Падзеі
Запрашаем на Форум інавацыйных ідэй на карысць рэгіянальнага развіцця

Запрашаем на Форум інавацыйных ідэй на карысць рэгіянальнага развіццяПершы беларускі Форуме інавацыйных ідэй, якія спрыяюць развіццю рэгіёнаў нашай краіны, адбудзецца ў Магілёве 19-20 красавіка бягучага года.

Мэта Форума: папулярызацыя дзейнасці рэгіянальных грамадскіх ініцыятыў і ўнёску, які яны робяць у развіццё сваіх рэгіёнаў.

Удзел у Форуме возьмуць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, журналісты, актыўныя грамадзяне.

У межах Форума адбудуцца прэзентацыі цікавых рэгіянальных ініцыятыў, майстар-класы па арганізацыі сувязяў з грамадскасцю, наладжванні супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі, прыцягненні мясцовых рэсурсаў, дыскусіі пра магчымасці ўмацавання рэгіянальных арганізацый і супрацоўніцтва паміж імі.

Калі вы зацікаўленыя ўзяць удзел у Форуме, калі ласка, запоўніце да 29 сакавіка форму заяўкі.

Ад адной арганізацыі можна заявіць максімум 2 чалавек.

Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца прадстаўнікі арганізацый, якія бралі ўдзел у праграме “Акадэмія рэгіянальнага развіцця” (2018).

Адабраным удзельнікам і ўдзельніцам будуць кампенсаваныя выдаткі на пражыванне, харчаванне, а таксама на праезд да месца правядзення Форума (зваротныя квіткі ўдзельнікі аплочваюць самі).

Інфармацыя пра вынікі адбору будзе прадстаўленая да 5 красавіка.

Арганізатары:

“Цэнтр “Кола”, Магілёў

“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”, Гродна

Інфармацыйная падтрымка: ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, Гродна

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне