Падзеі
Запрашаем на першы ў Гродне курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію!

Ці ёсць жыццё на Марсе на пенсіі? Ёсць!

Развівацца, падарожнічаць, сустракацца з цікавымі людзьмі, умела кіраваць сваімі фінансамі, падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме, кіраваць сваімі эмоцыямі – вы так бачыце сваё жыццё на пенсіі? Калі не – спяшайцеся запісацца на першы ў Гродне курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію!

Пасля выхаду на пенсію многія людзі аказваюцца сам на сам з рэаліямі новага жыцця: пагаршэнне фінансавага дабрабыту (пенсія ў сярэднім складае каля 40% ад заробку), развітанне з працоўным калектывам часта суправаджаецца з’яўленнем праблем са здароўем, стратай блізкіх, адчуваннем адзіноты і непатрэбнасці. Самастойна справіцца з выклікамі новага жыцця зусім не проста.

Выйсце ёсць!

У межах курса вы сплануеце сваю будучыню, пазнаёміцеся з рознымі варыянтамі арганізацыі дадатковай працоўнай занятасці, атрымання важных для жыцця ў сучасным грамадстве кампетэнцый, развіцця сваіх творчых здольнасцяў, працы на карысць грамадства. Вы даведаецеся пра “Універсітэт Залатога Веку”, пра іншыя пляцоўкі, якія дапамогуць вам адчуваць сябе паўнавартасным і сучасным чалавекам.

Асобны блок заняткаў будзе прысвечаны таму, як эканоміць і рацыянальна выкарыстоўваць свае фінансы, куды іх можна ўкладаць, за кошт чаго можна мець дадатковыя да пенсіі прыходы.

Яшчэ адзін блок будзе прысвечаны псіхалагічнай падрыхтоўцы да выхаду на пенсію, чаго варта пазбягаць у сітуацыі выхаду на пенсію, якія эмацыйныя і псіхалагічныя змены могуць быць і як з імі спраўляцца і як пераарыентаваць сваё жыццё ў новых умовах.

Новыя знаёмствы, зручнае месца, душэўная атмасфера на занятках, цікавыя формы навучання з прафесійнымі экспертамі – усё гэта чакае вас на нашым курсе.

Калі:

7 чэрвеня – 9 чэрвеня

Каго запрашаем?

Жыхароў Гродна ва ўзросце вышэй за 50 год, якія яшчэ працуюць, але ў хуткім часе плануюць выйсці на пенсію.

Хто будзе праводзіць заняткі?

Эксперты, якія маюць вялікі досвед працы з людзьмі перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту, выкладання асноваў псіхалогіі, фінансавай і медыяграматнасці.

Запрашаем на першы ў Гродне курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію!Лана Руднік – заснавальніца і дырэктарка ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый”. Кіраўніца праграмы “Універсітэт Залатога Веку». Псіхолаг, коуч, магістр паліталогіі, выпускніца Вышэйшай Школы грамадскай кіравання (Беласток, Польшча).

У якасці трэнеркі-кансультанткі з 1998 г. працавала для многіх беларускіх і міжнародных арганізацый (ПРААН, Міжнародная арганізацыя па міграцыі, Counterpart Int. і інш.) па пытаннях мэтавызначэння, аргразвіцця, планавання, кіравання праектамі, сувязяў з грамадскасцю, метадалогіі распрацоўкі адукацыйных праграм. Стажыравалася і атрымлівала дадатковую адукацыю ў сферы адукацыі дарослых, менеджменту, лідэрства, грамадскага кіравання ў Германіі, Швецыі, ЗША, Польшчы, Літве і шэрагу іншых краін. Аўтарка і сааўтарка шэрагу кніг і дапаможнікаў па менеджменце, сацыяльнай анімацыі, арганізацыйнаму развіццю.

Запрашаем на першы ў Гродне курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію!Павел Джулайпсіхолаг, медыцынскі псіхолаг, працоўны стаж – 12 гадоў. З 2009 г. па цяперашні час працуе ва УАЗ «Гарадская бальніца №3 г. Гродна» (аддзяленне неўрозаў і пагранічных станаў). З 2011 г. па студзень 2019 г. з’яўляўся галоўным медыцынскім псіхолагам па Гродзенскай вобласці. З 2018 г. – выкладчык факультэта псіхалогіі ГрДУ ім. Я. Купалы. Аўтар і вядучы адукацыйнага курса «Псіхалогія для жыцця».  Актыўна супрацоўнічае (праводзіць навучанне) з БелТІЗ (Беларускае таварыства інвалідаў па зроку), а таксама з Цэнтрам дапамогі жыцця (дапамога пацыентам хоспісаў).

 

Запрашаем на першы ў Гродне курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію!Ірына Мілоста – бізнэс-трэнерка, кансультантка па кіраванні асабістымі фінансамі з 20-гадовым досведам працы ў сферы эканомікі. Працавала ў аўдытарскай кампаніі “Аудит – Ниокс”, у дэпазітным аддзеле банку “Маналіт”, фінансавай дэрэктаркай у кампаніях “Терразит Плюс – Окна и Двери”, “МедЛен”.

 

Удзел у курсе бясплатны!

Просім вас запоўніць электронную анкету да 31 мая.

Запісацца можна па тэлефоне + 375 33 634 10 41 альбо па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com

Хто арганізуе?

Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”. Арганізацыя была створаная ў Гродне ў 2014 г. і штогод ладзіць адукацыйныя праграмы для жыхароў Гродна. Адной з такіх праграм з’яўляецца “Універсітэт Залатога Веку” для сталых людзей. Штогод каля 200 студэнтаў Універсітэта наведваюць заняткі больш як 50 курсаў і клубаў (замежныя мовы, кампутары і інтэрнэт, клуб падарожнікаў, псіхалогія, гісторыя, заняткі рознымі аздараўленчымі практыкамі і шмат чаго іншага). Праграма была згаданая ў якасці адной з лепшых практык працы са сталымі людзьмі ў Нацыянальнай справаздачы Рэспублікі Беларусь (2011 і 2016 гг.) пра выкананне нашай краінай Мадрыдскага міжнароднага плана па праблемах старэння насельніцтва.

Курсы па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію з’яўляюцца часткай мясцовай ініцыятывы ў межах праекта “Развіццё «Кастрычніцкага эканамічнага форуму» – пляцоўкі для адкрытага дыялогу пра магчымыя накірункі эканамічных рэформ для Беларусі – для больш эфектыўнага і заангажаванага грамадскага ўдзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў па пытаннях эканамічнай палітыкі на нацыянальным і мясцовым ўзроўнях”.

Чытаць па-руску можна ТУТ.

Падзеі

Усе падзеі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне