Падзеі
Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

Гаўдэамус, падзякі і пасведчанні выпускнікам, спевы, танцы, падарункі, прывітальныя прамовы і святочны торт у “Бярозавым раі”: студэнты, выкладчыкі і арганізатары “Універсітэту Залатога Веку” развіталіся з юбілейным навучальным годам і пайшлі на летнія канікулы.

Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

Каля ста ўдзельнікаў святочнага балю, які праходзіў у аграсядзібе “Бярозавы рай” непадалёк ад Гродна, устаюць пад гукі студэнцкага гімна “Гаўдэамус”, з якога традыцыйна распачынаецца і сканчаецца кожны акадэмічны год УЗВ.

Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

Нязменная вядучая святу Вера Кунцэвіч распачынае імпрэзу і перадае рэй у рукі дзяўчат з капэлы “Zhydovachka” (Барысаў).

Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

Пад іх кіраўніцтвам ўдзельнікі свята праходзяць святочным маршам, які задае ўрачысты настрой усёй імпрэзе.

Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

На сцэну ўздымаюцца кіраўнікі праграмы “Універсітэт Залатога Веку” Лана і Вітаўт Руднікі.

Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

– “Кожны з нас, калі пачынае нейкую новую справу, трошачку баіцца. У 2010 мы не пабаяліся і зрабілі ўнікальны для Беларусі Універсітэт – універсітэт, дзе людзі ад 55 могуць атрымліваць патрэбныя веды і кампетэнцыі, універсітэт, дзе паляпшаецца іх здароўе, універсітэт, дзе ёсць магчымасць праявіць сябе не толькі ў ролі студэнта, але і выкладчыка і арганізатара цікавых справаў, вандровак, універсітэт, дзе сустракаюцца розныя пакаленні і вучацца адзін у аднаго, універсітэт, дзе жывуць напоўніцу – кажа дырэктарка праграмы Лана Руднік і дадае:

– Для мяне кіраванне ўніверсітэтам – гэта сапраўдны выклік, дзе трэба быць максімальна сканцэнтраванай на тых задачах, якія прыходзіцца штодзённа вырашаць.

Гэта трэцяя частка майго свядомага жыцця і праграма, якой мы аддалі і аддаём шмат сілаў і энергіі. Гэта – месца, дзе віруе жыццё, гэта прадмет майго гонару, гонару за сваю каманду, за студэнтаў, якія прыносяць цікавыя ідэі і напаўняюць жыццём нашу праграму.

Я дзякую вам усім за тое, што мы ёсць, за тое, што мы робім выдатную справу, за тое, што робім гэтую справу з душой!”

На сцэну запрашаецца каманда УЗВ: намесніца дырэктаркі праграмы Дар’я Радзевіч, асістэнткі дырэктаркі Надзея Шафрановіч, Алена Якута, Віялета Лось, Вольга Ганчарук. Менавіта на плечы гэтых дзяўчат лягла большая частка арганізацыйнай працы ў гэтым навучальным годзе.

Далей надыходзіць чарга атрымліваць сваю порцыю падзякаў і цёплых словаў сябрам Рады “Універсітэту Залатога Веку”.

Іх намаганнямі сёлета арганізавана звыш 20 дабрачынных акцый, інтэграцыйных і культурніцкіх мерапрыемстваў.

Менавіта сябры Рады заўсёды першымі падстаўляюць сваё плячо, калі патрэбная нейкая дапамога.

Апроч добрых словаў у адказ, сябры Рады зрабілі для ўсіх прыемны сюрпрыз,  падрыхтаваўшы памятныя падарункі для кіраўніцтва і каманды УЗВ.

Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

Пасля энэргічнага танца ў выкананні студэнтак курса DivaLatina (кіраўніца – Людміла Тасасенка) надыходзіць чарга сказаць добрыя словы ў бок выкладчыкаў праграмы.

Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

Сёлета імі была праведзеная рэкордная колькасць заняткаў курсаў і клубаў – 1307!

Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

Святочная працягваецца вершам у выканні Святланы Ялісеявай, чарговым танцам ад DivaLatina, а таксама дэфіле “У чырвоным”, падрыхтаванымі студэнтамі УЗВ.

Традыцыйна ўдзел у выпускных сустрэчах УЗВ бяруць нашыя госці і партнёры.

Гэтым разам прывітаць сваіх калег-гарадзенцаў завіталі дэлегацыі з літоўскага Мар’ямпале і з Кобрына.Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

Госці з мар’ямпальскага ўніверсітэту трэцяга веку, які ў наступным годзе адзначыць сваё 15-годдзе, выходзяць на сцяну ў нацыянальных строях і вітаюць удзельнікаў свята па-літоўску і па-беларуску.

Шмат цёплых словаў і віншаванняў гучыць таксама з боку прадстаўнікоў дэлегацыі Кобрынскага “Універсітэту Залатога Веку”, якія прыехалі на баль і засталіся яшчэ на адзін дзень, каб бліжэй пазнаёміцца з працай гарадзенскага УЗВ.

Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

Пасля афіцыйнай часткі праграмы выпускнога балю распачынаецца частка нефармальная.

Спачатку гасцей чакае святочны торт і невялікі пачастунак.

Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

Затым ініцыятыву на сябе зноў бярэ “Zhydovachka”. Амаль усе прысутныя тут жа апытаюцца ў віхуры музыкі і танца: полька, кракавяк, вальс, габрэйскія і беларускія матывы змяняюць адзін аднаго і не пакідаюць анікога абыякавымі.

Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

Музыкі адыгралі сваю праграму, а ў студэнтаў пачалася дыскатэка, якая доўжылася амаль да цямна.

Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

У некалькіх кіламетрах ад “Бярозавага раю” дождж заліваў гарадзенскія Альшанку і Вішнявец, а на галовы ўдзельнікаў свята не ўпала нават каплі вады. Сама прырода нібы давала такім чынам знак, што гэтыя людзі заслужылі свята і нішто не павінна яго сапсаваць!

Юбілейны дзясяты сезон працы “Універсітэту Залатога Веку” скончыўся выпускным балем

Выказваем шчырую падзяку грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі” і асабіста Ніне Шыдлоўскай за дапамогу ў арганізацыі свята!

Фота Алены Майсюк

Больш фота глядзіце па спасылцы

 

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне