Госцем чарговага Hrodna Celebrity Talk з Алесем Залеўскім стаў заснавальнік downshifter.by, блогер і музыка Верасень.
Верасень праехаў вакол свету з табурэтам і вярнуўся ў Беларусь, пасяліўся ў вёсцы, дзе жыве ўжо 9 гадоў.
Пра досвед падарожжаў, жыццё ў вёсцы, чаму ўзнікла ідэя заснаваць праект downshifter.by, пра свабоду і шчырасць моладзі мы і пагаварылі на сустрэчы.
Мы сабралі топ-11 выказванняў Верасня:
- Свет даволі цікавы, але куды б ты ні паехаў – ад сябе не з’едзеш.
- У любой краіне можна знайсці цудоўнае райскае месца, а можна знайсці “пекла” – усё залежыць ад цябе.
- Для меня свабода – гэта адказнасць.
- Унутранае пачуццё свабоды выношу вонкі.
- Без змяненняў немагчыма эвалюцыя.
- Вельмі важна марыць, уяўляць і фарміраваць ідэю.
- Калі мара каштуе таго, каб яе здзейсніць – трэба не баяцца.
- Пераадольванне перашкодаў дае табе звышмагчымасці.
- Я вельмі люблю моладзь, яны шчырыя, не навучыліся двайной маралі. Калі моладзь нешта любіць – яна любіць і гаворыць пра гэта.
- Не важна, ці атрымаецца, – важна нешта зрабіць. Адстаяць сваю шчырасць.
- Моладзь, якая нешта робіць – гэта будычыня. Калі не робіць, то гэта ўжо страчанае пакаленне.
Паглядзець запіс сустрэчы можна ніжэй: