Запрашаем да ўдзелу ў міжнароднай беларуска-нямецкай кантактна-кааперацыйнай Біржы.
У кожнага ўдзельніка будзе магчымасць прадставіць дзейнасць сваёй арганізацыі/ініцыятывы, пазнаёміцца з дзейнасцю нямецкіх арганізацый і, пры супадзенні інтарэсаў, дамовіцца аб партнёрстве.
Калі:
18 снежня ў 19.00
Дзе: zoom
Навошта:
Знайсці партнёраў для цікавых праектаў і праграм – сябе паказаць і іншых паглядзець
Што трэба зрабіць, каб патрапіць на Біржу:
- зарэгістравацца да 15.12 па спасылцы
- запоўніць да 15.12 профіль вашай арганізацыі Forma_Profil-NGO
- чакаць спасылку на сустрэчу ў Zoom
Программа Кооп-Биржи НГО-18.12.2020
Кантактна-кааперацыйная Біржа – фінальнае мерапрыемства беларуска-нямецкага анлайн-Форума PRodvizhenie
Праграма PRodvizhenie напрацягу трох год ладзілася ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і праектнай групай CoopForum International (Берлін, Германія).