Пазнаёміцца з досведам працы нямецкіх арганізацый, павысіць сваю кваліфікацыю ў галіне сувязяў з грамадскасцю, знайсці патэнцыйных партнёраў для сумесных праектаў – такія магчымасці мелі ўдзельнікі навучальнага візіту ў Берлін, які быў арганізаваны ў межах праграмы PRodvizhenie-2019.
Чатырнаццаць актывістаў грамадскіх ініцыятыў з Бабруйска, Брэста, Віцебска, Гродна, Магілёва, Мінска, Полацка, Пінска наведалі за тыдзень 27 нямецкіх арганізацый, якія старанна падбіраліся арганізатарам стажыроўкі – CoopForum International з улікам інтарэсаў удзельнікаў візіта.
Таму профіль наведаных арганізацый быў вельмі разнастайным: адукацыя, стымуляванне сацыяльнай актыўнасці, экалогія, урбаністыка, атывізацыя моладзі, устойлівае развіццё гарадоў, фандрайзінг, культурныя абмены, праца з людзьмі з псіхічнымі абмежаваннямі, з валанцёрамі, уцекачамі і інш.
Сярод іх Vostel, REFUGIO Berlin, Regenbogenfabrik, DRA e.V., Makecity gGmbH, Lebenshilfe e.V. , MitOst e.V. , Volkssolidarität e.V., Volkshochschule Potsdam ,Wechange eG, Umspannwerk / Betterplace Lab, BUND e.V., Grüne Liga, Förderkreis für seelische Gesundheit e.V., Kulturlabor Trial&Error e.V., Dialog e.V / Schalasch Interkulturelles Jugend und Familienzentrum, Reporter ohne Grenze, Deutscher Bundesjugendring e.V., Dt-Polnisches Jugendwerk e.V., dbg e.V. , Deutscher Fundraising Verband, Stiftung West-Östliche Begegnungen, BWB, Fabrik Osloer Str., Chance International, Freiwilligenagentur Osloer Fabrik, Demokratie in der Mitte e.V.
Сваімі ўражаннямі ад наведвання некаторых арганізыцый і ініцыятыў дзеляцца ўдзельнікі стажыроўкі:
Аксана Дз’якава, якая прадстаўляе “Цэнтр, дружалюбны падлеткам “Откровение” г. Полацка і ГА “Струмок” Асацыяцыя бацькоў, якія маюць дзяцей-інвалідаў:
“У першы дзень стажыроўкі мы наведалі арганізацыю Lebenshilfe e.v. Berlin
Гэта Федэральная сетка для людзей з псіхічнымі абмежаваннямі і іх сваякоў, дзе праводзіцца сацыяльная інтэграцыя, рэабілітацыя, адукацыя і працаўладкаванне людзей з абмежаваннямі. У арганізацыі працуе каля 2000 чалавек. Для сябе я адкрыла ў час сустрэчы новае паняцце “Leichte Sprache” – гэта спрошчаная мова, пры дапамозе якой спрашчаецца ўсё: прапановы, шрыфты, малюнкі і нават фільмы для лепшага ўспрымання і разумення сярод людзей з псіхічнымі парушэннямі, сталых людзей і, напрыклад, перасяленцаў і ўцекачоў, якім будзе прасцей вывучыць мову і арыентавацца ў новым месцы.”
Ірына Тархан, з Маладзечна, арганізацыя “Некст Стоп — Нью Лайф”:
“Ці бывалі вы калі-небудзь на экамаркетах, экалагічных фестывалях? А можа вы чулі аб гарадскім садоўніцтве? Наколькі актуальная цяпер экалагічная адукацыя?
“Зялёная Ліга Берлін” вось ужо каля 30 гадоў у простай і даступнай форме вядзе працу ў экалагічным кірунку. Робіць гэта праз кірмашы, выставы, адукацыйныя праекты. Выпускае сваю газету. Далучае людзей да апрацоўкі гарадскіх агародаў.
Здавалася б, дзе ў цэнтры Берліна знайсці вольнае месца для агародніцтва, калі ў двары месца няма. Усё проста! Царква выдзеліла зямлю ў цэнтры горада на старых …. могілках. І ведаеце што? Туды прыходзяць сем’і з маленькімі дзецьмі і саджаюць гародзік ў кадках, а побач яшчэ і домік для насякомых паставілі!
Вось так! Аказваецца, усё элементарнае проста!”
Маргарыта Леонава, якая прадстаўляе валанцёрскую групу “Крок насустрач”:
“Сацыялізацыя людзей з ментальным разладам: як гэта адбываецца?
Адказ на гэтае пытанне мы шукалі ў офісе Асацыяцыі “Кола падтрымкі псіхічнага здароўя». Тут мы пазнаёміліся з яе кіраўнікамі, накірункамі дзейнасці (сацыяльная рэабілітацыя і інтэграцыя людзей з псіхічнымі захворваннямі). Мы даведаліся пра нямецкі досвед працы па сацыялізацыі людзей з псіхічнымі захворваннямі, па працаўладкаванні такіх людзей, па спрыянні развіцця самастойнасці і ўключэння ў жыццё грамадства”.
Частка групы таксама наведалася ў міжнародную арганізацыю DRA(Нямецка-расійскі абмен), якая працуе з партнёрамі па ўсёй Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропе і падтрымлівае супрацу паміж Германіяй і краінамі Ўсходняга партнёрства.
Пра ўражанні ад гэтага візіту распавядае Наста Баравік з Менску (AIESEC):
“У час сустрэчы мы даведаліся пра гісторыю развіцця арганізацыі, яе асноўныя праекты і праграмы, а таксама плануемыя накірункі развіцця. Было цікава пачуць пра моладзевая форумы ва Ўкраіне, праграмы пра імітацыі выбараў у Украіне, Грузіі і Арменіі.
Крута, што Нямецка-расійкі фонд заўседы арыентуецца на вынік, таму ў наступным годзе будзе выдадзены метадычны зборнік па арганізацыі заняткаў у школах, якія імкнуцца падняць узровень грамадзянскай актыўнасці і патлумачыць дзецям на практыцы ўвесь працэс выбараў.
У час сустрэчы мы абмеркавалі таксама культурную, сацыяльную і палітычную сітуацыю ў Беларусі, распавялі, што робім дзеля яе паляпшэння.
У час стажыроўкі я знайшла арганізацыю, якая патэнцыйна можа быць партнёрам AIESEC у Беларусі (аб’яднання, якое я прадстаўляю). Я даведалася таксама аб некалькіх магчымасцях атрымання фінансавай дапамогі і знайшла цікавыя ідэі для праектаў, якія можна правесці ў Беларусі.
Хачу падзякаваць CoopForum за арганізацыю цікавых экскурсій па Берліну. Мы наведалі шмат унікальных месцаў, паслухалі цікавыя факты пра гісторыю Германіі і паспрабавалі смачную нацыянальную кухню.
Гэта стажыроўка дала мне значна больш, чым некалькі месяцаў фармальнай адукацыі”.
Святлана Мінькова, якая прадстаўляе “Брэсцкі клубны дом” дзеліцца ўражаннямі ад стражыроўкі:
“Для мяне гэты вопыт стаў вельмі прадуктыўным, пазнавальным і прыемным, як у прафесійнай дзейнасці, так і ў паўсядзённым жыцці. Стажыроўка стала выдатнай магчымасцю завесці новыя кантакты з калегамі не толькі з Германіі, але і з Беларусі, а таксама дала аснову для новых ідэй і для сувязяў з грамадскасцю, і для новых напрамкаў дзейнасці ў арганізацыі.”
Праграму PRodvizhenie-2019 сумесна рэалізуюць:
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)
Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)
Цэнтр «Кола» (Магілёў)
«Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора» (Віцебск)
Праектная група Coopforum International (Берлін, Германія).
«PRodvizhenie-2019: PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».
У межах праграмы таксама працавалі Школа PR і медыякампетэнцый, Школа плюралізма для адукатараў, што ў хуткім часе адбудзецца Беларуска-Нямецкі Форум Партнёрства, удзел у якім возьмуць і прадстаўнікі некаторых нямецкіх арганізацый, якія прыймалі ўдзельнікаў нашай стажыроўкі.
Больш падрабязную інфармацыю пра змест PRodvizhenie-2019, можна атрымаць на яе вэб-старонцы.