Падзеі
“За годнае даўгалецце”: удзельнікі кааліцыі абмеркавалі найбліжэйшыя планы

Маніторынг хода распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця, падрыхтоўка да Форума актыўнага даўгалецця, візіт да патэнцыйных партнёраў з Германіі. Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся 22 сакавіка на чарговай працоўнай сустрэчы арганізацый і экспертаў, якія ўваходзяць у кааліцыю “За актыўнае даўгалецце”.

Галоўныя фокусам дзейнасці кааліцыі на гэтым этапе з’яўляецца ўдзел у распрацоўцы Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця. Яшчэ ў лістападзе ад імя кааліцыі ў Міністэрства працы былі накіраваныя прапановы па змесце Стратэгіі.

На сваёй чарговай працоўнай сустрэчы сябры кааліцыі дамовіліся актывізаваць працу па маніторынгу за ходам падрыхтоўкі гэтага стратэгічна важнага для нашай краіны дакумента.

4 красавіка у парламенце адбудзецца Круглы стол, дзе будзе абмяркоўвацца падрыхтоўка Стратэгіі. Удзел у гэтым мерапрыемстве возьме вядомая беларуская экспертка і ўдзельніца кааліцыі Раіса Сінельнікава. Па выніках Круглага стала сябры кааліцыі скарэктуюць план сваіх дзеянняў па ўдзеле ў распрацоўцы Стратэгіі.

На 1-2 кастрычніка папярэдне запланавана правядзенне Форума актыўнага даўгалецця, які адбудзецца ў Мінску.

24-27 сакавіка дэлегацыя кааліцыі знаходзіцца ў нямецкім Арнсбергу, дзе знаёміцца з нямецкім досведам працы па распрацоўцы нацыянальных і мясцовых планаў дзеянняў па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей. У час візіту будуць таксама абмеркаваныя ідэі адносна супрацоўніцтва кааліцыі з нямецкімі арганізацыямі. У складзе дэлегацыі – намесніца дырэктаркі праграмы УЗВ Дар’я Радзевіч.

У склад кааліцыі ўваходзяць гарадзенскія ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне” (Мінск), ГА “Залаты ўзрост” (Віцебск), ГА “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” (Мінск), “Кобрынскі Клуб дзелавых жанчын “Бона”, “Хэсэд-Рахамім” (Мінск), “Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб’яднанне” старшыні Радаў гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” і мінскага “Універсітэту трэцяга ўзросту“, а таксама некалькі экспертаў.

Каардынатарам кааліцыі на сустрэчы 22 сакавіка быў зацверджаны сябра праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік.

Кааліцыя адкрытая да далучэння іншых арганізацыі і экспертаў. Ахвотным зрабіць гэта неабходна падпісаць Мемарандум кааліцыі.

Чарговая сустрэча сябраў кааліцыі запланаваная на 12 красавіка.

Сачыць за навінамі дзейнасці кааліцыі “За годнае даўгалецце” можна ў групе кааліцыі ў Фэйсбуку.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне