Падзеі
Як прайшоў чацвёрты трэнінг Цяпліц моладзевых ініцыятываў?

У мінулыя выходныя, 22 і 23 жніўня, адбыўся чацвёрты трэнінг Цяпліц моладзевых ініцыятываў на тэму “Асэртыўная камунікацыя і кіраванне канфліктамі”. 

Трэнінг прайшоў  цікава, а галоўнае ў даступный форме для засваення новых ведаў і выпрацоўкі навыкаў.

Як прайшоў чацвёрты трэнінг Цяпліц моладзевых ініцыятываў?

У першы дзень, суботу, усё пачалося з выступлення “Групы паўтора”. Група паўтора – гэта каманда, якая пасля кожнага трэнінгу складаецца з новых людзей і павінна ў творчай форме за 5 хвілін распавесці, пра што былі мінулыя заняткі. 

У гэты раз нашыя актывісты і актывісткі распавялі з гітарай і шчаслівай казкай уласнага складання, што такое грамадзянскія сацыяльна-значныя праблемы.

 У наступным блоку ўдзельнікі абмяркоўвалі, як працуе інфармацыя, з чаго складаецца мадэль камунікацыі. Таксама вызначылі, якой павінна быць правільная зваротная сувязь.Як прайшоў чацвёрты трэнінг Цяпліц моладзевых ініцыятываў?

 Другая сесія трэнінгу была прысвечана тэме: “Як падрыхтаваць эфектыўную прэзентацыю і выступленне”. У камандах прыдумалі ўласныя алгарытмы паспяховай прэзентацыі, пазнаёмілі з імі адзін аднаго. Трэнерка Ірына Белая падзялілася з удзельнікамі ўласнымі “фішкамі”, якімі яна карыстаецца  пры падрыхтоўке да выступленняў.Як прайшоў чацвёрты трэнінг Цяпліц моладзевых ініцыятываў?

Даведаўшыся, што такое сторытэлінг, невербальныя прыкметы няўпэўненасці, актывісты і актывісткі выступілі з сваімі тэмамі і атрымалі зваротную сувязь ад удзельнікаў і ўдзельніц Цяпліцы.

Напрыканцы  трэнінга ў госці завітала Юлія Каляда-  актывістка з ВелоГродно, якая ў фармаце пытанне-адказ распавяла пра развіццё веларуха, велаінфраструктуры і безбар’ернага асяроддзя ў Гародні.

Як прайшоў чацвёрты трэнінг Цяпліц моладзевых ініцыятываў?

У наступны дзень, 23 жніўня, у Цяпліцы знаёміліся з тыпамі паводзін, кагнітыўнымі памылкамі і нерацыяльнымі перакананнямі, выпрацоўвалі навык асэртыўнасці. Даведаліся, што такое псіхалагічнае “айкідо”.

Аналізавалі прычыны ўзнікнення канфліктаў у каманадах, абмяркоўвалі магчымыя шляхі іх вырашэння. Апошняй і не менш важнай часткай быў трэнінг прыняцця рашэнняў.Як прайшоў чацвёрты трэнінг Цяпліц моладзевых ініцыятываў?

Па традыцыі, у канцы дня у Цяпліцу прыйшла актывістка, каб падзяліцца паспяховым досведам. На гэта раз  з арганізацыі Актыўным быць файна – Валерыя Малаковіч.

Як прайшоў чацвёрты трэнінг Цяпліц моладзевых ініцыятываў?

Цяпер удзельнікаў і ўдзельніц чакае хатняе заданне, распрацоўка ўласнага праекта да выпускной сустрэчы і падрыхтоўка да наступнага трэнінгу.

Цяпліца з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).Як прайшоў чацвёрты трэнінг Цяпліц моладзевых ініцыятываў?

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне