Падзеі
Запрашаем узяць удзел у Тыдні грамадзянскай адукацыі “Мастацтва жыць разам”

Запрашаем узяць удзел у Тыдні грамадзянскай адукацыі “Мастацтва жыць разам”Сем краін, сем дзён, онлайн і афлайн, конкурсы і крэатыўныя мерапрыемства – далучайцеся да напаўнення праграмы Тыдня і запрашайце сваіх калег!

Мерапрыемствы Тыдня пройдуць 5-11 кастрычніка 2020 г. паралельна ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове, Расіі і Украіне.

Мэтамі Тыдня, які ладзіцца Усходне-Еўрапейскай Сеткай грамадзянскай адукацыі (EENCE) з’яўляюцца:

  • фарміраванне паважлівага стаўлення да правайдэраў грамадзянскай адукацыі праз дэманстрацыю патэнцыялу і папулярызацыю лепшых практык грамадзянскай адукацыі ў рэгіёне.
  • дэманстрацыя патэнцыялу і лепшых практык правайдэраў з краін Усходняга Партнёрства і Расіі ў сферы грамадзянскай адукацыі;
  • умацаванне супрацоўніцтва паміж сябрамі EENCE і іншымі правайдэрамі грамадзянскай адукацыі;
  • актуалізацыя тэмы грамадзянскай адукацыі ў публічным дыскурсе ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама ў Расіі
  • пошук новага зместу і новых форм грамадзянскай адукацыі ва ўмовах пандэміі COVID-19.

Запрашаем узяць удзел у Тыдні грамадзянскай адукацыі “Мастацтва жыць разам”

МЫ ЧАКАЕМ ЗАЯЎКІ АД АРГАНІЗАЦЫЙ, ЭКСПЕРТАЎ І УСІХ ІНШЫХ ЗАЦІКАЎЛЕННЫХ ІНСТЫТУЦЫЙ І АСОБАЎ, якія працуюць у сферы грамадзянскай адукацыі, адукацыі ў галіне дэмакратычнай грамадзянскасціадукацыі ў галіне правоў чалавека або ў сумежных галінах (мэты ўстойлівага развіцця, гендэрная роўнасць, міжкультурны дыялог і г. д.).

ПРАГРАМА Тыдня грамадзянскай адукацыі будзе складацца з мясцовых, агульнанацыянальных і міжнародных мерапрыемстваў.

ЯКІЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ МОЖНА ЗАЯЎЛЯЦЬ У ПРАГРАМУ ТЫДНЯ? Канферэнцыі, лекцыі, круглыя сталы, семінары, трэнінгі, прэзентацыі, выставы, конкурсы і іншыя мерапрыемствы, якія будуць дэманстраваць разнастайнасць тэмаў, мэтавых груп, фарматаў грамадзянскай адукацыі, спрыяць папулярызацыі грамадзянскай адукацыі і яе правайдэраў у краінах Усходняга Партнёрства і ў Расіі.

ЗАЯЎЛЯЙЦЕ СВАЕ МЕРАПРЫЕМСТВЫ, запоўніўшы форму заяўкі да 15 верасня 2020 г.

Звярніце ўвагу, што чым раней будзе пададзеная вашая заяўка – тым хутчэй інфармацыя пра вашае мерапрыемства з’явіцца на вэб-старонцы Тыдня, дзе будзе створаная інтэрактыўная мапа і база звестак пра мерапрыемствы, заяўленыя ў праграму Тыдня.

У выпадку, калі заяўленае вамі мерапрыемства будзе адабрана ў праграму Тыдня, не пазней, як да 01.10.2020з вамі звяжацца нацыянальны каардынатар, разам з якім вы будзеце ўзгадняць далейшыя крокі па падрыхтоўцы мерапрыемства. Арганізатары Тыдня таксама забяспечаць інфармацыйную падтрымку ўсіх мерапрыемстваў, з якіх будзе складацца праграма Тыдня.

КРЫТЭРЫІ АДБОРУ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ:

  • адпаведнасць місіі EENCE;
  • скіраванасць на развіццё грамадзянскіх кампетэнцый;
  • адпаведнасць каштоўнасцям грамадзянскай адукацыі / адукацыі для дэмакратычнай грамадзянскасці.

ЧАМУ ВАРТА ЗАЯЎЛЯЦЦА ДА ЎДЗЕЛУ Ў ТЫДНІ?

  • Па-першае, гэта выдатная магчымасць прадэманстраваць разам з іншымі беларускімі арганізацыямі актуальнасць і важнасць грамадзянскай адукацыі, пашырыць аўдыторыю сваіх праграм і праектаў, паказаць свой патэнцыял і пазнаёміцца з новымі партнёрамі!
  • Па-другое, гэта магчымасць бліжэй пазнаёміцца з працай найбуйнейшай у рэгіёне Усходняга Партнёрства сеткай грамадзянскай адукацыі – EENCE, а ў перспектыве – і далучыцца да яе дзейнасці!
  • Па-трэцяе, самыя актыўныя ўдзельнікі Тыдня атрымаюць магчымасць заявіцца на ўдзел у міжнароднай канферэнцыі ў Берліне, якую ў лістападзе бягучага года ладзяць нашыя партнёры з NECE (Еўрапейская сетка грамадзянскай адукацыі).
  • Па-чацьвёртае, вы атрымаеце інфармацыйную падтрымку, прамацыйныя матэрыялы Тыдня, доступ да базы звестак пра ўдзельнікаў Тыдня з розных краін, а ў некаторых выпадках – і арганізацыйную дапамогу ў правядзенні вашых мерапрыемстваў.

Падрыхтоўкай Тыдня грамадзянскай адукацыі ў Беларусі займаецца кансорцыюм беларускіх арганізацый-сябраў EENCE, у які ўваходзяць:

  1. Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“,
  2. Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы,
  3. Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар“,
  4. Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ“.
  5. Установа “Лабараторыя інавацыйных праектаў

ДАДАТКОВАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

Тыдню грамадзянскай адукацыі будуць папярэднічаць тры конкурсы, да ўдзелу ў якіх мы вас таксама запрашаем!

  • Конкурс рэкламных відэаролікаў па грамадзянскай адукацыі, якія адлюстроўваюць праблемы грамадзянскай адукацыі з пункту гледжання як яго правайдэраў, так і людзей, на якіх яна аказала значны ўплыў. Далучайцеся
  • Конкурс плакатаў па грамадзянскай адукацыі, скіраваны на тое, каб прадстаўнікі тых мэтавых груп, якія раней былі па-за сістэмай грамадзянскай адукацыі (напрыклад, мастакі, дызайнеры), змаглі стаць часткай працэсу грамадзянскай адукацыі і спрыяць фармаванню грамадзянскай ідэнтычнасці праз выяўленчае мастацтва. Далучайцеся
  •  Конкурс лепшых онлайн-практык грамадзянскай адукацыі. У гэтую намінацыю мы запрашаем падаваць свае онлайн курсы, вэбінары, мабільныя дадаткі, квізы, адукацыйныя падкасты, відэа і іншыя аналагічныя “прадукты”, вялікую патрэбу ў якіх прадэманстравала сітуацыя, звязаная з пандэміяй COVID-19. Далучайцеся

Пераможцы конкурсаў будуць узнагароджаны падчас Тыдня грамадзянскай адукацыі.

КАНТАКТЫ:

Калі вы хочаце быць у курсе апошніх навін EENCE і даведацца больш пра мерапрыемствы EENCE, далучайцеся да нас на Facebook і наведайце сайт EENCE

Засталіся пытанні?

Пішыце: eence.cew@gmail.com (Вольга Мельнік – Менеджэр па камунікацыях у межах Тыдня грамадзянскай адукацыі) або нацыянальнаму каардынатару ў Беларусі: CEweekBelarus@gmail.com (Андрэй Ляўко).

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Цяпліца моладзевых ініцыятыў – запрашаем!

Дарагі дружа, дарагая сяброўка! Мы ўпэўненыя, што Ты хочаш развівацца, быць карыснай людзям, рабіць гэты свет лепшым. Менавіта для такіх людзей мы ствараем у Гродна Цяпліцу моладзевых ініцыятыў і спадзяемся, што ТЫ далучышся да нас! Цяпліца – гэта інтэнсіўны навучальны...

Падрабязней

Водгукі

  • Валерыя Цвік, Школа медыяпісьменнасці Media IQ

    Конечно прокачала социальные навыки, быстро влилась в общество незнакомых людей, познакомились. Раньше было: прочитала информацию, а она поглощается и там остается, даже если не думать о ней. Теперь более серьезно отношусь, стараюсь проверять и фильтрую новости. Например, что в Минске...

  • Ліза Лазарава, Школа медыяпісьменнасці Media IQ

    Теперь, если я вижу какую-то новость, смотрю, как оформлена статья, что уже написано, когда и кем по этому поводу. Это вошло в привычку. Больше слежу за новостями Гродно, и хочется ещё дальше учиться. До медиашколы я была замкнутой, закрытой и...

  • Ілля Калюта і Ксенія Жытко, Школа медыяпісьменнасці Media IQ

    Медиа школа объединила нас с Ксюшей, до этого все держалось на мечтах. Темы, которые мы обсуждали все вместе, например, критическое мышление, манипуляции помогли по-другому взглянуть на наши межличностные отношения с людьми, сверстниками в рутине. Мы стали замечать то, на что...

  • Ліяна Навагродская, курс па развіццю прадпрымальніцкіх ініцыятываў YOUthCAN

    Классный курс, если честно он мне дал гораздо большее, чем я ожидала. На курсе было не только про проекты, но про другое мышление, мышление человека, который достигает важных и нужных вещей, причем не только для себя, но и для общества....

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне