Заняткі будуць адбывацца адначасова ў чатырох гарадах – Гродна, Бабруйску, Кобрыне і Мінску.

Сталыя людзі, якія возьмуць удзел у праграме, навучацца шукаць інфармацыю, правяраць яе праўдзівасць, ствараць уласныя паведамленні для розных медыя.

Заняткі ў межах праграмы будзе праводзіць трэнерская каманда, якая на працягу двух месяцаў вывучала асновы медыяпісьменнасці, асаблівасці навучання сталых людзей, знаёмілася з метадалогіяй арганізацыі інтэрактыўнага навучання, рыхтавала планы правядзення заняткаў.
Трэнінгі праходзілі ў анлайн і афлайн рэжыме.


У складзе каманды – журналісты, а таксама людзі, якія маюць багаты досвед адукацыйнай працы са сталымі людзьмі.


Праграму Senior Sapience сумесна ладзяць ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“ і ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.