Падзеі
У Мінску адбыўся Форум медыяменеджменту і ІТ

У Мінску адбыўся Форум медыяменеджменту і ІТ

Удзел у Форуме ўзялі больш за 100 чалавек з Беларусі і іншых краіны. Новыя трэнды ў журналістыцы, выклікі для медыяменеджэраў, роля ІТ у развіцці медыясферы, прававая прастора для свабоды СМІ – гэтыя пытанні былі ў фокусе ўвагі экспертаў і ўдзельнікаў імпрэзы.

Форум распачаўся з выступу экспертаў з Малдовы, Украіны, Грузіі, Азербайджана і Арменіі, якія распавялі пра стан медыя і выклікі для журналістаў у сваіх краінах.

У Мінску адбыўся Форум медыяменеджменту і ІТ

У праграме першага дня Форума прайшлі таксама майстар-класы Таццяны Рэпкавай (Славакія), Мікалая Балабана (Украіна), Джэрэмі Друкера (ЗША/Чэхія).

У Мінску адбыўся Форум медыяменеджменту і ІТ

Завершыла праграму першага дня дыскусія на тэму “Як павысіць ролю журналісцкіх расследаванняў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе”, якую мадэраваў журналіст радыёстанцыі KQED (Сан-Францыска) Джон Сепульвада (на здымку злева).

У Мінску адбыўся Форум медыяменеджменту і ІТ

У другі дзень Форума ўдзельнікі маглі пазнаёміцца з прыкладамі розных адукацыйна-асветніцкіх праграм у сферы медыяменеджменту, журналістыкі, медыяграматнасці, а таксама наведаць розныя майстар-класы.

У Мінску адбыўся Форум медыяменеджменту і ІТ

Джэрэмі Друкер распавядае пра Журналістыку рашэнняў.

У канцы дня была арганізаваная “сушка ідэй”, у час якой удзельнікі імпрэзы мелі магчымасць абмеркаваць планы сумеснай дзейнасці, атрымаць карысныя парады ад калегаў адносна развіцця сваіх медыяпраектаў.

У Мінску адбыўся Форум медыяменеджменту і ІТ

У заключны дзень пасля чарговага блоку майстар-класаў адбылася дыскусія, прысвечаная прававым рамкам дзейнасці медыя ў Беларусі.

У Мінску адбыўся Форум медыяменеджменту і ІТ

Фота baj.by

Удзельнікі дыскусіі выказалі занепакоенасць новымі праўкамі ў закон аб СМІ, а таксама практыкай абмежаванняў правоў і магчымасцяў беларускіх журналістаў з боку ўладаў.

Медыяменеджмент & IT форум быў арганізаваны Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Ёханэса Раў у партнёрстве з Акадэміяй Deutsche Welle, Беларускай асацыяцыяй журналістаў, установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, і Даследчым цэнтрам EAST пры ўдзеле “Цэнтра інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў” Трэці Сектар”.

Папярэдні Форум медыяменеджмента таксама праходзіў у Мінску з удзелам установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне