Падзеі
Ва Універсітэце Залатога Веку спланавалі добрыя справы

Ва Універсітэце Залатога Веку спланавалі добрыя справы

Агульная лекцыя прысвечаная валанцёрству і добрым справам адбылася 26 лістапада ва Універсітэце Залатога Веку.

На пачатку выступу старшыня Рады Ларыса Кіркевіч расказала прысутным пра гісторыю стварэння добрых справаў.
Затым звярнула ўвагу на шэраг ініцыятыў, якія традыцыйна праводзіліся студэнтамі УЗВ на карысць горада. Сярод іх – апякунства над Мураванскім псіханеўралагічным домам-інтэрнатам, Вольныя кірмашы, міжпакаленчыя Жывыя Бібліятэкі, прыбіранне старых могілак.

Ва Універсітэце Залатога Веку спланавалі добрыя справы
Пасля ў інтэрактыўная форме кожны жадаючы мог прапанаваць свае ідэі добрых спраў, якія будуць праведзены да канца навучальнага года.

Ва Універсітэце Залатога Веку спланавалі добрыя справы

Так, напрыклад, Наталля Яскелевіч прапанавала стварыць сувенірны фонд УЗВ.

Ва Універсітэце Залатога Веку спланавалі добрыя справы

Валерый Дзенісевіч – ініцыяваць прыбіранне ракі Гараднічанкі.

Ва Універсітэце Залатога Веку спланавалі добрыя справы

Акрамя таго былі прапанаваныя і іншыя добрыя справы, якія не праводзіліся раней ва УЗВ. Іх агучыў заснавальнік праграмы Вітаўт Руднік.

На заканчэнне сустрэчы ініцыятарам добрых справаў пажадалі поспехаў і натхнення ў рэалізацыі важнай і карыснай працы.

Ва Універсітэце Залатога Веку спланавалі добрыя справы

Падрабязней пра інфармацыю аб добрых справах, якія будуць праводзіцца ва УЗВ сачыце на сайце Універсітэту і ў сацыяльных сетках.

Больш фота з мерапрыемства глядзіце па спасылцы.

Сёлета ўжо ў гэтым навучальным годзе студэнтамі УЗВ былі зроблены дзве добрыя справы:

Студэнты УЗВ здзейснілі добрую справу

Прайшоў восеньскі Вольны кірмаш

Школа добрых справаў працуе ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Сама праграма “Універсітэт Залатога Веку” была заснавана ў Гродне ў красавіку 2010 г. Яе ініцыятарамі сталі сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.
З 2015 года да арганізатараў далучылася прыватная установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
Мэтай праграмы з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю і адстойванне іх інтарэсаў.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне