Падзеі
Запрашаем у “Акадэмію Лідэраў Залатога Веку”!

Да ўдзелу ў Акадэміі запрашаюцца сталыя людзі – актывісты беларускіх універсітэтаў трэцяга веку і іншых пляцовак.

Мэтай Акадэміі, якая будзе працаваць 21-23 чэрвеня непадалёк ад Слоніма, з’яўляецца развіццё кампетэнцый, неабходных для арганізацыі працы па адукацыі, сацыялізацыі, адстойванні правоў і інтарэсаў сталых людзей.

Удзельнікі будуць знаёміцца з міжнароднымі дакументамі і практыкамі, накіраванымі на забеспячэнне годнага даўгалецця, абмяркоўваць магчымасці супрацоўніцтва.

Асобная частка навучальнай праграмы будзе накіраваная на развіццё важных лідэрскіх кампетэнцый: прыняццё рашэнняў, майстэрства камунікацыі, кіраванне канфліктамі, праектаванне.

У праграме Акадэміі застанецца таксама месца для інтэграцыйных імпрэзаў.

Заявіцца да ўдзелу ў Акадэміі можна да 25 траўня, запоўніўшы заяўку.

Больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства глядзіце ніжэй.

Акадэмія лідэраў залатога веку
Арганізатарам Акадэміі з’яўляецца кааліцыя “За годнае даўгалецце”, якая аб’ядноўвае 8 беларускіх некамерцыйных арганізацый, тры універсітэты трэцяга веку, незалежных экспертаў.

Сярод заснавальнікаў кааліцыі – гарадзенскія грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Мэтай кааліцыі з’яўляецца стварэнне грамадства, у якім ёсць месца для сталых людзей.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне