Падзеі
“Я паверыла ў сябе і сказала “надыйшоў час што-небудзь рабіць”, – адбыўся першы ў Гродна курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію

7-9 чэрвеня адбыўся курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію. На працягу трох дзён удзельнікі курса распрацоўвалі магчымыя сцэнары пасля выхаду на пенсію, набывалі ўпэўненасць у сваёй будучыні і вучыліся змагацца са страхам і  стрэсам з-за нявызначанасці.

"Я паверыла ў сябе і сказала "надыйшоў час што-небудзь рабіць", - адбыўся першы ў Гродна курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію

Удзельнікі і ўдзельніцы курса не толькі планавалі свой час на пенсіі і ўяўлялі якім яны бачаць уласнае жыццё праз 5 гадоў, але і планавалі першыя крокі па рэалізацыі сваіх жыццёвых мэтаў.

"Я паверыла ў сябе і сказала "надыйшоў час што-небудзь рабіць", - адбыўся першы ў Гродна курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію

"Я паверыла ў сябе і сказала "надыйшоў час што-небудзь рабіць", - адбыўся першы ў Гродна курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію

Насычаным быў дзень прысвечаны фінансам. Удзельнікі даведаліся як забяспечыць сабе дадатковыя прыходы, як эканоміць і рацыянальна выкарыстоўваць свае фінансы і куды іх можна ўкладаць.

"Я паверыла ў сябе і сказала "надыйшоў час што-небудзь рабіць", - адбыўся першы ў Гродна курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію

"Я паверыла ў сябе і сказала "надыйшоў час што-небудзь рабіць", - адбыўся першы ў Гродна курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію

Шмат уласных вынікаў зрабілі для сябе слухачы курса пасля блоку, прысвечанага псіхалагічнай падрыхтоўцы да выхаду на пенсію. Удзельнікі змагаліся са сваімі страхамі, абмяркоўвалі як падрыхтавацца да пераменаў пасля выхаду на пенсію і чаго варта пазбягаць у сітуацыі выхаду на пенсію, якія эмацыйныя і псіхалагічныя змены могуць быць і як з імі спраўляцца і як пераарыентаваць сваё жыццё ў новых умовах.

"Я паверыла ў сябе і сказала "надыйшоў час што-небудзь рабіць", - адбыўся першы ў Гродна курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію

Сваімі ўражаннямі падзяліліся ўдзельніцы курса:

На жаль пасля выхаду на пенсію многія людзі аказваюцца сам на сам з рэаліямі новага жыцця: пагаршэнне фінансавага дабрабыту (пенсія ў сярэднім складае каля 40% ад заробку), развітанне з працоўным калектывам часта суправаджаецца з’яўленнем праблем са здароўем, стратай блізкіх, адчуваннем адзіноты і непатрэбнасці. Самастойна справіцца з выклікамі новага жыцця зусім не проста.

Эксперты ўстановы “Студыя карысных кампетэнцый”, якія маюць вялікі досвед працы з людзьмі перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту, выкладання асноваў псіхалогіі, фінансавай і медыяграматнасці распрацавалі курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію для тых, хто хоча на пенсіі развівацца, падарожнічаць, сустракацца з цікавымі людзьмі, умела кіраваць сваімі фінансамі, падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме, кіраваць сваімі эмоцыямі.

Курсы па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію з’яўляюцца часткай мясцовай ініцыятывы ў межах праекта “Развіццё «Кастрычніцкага эканамічнага форуму» – пляцоўкі для адкрытага дыялогу пра магчымыя накірункі эканамічных рэформ для Беларусі – для больш эфектыўнага і заангажаванага грамадскага ўдзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў па пытаннях эканамічнай палітыкі на нацыянальным і мясцовым ўзроўнях”.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

  • Раиса Латыш, курс “Яншенгун” (УЗВ)

    Курс Яншенгун мне нравится, все доступно для любого возраста и состояния здоровья. Мягкие, свободные и гармоничные движения направлены на улучшение самочувствия, восстановления подвижности суставов, способствует релаксации нервной системы, повышению жизненного тонуса. В результате занятий появляется внутреннее спокойствие, улучшение здоровья и...

  • Ніна Ігнацьева, курс арт-тэрапіі “Я і свет” (УЗВ)

    Мне вельмі дапамог дадзены курс у пераадоленні сваіх вялікіх і малых цяжкасцяў. Выкладчыца тактоўна і даходліва дапамагае ў пазнанні самога сябе. Яна далікатна тлумачыць методыку арт-тэрапіі, якая дае магчымасць працаваць над сабой у далейшым. У групе, пры дапамозе арт-тэрапіі і...

  • Вольга Яроцкая, курс “20+ крокаў да беларускай мовы” (УЗВ)

    Разам з Вікторыяй я прайшла 20+ крокаў да беларускай мовы. Гэтыя крокі былі мне неабходныя, каб пачаць размаўляць па-беларуску. Для гэтага мы вучылі словы, шмат чыталі ўслых, рыхтавалі дыялогі і аповеды на розныя тэмы, спявалі беларускія песні. Акрамя гэтага, я...

  • Відэа водгук Аліны Таюхінай, курс “З планшэтам на “ты” (УЗВ)

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне