старэння дагэтуль мае дэкларатыўны характар.

На думку эксперта, сёння ўжо наспела неабходнасць прыняцця спецыяльных законаў для абароны правоў сталых людзей.

Віталія Гаўчайтэ Віцціч (Швайцарыя), якая кіруе працоўнай групай па народанасельніцтву ЕЭК (Еўрапейскай эканамічнай камісіі) ААН, прадставіла Дарожную мапу па пытаннях старэння, прапанаваную Беларусі.

Жыць і сталець годна: знаёмім з матэрыяламі Форума "Годнае даўгалецце"

У час падрыхтоўкі Дарожнай мапы прадстаўнікі працоўнай групы ЕЭК на чале з Віталіяй Гаўчайтэ Віцціч сустракаліся ў Беларусі з прадстаўнікамі ўраду, грамадскімі актывістамі, сталымі людзьмі, бізнесоўцамі, журналістамі.

Аўтары мапы прапануюць уключаць аспект старэння насельніцтва ва ўсе сферы палітыкі ў Беларусі. Пры гэтым важнай прынцыповай умовай рэалізацыі апісаных у Мапе прыярытэтаў з’яўляецца падыход “сумеснага ўдзелу” – у тым ліку, арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу, саміх сталых людзей.

Стваральнікі Дарожнай мапы рэкамендавалі ўраду Беларусі ў бліжэйшы час сфарміраваць механізм каардынацыі дзеянняў паміж рознымі ведамствамі ў кантэксце адаптацыі краіны да хуткага працэсу старэння насельніцтва.

Віталія Гаўчайтэ Віцціч агучыла таксама ідэю стварэння камісіі альбо інстытута амбудсмена па пытаннях недыскрымінацыі, а таксама палепшыць механізм кансультавання з грамадскасцю па пытаннях распрацоўкі новых заканадаўчых дакументаў і праграм у гэтай сферы.

Рэкамендацыі, прадстаўленыя ў Дарожнай мапе, тычацца чатырох асноўных сфер:

  • Інтэграцыя і ўдзел сталых людзей у жыцці грамадства
  • Годнасць, здароўе і незалежнасць у сталым узросце
  • Сям’я і падтрымка салідарнасці паміж пакаленнямі
  • Гнуткае рэагаванне рынку працы, стымуляванне больш працяглага працоўнага жыцця.

Пытанні старэння насельніцтва павінны стаць скразной тэмай. Гэта не толькі і не столькі клопат пра тых, хто ўжо сёння ў сталым узросце, а клопат пра арганізацыю гарманічнага жыцця грамадства ва ўмовах, калі сталых людзей больш, чым дзяцей – з такіх словаў распачала свой выступ на Форуме экспертка кааліцыі “За годнае даўгалецце” Раіса Сінельнікава.

Жыць і сталець годна: знаёмім з матэрыяламі Форума "Годнае даўгалецце"

На думку Раісы Сінельнікавай, сталыя людзі могуць і павінны стаць рэсурсам і агентамі перамен у грамадстве.

Экспертка агучыла галоўныя, з яе пункту гледжання, выклікі для нашай краіны ў кантэкце дэмаграфічнага старэння:

  • Міжпакаленчая справядлівасць
  • Роўныя магчымасці для годнага жыцця і старэння
  • Успрыняццё старасці і сацыяльная роля сталых людзей
  • Уплыў на прыняццё рашэнняў

Асаблівую ўвагу Раіса Сінельнікава надала якасці жыцця сталых люзей у вёсцы, дзе ўжо сёння на аднаго непрацаздольнага чалавека прыпанае ўсяго 1,3 працаздольных людзей, дзе працягласць жыцця людзей на 4,5 гады жыцця меншая, дзе амаль 40% жыхароў не маюць гарачай вады, 26% – каналізацыі, 25% – вадаправода.

Раіса Сінельнікава: Неабходна вырашыць: хто зараз трымае на сабе асноўны цяжар дагляду за сталымі людзьмі і хто будзе вымушаны трымаць яго заўтра? Што будзе з’яўляцца асноўнай крыніцай фінансавання пенсій і іншых сацыяльных выдаткаў? Як стымуляваць заангажаванне сталых людзей у жыццё грамадства, у валанцёрскую працу? Якія аб’екты спатрэбяцца нам заўтра (школы альбо пансіянаты і цэнтры дзённага знаходжання для сталых людзей?

Прэзентацыі выступаў іншых экспертаў Форума будуць прадстаўленыя ў іншых публікацыях.

Фота Антона Сурапіна

Фотасправаздачу з Форума глядзіце тут.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Про «мертвый» аэропорт в Бресте, проблемы велосипедистов и бедных животных в контактных зоопарках читали больше всего – смотрите, какой получился онлайн сборник после Летней Школы визуализации и фактчекинга в Гродно

Мы собрали все статьи и проекты участников Школы, связанные с темами, которые обсуждали на занятиях.  Какие-то инструменты визуализации журналисты продолжают использовать до сих пор, в новых статьях. Где-то формат сайта или блога не позволяет опубликовать «тяжелые» элементы, и тогда их...

Падрабязней

Водгукі

  • Аліна Паўлоўская, курс для моладзі Youth can

    Большое спасибо организаторам и преподавателям курса “Youth can”! Эти люди творят чудеса! За пару часов занятий из меня, очень скромного и стеснительного, склонного к вечным сомнениям и неуверенного человека, смогли извлечь столько потрясающих и перспективных идей! Вдохновить на поиски нового,...

  • Кацярына Акімава, курс для моладзі Youth can

    Большое спасибо за замечательный курс Youth can. За все дни работы я узнала много нового о поиске и реализации своих идей, создании стартапа и как правильно представить перед публикой свою идею. Данный курс – отличная возможность узнать себя, познакомиться с...

  • Аксана Ярашонак, Летняя Школа Фактчэкінга

    Лічу, што летняя Школа фактчэкінга і візуалізацыі ў Гародні была патрэбнай для маёй прафесійнай дзейнасці. Асабліва карысным было тое, што атрыманыя веды мы змаглі адразу ж прымяняць на практыцы. Гэта датычыцца і інструментаў па візуалізацыі і вызначэння фэйкавых навін. Выдатна...

  • Тамара Мухіна, курс “Лепім з гліны разам” (УЗВ)

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне