Падзеі
Студыя карысных кампетэнцый абвяшчае конкурс на пасаду адміністратара

Калі вы дапытлівы і працавіты, дынамічны і актыўны, хочаце вучыцца і развівацца, хочаце атрымаць вопыт і працаваць у дружнай камандзе з цікавымі праектамі – запрашаем! Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” абвяшчае конкурс на пасаду адміністратара.
Студыя карысных кампетэнцый абвяшчае конкурс на пасаду адміністратараНашы пажаданні да кандыдатаў:

  • Валоданне беларускай мовай;
  • Пісьменнасць;
  • Арганізацыйныя і камунікатыўныя навыкі;
  • Адказнасць і ўважлівасць;
  • Уменне працаваць у шматзадачным асяроддзі;
  • Валоданне праграмамі (Excel, Word, Gmail) і графічнымі рэдактарамі.

Будзе плюсам:
Валоданне ангельскай мовай;
Досвед працы адміністратарам, памочнікам менеджэра, офіс-менеджэрам, менеджэрам па працы з кліентамі.

Вас чакае:
– Дапамога ў планаванні і арганізацыі дзейнасці ўстановы;
– Узаемадзеянне з выкладчыкамі, узгадненне анонсаў курсаў;
– Узаемадзеянне з кліентамі: прыём і апрацоўка заявак на курс, заключэнне дамоваў, кансультацыі па прапанаваных паслугах, дапамога ў выбары курса, зваротная сувязь з кліентамі;
– Праца з дакументацыяй, афармленне ўваходзячай / выходзячай карэспандэнцыі;
– Распаўсюд інфармацыі пра паслугі, прапанаваныя праз рэкламу, у каталогах, на форумах, у сацыяльных сетках;
– Напаўненне сайта інфармацыяй, вядзенне сацыяльных сетак;
Дадаткова: выкананне іншых даручэнняў кіраўніка (аналіз і апрацоўка дадзеных, адпраўка лістоў, арганізацыйныя пытанні).

Мы гатовыя прапанаваць вам:

  • Афіцыйная занятасць на 0,5 стаўкі або на 1 стаўку;
  • Магчымасць пастаянна развівацца, удзельнічаць у трэнінгах і стажыроўках;
  • Бясплатнае навучанне;
  • Праца ў кампаніі з цікавымі праектамі ў дружнай камандзе прафесіяналаў;
  • Зручнае працоўнае месца ў цэнтры горада.

Калі вы лічыце, што гэта праца для вас, калі ласка, запоўніце форму заяўкі.

Аўтары адабраных заявак будуць запрошаны на сумоўе. Памер заробку будзе вызначацца па выніках сумоўя. Дата і час сумоўя будуць абвешчаны індывідуальна.

Дадатковая інфармацыя: +375 33 6341041 edustudio.hrodna@gmail.com

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне