Падзеі
Тыдзень годнага даўгалецця: не пакінуць анікога ў адзіноце

Тыдзень годнага даўгалецця: не пакінуць анікога ў адзіноце

Мерапрыемствы Тыдня, які будзе арганізаваны арганізацыямі і экспертамі – сябрамі кааліцыі “За годнае даўгалецце”, пройдуць з 28 верасня па 4 кастрычніка.

Такое рашэнне было прынятае ў час онлайн-сустрэчы сябраў кааліцыі, якая адбылася 10 верасня.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што ў цяперашняй сітуацыі ў краіне надзвычай важна не пакінуць сталых людзей сам на сам з праблемамі, з якімі яны сутыкаюцца.

У межах Тыдня сіламі сябраў плануецца арганізаваць шэраг самых разнастайных мерапрыемстваў, якія дапамогуць сталым людзям атрымаць інфармацыю пра магчымасці сацыяльнай, псіхалагічнай, медыцынскай дапамогі, набыцця карысных ведаў і ўменняў.

Частка мерапрыемстваў Тыдня будзе адрасаваная спецыялістам, якія працуюць са сталымі людзьмі.

Прапанаваць сваё мерапрыемства ў праграму Тыдня можна з дапамогай простай формы заяўкі, якую трэба запоўніць да 22 верасня.

Кааліцыя “За годнае даўгалецце” была заснаваная ў лістападзе 2018 г. Адным з заснавальнікаў кааліцыі з’яўляецца ГА “Цэнтр “Трэці сектар

Сябры кааліцыі на працягу 2019 г. бралі актыўны ўдзел у распрацоўцы Нацыянальнай стратэгіі “Годнае даўгалецце – 2030” (чатыры прадстаўнікі кааліцыі бралі удзел у дзейнасці створанай пры Міністэрстве працы Працоўнай групы па распрацоўцы стратэгіі).

21-23 чэрвеня 2019 г. кааліцыя арганізавала Акадэмію Лідэраў Залатога Веку для актывістаў самакіраванняў універсітэтаў трэцяга веку і іншых пляцовак па актывізацыі сталых людзей.

1-2 кастрычніка 2019 г. кааліцыяй быў праведзены першы беларускі Форум “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў”, удзел у якім узялі больш за 200 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Германіі, Ізраіля, Казахстана, Расіі, Украіны, Швайцарыі, Аўстрыі, Швецыі.

З пачатку 2020 года ў публічным доступе з’явілася інтэрактыўная Мапа годнага даўгалецця, якая ўтрымлівае інфармацыю пра арганізацыі і ініцыятывы, якія займаюцца паляпшэннем якасці жыцця сталых людзей.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне