Падзеі
“Усё будзе добра!” – распачалі новы сезон Універсітэту Залатога Веку

Урачыстае адкрыццё ўжо дванаццатага па ліку акадэмічнага года “Універсітэту Залатога Веку” адбылося 13 кастрычніка і стала сапраўдным святам як для студэнтаў, выкладчыкаў, так і ўсіх прысутных мерапрыемства.

Традыцыйна імпрэза пачалася з выканання студэнцкага гімна “Гаўдэамус”, якім распачынаецца і заканчаецца кожны акадэмічны год УЗВ.

Затым усіх прысутных віталі заснавальнікі Універсітэту Лана і Вітаўт Руднікі.

– Усе змены, якія мы хочам, каб адбываліся ў нашым жыцці – трэба пачынаць з сябе, – кажа заснавальніца і дырэктарка праграмы Лана Руднік. – Нам часта задаюць пытанне чаму вы гэтым займаецеся? Мы хочам жыць у грамадстве, дзе людзі, выходзячы на пенсію, жывуць актыўна, – адзначыла Лана і пажадала добрага настрою, цеплыні і веры, што ўсё будзе добра.
“Усё будзе добра!” - распачалі новы сезон Універсітэту Залатога Веку

Студэнтка УЗВ Святлана Елісеева павіншавала ўсіх прысутных з пачаткам новага акадэмічнага года і падарыла ўласны верш пра УЗВ.

Гурт “Пяты акіян” таксама падарыў зале цёплыя віншаванні і прыгожыя песні.

“Усё будзе добра!” - распачалі новы сезон Універсітэту Залатога Веку
Нават з Ланай Руднік яны разам выканалі песню “Простыя словы”.

Пасля віншавальных слоў гасцей дырэктарка праграмы прадставіла ўсіх выкладчыкаў дванаццатага акадэмічнага года і каманду, якая будзе сёлета працаваць ва УЗВ. Уручыўшы памятныя сшыткі прысутныя на сцэне зрабілі традыцыйны супольны фотаздымак.

“Усё будзе добра!” - распачалі новы сезон Універсітэту Залатога Веку

З віншавальнымі словамі і вясёлымі песнямі павіншаваць УЗВ прыйшлі ўдзельнікі вакальнага ансамблю “Гарадзенцы” пад кіраўніцтвам Валерыя Кручкова.

Падчас імпрэзы ў студэнтаў была магчымасць азнаёміцца і атрымаць актуальны расклад заняткаў, якія пачнуцца ўжо з 19 кастрычніка.
На заканчэння святочнага мерапрыемства вядучая канцэртнай праграмы Ала Дзенісенка прачытала верш Наталлі Смірновай “Усё будзе добра! Я даведвалася!”.

“Усё будзе добра!” - распачалі новы сезон Універсітэту Залатога Веку

“Все будет хорошо! Я узнавала!” –
Гласила надпись на асфальте мелом.
Я долго в умилении стояла
И уходить, признАюсь, не хотела.

Кто написал и для кого — не знаю,
Но эти строчки душу мне согрели
Как незабудки в середине мая,
Как белые подснежники апреля!

Простая и коротенькая фраза,
На первый взгляд – немудрая такая,
Но сколько оптимизма дарит сразу,
И радостных улыбок зажигает!

Все будет хорошо? Конечно, будет!
И хочется поверить в это смело!
Как здорово дарить надежду людям..,
Пусть даже просто на асфальте мелом

Фота Віктара Барысенкі – выпускніка Летняй Школы Журналістыкі і фактчэкінга. Больш фотаздымкаў аўтара даступныя па спасылцы.

 

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне