Падзеі
У Цяпліцы моладзевых ініцыятывыў прайшлі першыя афлайн трэнінгі

На мінулых выходных у межах інтэнсіўнага навучальнага курса Цяпліцы моладзевых ініцыятываў актывісты і актывісткі разбіраліся ў тэме “Што такое тры сектары. Грамадзянін, грамадства, дзяржава. Праца ў камандзе, прыняцце рашэнняў, кіраванне канфліктамі”.

Перад тым, як распачаць адукацыйныя выходныя, усе пазнаёміліся зноў, але ў жывую, вызначылі для сябе правілы, без якіх не змогуць працаваць на трэнінгах.

У Цяпліцы моладзевых ініцыятывыў прайшлі першыя афлайн трэнінгі

У першы дзень, 25 ліпеня, трэнерка Ірыны Белая ў інтэрактыўнай форме паказала, як павінны працаваць тры сектары, распавяла пра іх функцыі. Пазнаёміла на практыцы са шведскай мадэллю прыняцця рашэнняў.У Цяпліцы моладзевых ініцыятывыў прайшлі першыя афлайн трэнінгі

Напрыканцы дня да актывістаў і актывістак завітала адна з заснавальніц сацыяльна-дабрачыннай установы “Центр ПОРА” па падтрымцы анкапацыентаў Ганна Зыкава. А таксама индывідуальная прадпрамальніца Валянціна Казукевіч, якая стварае для жанчын пасля хіміятэрапіі спецыяльные галаўныя ўборы.

У Цяпліцы моладзевых ініцыятывыў прайшлі першыя афлайн трэнінгі

У нядзелю ўдзельнікі і ўдзельніцы Цяпліцы разабраліся, што такое дэмакратыя, чаму каманда павінна быць інклюзіўнай і як гэта забяспечыць свайму праекту. Па выніку гарачых спрэчак навучыліся працаваць у камандзе і больш даведаліся пра адзін аднаго.У Цяпліцы моладзевых ініцыятывыў прайшлі першыя афлайн трэнінгі

 У завяршэнне  трэнінгу Цяпліцу моладзевых ініцыятываў наведала дырэктарка Біг Міні Фестываля вулічнага мастацтва ў Гародне Анастасія Роўба. Яна распавяла, як ствараўся фестываль, пра вулічнае мастацтва ў іншых краінах і пра анлайн-трансляцыю фестываля, якая адбудзецца ўжо 30 і 31 ліпеня.У Цяпліцы моладзевых ініцыятывыў прайшлі першыя афлайн трэнінгі

Зараз актывістак і актывістаў чакае новае хатняе заданне да наступнага трэнінга, які пройдзе 5 жніўня.У Цяпліцы моладзевых ініцыятывыў прайшлі першыя афлайн трэнінгі

Цяпліца з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID)."Хачу навучыцца генерацыі добрых і крэатыўных ідэй" - распачалася Цяпліца моладзевых ініцыятываў.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Студыя карысных кампетэнцый абвяшчае конкурс на пасаду адміністратара

Калі вы дапытлівы і працавіты, дынамічны і актыўны, хочаце вучыцца і развівацца, хочаце атрымаць вопыт і працаваць у дружнай камандзе з цікавымі праектамі – запрашаем! Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” абвяшчае конкурс на пасаду адміністратара. Нашы пажаданні да...

Падрабязней

Водгукі

  • Наталля Яскялевіч, клуб “На шляху да сябе” (УЗВ)

    На занятиях в клубе я узнала много нового о себе и о жизни в целом. Больше всего мне понравились медитации, во время которых удалось заглянуть в свой внутренний мир. Понравилось делать карту желаний, особенно в коллективе, где царят доброжелательность, взаимопомощь...

  • Галіна Марчанка, курс “Дызайн інтэр’ера” (УЗВ)

    Очень полезный курс! И не только для тех, кто получает квартиру, строит дом или собирается делать ремонт. Начинаешь узнавать и понимать вещи, над которыми раньше и не задумывался. Возникает желание что-то исправить в интерьере своей квартиры или дома. В этом...

  • Дзмітрый Чуйкоў, курс Школа Сучаснай Журналістыкі-21

    Пожалуй, Школа – это лучший первый шаг в медиа! Профессиональный состав тренеров, возможность сочетания теории и практики, публикации в региональных медиа! Интересные и всегда познавательные занятия, дружный коллектив! Что очень круто, так это то, что имеется возможность печататься в СМИ...

  • Міхаіл Нарынкевіч, курс Школа Сучаснай Журналістыкі-21

    Вы станете писать классные тексты для своих блогов, ютуб-каналов и СМИ. Курсы дали мне возможность посмотреть на жизнь журналиста изнутри профессии. Десятки лекций от профессионалов своего дела республиканского и международного уровня просто открыли для меня целый мир журналистики, заставили по-другому...

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне