Падзеі
“Верым у сумесныя праекты” – адбыўся Беларуска-нямецкі анлайн-форум PRodvizhenie

Больш за 100 чалавек прынялі ўдзел у Беларуска-нямецкім анлайн-форуме PRodvizhenie.

Форум  з’яўляляўся заключным мерапрыемствам аднайменнай праграмы, якая на працягу трох год ладзілася ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і праектнай групай CoopForum International (Берлін, Германія)."Верым у сумесныя праекты" - адбыўся Беларуска-нямецкі анлайн-форум PRodvizhenie

Лепшыя беларускія і нямецкія эксперты ў галіне PR і антыкрызісных камунікацый, анлайн-адукацыі і гендэрнай роўнасці, моладзевай працы і псіхалагічнай дапамогі дзяліліся сваім вопытам  ў перыяд з 27 лістапада да 18 снежня.

Форум распачаўся 27 лістапада з уводзінаў у праграму.
Мадэратары форума Вітаўт Руднік (ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, Гродна) і Людміла Корбут (Група CoopForum International, Берлін) пазнаеміля са спікерамі анлайн-сустрэч.
Далей разам с Юліяй Станкевіч удзельнікі абмеркавалі магчымасці, складанасці пры пераходзе на анлайн-фармат навучання."Верым у сумесныя праекты" - адбыўся Беларуска-нямецкі анлайн-форум PRodvizhenie

У суботу, 28 лістапада Алег Шульга расказаў (Chance International & CoopForum Int., Берлін) “Як працуе нефармальная адукацыя ў Германіі, падзяліўся асноўнымі прынцыпамі і прыкладамі працы”"Верым у сумесныя праекты" - адбыўся Беларуска-нямецкі анлайн-форум PRodvizhenie

Рута Вімба (Kulturlabor TRIAL & ERROR, Берлін) на Вэбінары “Крэатыўны актывізм: тактыка працы НГА з малымі супольнасцямі” расказала  аб прымяненні мастацкіх прыёмаў і інавацыйных каналаў для падтрымкі і мабілізацыі грамадства, калі традыцыйныя спосабы актывізму недаступныя ці не дасягаюць аўдыторыі.

Важнай і  актуальнай тэмай сутрэчы стала  “Як спраўляцца са стрэсам і падтрымліваць сваё псіхічнае здароўе ў крызісных сітуацыях. Кацярына Сяргева паказала прыемы, як наладзіць свой эмацыйны стан. "Верым у сумесныя праекты" - адбыўся Беларуска-нямецкі анлайн-форум PRodvizhenie

Як працуюць нямецкія НГА у час пандэміі? Адказ на гэтае пытанне атрымалі ўдзельнікі чарговага вэбінара. Прадстаўнікі берлінскай арганізацыі Chance International Олег Шульга, Анастасія Пушкарова, Лілія Пішванава распавялі пра тое, якімі праектамі займаецца іх арганізацыя, як яны адаптаваліся да працы ва ўмовах пандэміі, якія партнёрскія праекты плануюць рабіць далей і ў якой супрацы зацікаўлены."Верым у сумесныя праекты" - адбыўся Беларуска-нямецкі анлайн-форум PRodvizhenie

Нямецкі ўрад фінансава падтрымаў некамерцыйныя арганізацыі, каб тыя маглі рэарганізаваць сваю працу і «выжыць» у час пандэміі.

У час сустрэчы былі прадстаўленыя розныя магчымасці фінансавання нямецкіх НГА (дзяржаўнае фінансаванне, прыватныя фонды, сродкі Еўразвязу і інш.).

Разынкай сустрэчы стала віртуальная экскурсія па цэнтры культурнай і сацыяльнай працы Osloer Fabrik у Берліне.

Калісьці на гэтай фабрыцы выпускалі запалкі, а ў 1997 г. закінуты будынак быў перададзены ў распараджэнне мясцовых моладзевых і сацыяльных ініцыятыў. Актывісты знайшлі рэсурсы, аднавілі будынак і цяпер тут месціцца вялікая колькасць самых розных ініцыятываў. Прэзентацыі з сустрэчы будуць апублікаваныя ў хуткім часе на сайтах арганізатараў Форума.

Чаму важна размаўляць пра правы жанчын? Чаму ў беларускім грамадскім сектары бракуе арганізацый, якія маглі б даваць паўнавартасны адказ на пытанні, якія тычацца правоў жанчын?

Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся ў час онлайн сустрэчы з Ірынай Саламацінай, якая адбылася 12 снежня. На думку Ірыны, галоўнымі выклікамі ў сферы гендэрнай роўнасці сёння з’яўляюцца дыскрымінацыя ў публічнай сферы, пры найме на працу, сегрэгацыя, фемінізацыя беднасці, неабароненасць ад гвалту, сэксізм у медыя.

Яшчэ адным выклікам з’яўляецца штучная абарона рознага кшталту «трыдыцыйных каштоўнасцяў».

– Калі мы нешта «баронім» (напрыклад, традыцыйную сям’ю), то трэба разумець, што гэта такое і хто на яе «нападае», ад каго яе «бараніць» – кажа Ірына.

Яна назвала таксама прыклады розных беларускіх ініцыятыў, якія змагаюцца супраць дыскрымінацыі жанчын, займаюцца іх адукацыяй, прасоўваннем жаночых ініцыятыў, прыцягваюць ўвагу грамадства да пытанняў, звязаных з правамі жанчын.

На думку Ірыны, сёння ў Беларусі ёсць лідэркі жаночага руху, але самога руху няма, бо гэты сектар грамадства быў моцна «зачышчаны» і той колькасці жаночых ініцыятыў, якія выжылі, вельмі мала для ўзнікнення паўнавартаснага жаночага руху."Верым у сумесныя праекты" - адбыўся Беларуска-нямецкі анлайн-форум PRodvizhenie

Дыскусію на гэтую тэму працягнула Алена Жэрдзьева, журналістка і даследчыца з Германіі.

Што такое гендэрна-адчувальная мова і наколькі яна сёння важная, як можна змагацца з гендэрнымі стэрэатыпамі, наколькі забяспечваецца гендэрная роўнасць у медыя – гэта толькі некаторыя аспекты, якая ўздымаліся ў прэзентацыі Алены.

Алена распавяла, што яшчэ з канца 70 гг мінулага стагоддзя ў Германіі разгортвалася дыскусія пра гендэрна-адчувальную мову, што год таму ў Нямеччыне афіцыйна замацавалі паняцце «трэці пол» і гэта таксама моцна паўплывала на мову.

У многіх нямецкіх медыях, напрыклад, цяпер афіцыйна пішуць з ужываннем гендэрнага двукроп’я «журналіст:ка», калі хочуць назваць людзей рознага полу.

Алена агучыла некаторыя лічбы са свайго даследвання па прадстаўленасці гендэра ў нямецкіх медыя.

Аказалася, нават у вядучых выданнях максімум 25% кантэнта прысвечана жанчынам. На тэлебачанні толькі 33% галоўных герояў розных перадач, шоу і г.д. – жанчыны, а суадносіны экспертак і экспертаў на ТБ – 21 да 79. Пры гэтым пасля дасягнення 40 год жанчыны амаль знікаюць з экранаў тэлебачання.

На чарговым вебінары “Крызісная камунікацыя”, які адбыўся 17 снежня, Соня-Марыя Клаус  распавяла як пазбегнуць страты іміджу для сваёй НДА і якія PR-інструменты выкарыстоўваць у крызіснай сітуацыі. Падзялілася кейсамі з практыкі."Верым у сумесныя праекты" - адбыўся Беларуска-нямецкі анлайн-форум PRodvizhenie

Разынкай анлайн-форума стала фінальнае мерапрыемства:  Беларуска-нямецкая кантактна-кааперацыйнай Біржа, якая адбылася 18 снежня. "Верым у сумесныя праекты" - адбыўся Беларуска-нямецкі анлайн-форум PRodvizhenie

У кожнага ўдзельніка была магчымасць прадставіць дзейнасць сваёй арганізацыі/ініцыятывы, пазнаёміцца з дзейнасцю нямецкіх арганізацый і  дамовіцца аб партнёрстве. Пад час падрыхтоўкі на падставе кааперацыйных інтэрэсаў былі былі сфарміраваны 7 груп: 

  • Моладзь і экалогія, абарона клімату, устойлівае развіццё
  • Экалогія, энергаэфектыўнасць, устойлівае развіццё
  • Інклюзія, праца з людзьмі з абмежаваннямі
  • Праца з моладдзю, нефармальная адукацыя
  • Лакальныя супольнасці, творчы актывізм, экалогія, адукацыя
  • Адукацыя, медыя, гендэрнае раўнапраўе
  • Моладзевы абмен у сферы адукацыі: экалогія, гісторыя, міграцыя, культура."Верым у сумесныя праекты" - адбыўся Беларуска-нямецкі анлайн-форум PRodvizhenie

Мадэратарка сустрэчы Лана Руднік  ( Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый») прапанавала ўдзельнікам  пазнаёміцца  і каротка прэзентаваць сябе і сваё аніцыятыву. Потым  удзельнікі біржы працавалі ў малых  групах і абмяркоўвалі ідэі супрацоўніцтва. А пасля прадстаўнікі ад кожнай групы прэзентавалі ідэі, якія распрацавалі, абмяняліся кантактамі і дамовіліся аб супрацоўніцтве. Спадзяёмся, што распрацаваныя ідэя будуць рэалізаваныя."Верым у сумесныя праекты" - адбыўся Беларуска-нямецкі анлайн-форум PRodvizhenie

 

 

 

 

 

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

  • Надзея Маляўка, Школа сучаснай журналiстыкi-22

    Школа журналістыкі стала для мяне незвычайным вопытам. Нас адразу акунулі ў практыку, і адразу мозг пачаў экстрэнна выпрацоўваць новыя карысныя якасці: заўважаць раней нябачная, хутка прыдумляць пытанні, знаходзіць цікавае ў штодзённым. Дзякуй!

  • Алена Майсюк, выкладчыца курсу “Экагармонія”, УЗВ-12

    Решила преподавать сборный курс “ЭкоГармония” (состоящий из основ экологии, ЗОЖ, сад/огород), чтобы упорядочить свои знания, умения и развиваться дальше. Неожиданно с первого занятия, давая задания, сама подстегнула себя на то, что самостоятельно не начинала. К примеру уже второй месяц веду...

  • Аляксандр Лобан, выкладчык курсу “Наш зрок і наша здароўе”, УЗВ-12

    Ідэя зрабіць курс “Наш зрок і наша здароўе” ўзнікла даволі нечакана ў размове з Вітаўтам Руднікам, які прапанаваў мне не толькі наведваць заняткі ва УЗВ, але і самому падзяліцца з іншымі студэнтамі тым, што я добра ведаю. Я спрабую даць студэнтам...

  • Вікторыя Сінкевіч, Tandem Evenings in Hrodna (польскі моўны столік)

    Понравилось, что участники обладают хорошим уровнем польского. Я узнала про аномалии в природе на территории Польши – об этом рассказывала ведущая-куратор встречи. Всем советую поучаствовать в столике. Времени занимает не долго и определённо узнаешь что-то новое о польской природе, языке,...

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне