Падзеі
У Магілёве працавала Школа PR і медыякампетэнцый. Працяг у Віцебску!

У Магілёве працавала Школа PR і медыякампетэнцый. Працяг у Віцебску!

Спланаваць мэты працы з грамадскасцю, вызначыць асноўныя мэтавыя аўдыторыі, навучыцца складаць ключавыя паведамленні, працаваць з журналістамі, больш эфектыўна выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі. Усяму гэтаму навучаліся ўдзельнікі Школы, якія прыехалі ў Магілёў з розных рэгіёнаў краіны.

Першы дзень Школы быў прысвечаны канцэптуальным асновам планавання сувязяў з грамадскасцю.

У Магілёве працавала Школа PR і медыякампетэнцый. Працяг у Віцебску!

Вітаўт Руднік (ГА “Цэнтр “Трэці сектар”) і Лана Руднік (“Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”) дапамагалі ўдзельнікам Школы разабрацца з тым, што такое PR, якія кампетэнцыі неабходныя людзям, якія хочаць больш эфектыўна працаваць у гэтай сферы, з якіх этапаў складаецца праца па арганізацыі сувязяў з грамадскасцю.

У Магілёве працавала Школа PR і медыякампетэнцый. Працяг у Віцебску!

Аксана Кузіна (“Прастора”, Віцебск) падзяліся сваімі досведам і ведамі па арганізацыі працы з журналістамі. Што пісаць і што не варта пісаць у прэс-рэлізе, як лаканічна данесці асноўную ідэю свайго паведамлення да журналістаў, на што звяртаць увагу ў час інтэрв’ю – гэта толькі невялікая частка блока, прысвечанага працы са СМІ.

У Магілёве працавала Школа PR і медыякампетэнцый. Працяг у Віцебску!

Дзяніс Васількоў (Цэнтр “Кола”, Магілёў) распавёў пра сучасныя трэнды і асаблівасці выкарыстання актывістамі НГА розных сацыяльных сетак, распрацоўку кантэнт-планаў працы на розных платформах, а таксама пра тое, чаму грамадскім актывістам варта займацца стрымінгам, падкастамі і стварэннем мультымедыйных гісторый.

У Магілёве працавала Школа PR і медыякампетэнцый. Працяг у Віцебску!

Школа PR і медыякампетэнцый працуе ў межах праграмы PRodvizenie-2019.

У Магілёве працавала Школа PR і медыякампетэнцый. Працяг у Віцебску!

Праграму PRodvizhenie-2019 сумесна рэалізуюць:

«PRodvizhenie-2019: PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

Больш падрабязную інфармацыю пра змест PRodvizhenie-2019, можна атрымаць на яе вэб-старонцы.

Глядзіце таксама блог праграмы.

Падзеі

Усе падзеі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне