У сераду, 16 верасня, у Цяпліцы моладзевых ініцыятыў адбыўся фінал. У гэты вечар былі прадстаўлены канчатковыя 7 праектаў, над якімі ўдзельнікі і ўдзельніцы працавалі на працягу ўсяго курса. На выпускны вечар навучэнцы падрыхтавалі прэзентацыі сваіх праектаў па самай рознай тэматыцы: ад вырашэння праблемаў сартыроўкі смецця ў сваім раёне да рэстаўрацыі культурна-гістарычнага будынку і стварэння там моладзевага сацыяльнага цэнтру.
Падчас імпрэзы кожны праект атрымаў фідбэк і парады ад экспертаў і аднакурснікаў.
Сярод іх: Праект “ЭкаЧалавекі” (Вольга Сачэўка і Ксенія Апончык)
– Праект “Пішы яшчэ” або “Cансара” (Эмілія Зелянкевіч)
– Праект “Квір у мір” (Ганна Конанава і Наста Капыток)
– Праект “Твой SMART-дапаможнік” (Віялета Лось, Вольга Ганчарук, Яўген Юнцэвіч)
– Праект “Стварэнне цэнтра для сацыяльнай перадышкі бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей інвалідаў” (Яўгенія Дзежыц, Ганна Сільвановіч)
– Праект “Цэнтр падтрымкі моладзевых культурна-сацыяльных ініцыятыў” (Валерый Рокка, Павел Сяргееў, Соф’я Рудая, Лізавета Даўгаполік, Мікалай Емяльянаў)
– Праект «Прафесійнае навучанне і рэкамендацыя па працаўладкаванню людзей з інваліднасцю» (Алена Ваўковіч, Генадзь Гарлачоў)
Інтэнсіўны навучальны курс распачаўся 8 ліпеня і складаўся з заняткаў па вечарам, некалькіх трэнінгаў па выходным, сустрэч з вядомымі гарадзенскімі грамадскімі актывістамі і актывісткамі.
Уся праграма курса была пабудавана такім чынам, каб навучэнцы атрымалі важныя для жыцця кампетэнцыі: мэтавызначэнне, планаванне дзейнасці, крытычнае мысленне, кіраванне канфліктамі, прыняццё рашэнняў, аргументацыя ўласнай пазіцыі і актыўнае слуханне.
Так, 8 ліпеня – адбылася першая сустрэча, дзе удельнікі пазнаеміліся з трэнерскай камандай і праграмай курса.
15 ліпеня – “Якім/якой я хачу быць, каб змяняць гэты свет да лепшага. Зазіраем у будучыню, вучымся ставіць жыццёвыя мэты, вызначаць прыярытэты, планаваць свой час” ад Вітаўта Рудніка і Вольгі Крамлёвай
25 і 26 ліпеня – “Што такое 3 сектары грамадства. Грамадзянін, грамадства, дзяржава. Праца ў камандзе, праняцце рашэння, кіраванне канфліктамі” ад Ірыны Белай
5 жніўня – “Уводзіны ў вырашэнне грамадска-значных праблемаў” ад Сяргея Салея і Ірыны Краскоўскай
22-23 жніўня – “Асэртыўная камунікацыя і кіраванне канфліктамі” ад Ірыны Белай
29 жніўня – “Як распрацаваць праект сваёй мары” ад Сяргея Салея і Ірыны Краскоўскай
12 верасня – “Як распрацаваць праект сваёй мары” (частка 2)
16 верасня – “Фінал Цяпліц моладзевых ініцыятываў”.
Для паўнавартаснага сканчэння курса і атрымання сертыфіката ўсім было неаобходна распрацаваць і прэзентаваць грамадска-карысны праект. У гэтым удзельнікам і ўдзельніцам увесь час дапамагала трэнерская каманда з вядомых гарадзенскіх актывістаў і актывістак, сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы.
Прыемным завяршэннем стала рэфлексія, смачныя пачастункі і музыкальны выступ ад мясцовай групы “The 5th ocean”.
Удзельнікі Цяпліц моладзевых ініцыятыў падзяліліся сваімі ўражаннямі ад навучэння:
Павел Сяргеў:
Валерый Рокка:
Эмілія Зелянкевіч: