Падзеі
Запрашаем на першыя сустрэчы Tandem Evenings in Hrodna ў гэтым годзе

Tandem Evenings in Hrodna – гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і вопытам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.Запрашаем на першыя сустрэчы Tandem Evenings in Hrodna ў гэтым годзе

Сустрэчы Tandem Evenings in Hrodna – некамерцыйныя. Мы сфакусаваныя на абмене мовамі і культурай.

Сустрэчы Tandem Evenings in Hrodna – адкрытыя. Яны прызначаны для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць.

Як гэта працуе?Запрашаем на першыя сустрэчы Tandem Evenings in Hrodna ў гэтым годзе

Мы збіраемся за рознымі “моўнымі сталамі” і размаўляем на цікавыя для вас тэмы.

Ты слухаеш носьбітаў той альбо іншай мовы і тых, хто хоча лепш авалодаць ёй, уключаешся ў размову, калі лічыш патрэбным. Няма сэнсу вывучаць замежную мову, калі ты не спрабуеш размаўляць на ёй!

Калi Вы добра валодаеце нейкай мовай – запрашаем стаць мадэратарам моўнага стала!

На гэтых тандэмах Вы можаце зарэгістравацца на:

Нямецкі столік – Таня Грыц і Крыс Біондзі з тэмай “Царства жывёл”, 15 лютага, а 19.30
Беларускі столік – Настасся Баравік з тэмай “Здаровы лад жыцця”, 16 лютага, а 19.00
Польскі столік –  Кася Рэмбеза з тэмай “Без стрэсу па-польску”, 17 лютага, а 19.00
Англійскі столік – Максім Храмчэнкоў з темай “Вясна, птушкі, кветачкі”, 19 лютага, а 19.00Запрашаем на першыя сустрэчы Tandem Evenings in Hrodna ў гэтым годзе

Сустрэчы будуць праходзіць у анлайн-фармаце.

Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, кароткую анкету па гэтай спасылцы (дэдлайн 10 лютага).

Дадатковая iнфармацыя па тэлефонах +375292595234 цi +375336341041

Сачыце за нашымі анонсамі ў Фэйсбуку, ВК i тэлеграме:

https://facebook.com/tandemeveningsinhrodna/
https://vk.com/tandemeveningsinhrodna
https://t.me/grodnoevent

Cустрэчы ў межах Tandem Evenings in Hrodna ладзяцца сумесна ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Треці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, Валанцёрскай групай «Крок насустрач».

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне