Падзеі
Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Больш за дзве тысячы людзей, якія давяраюць нам і ўдзельнічаюць у нашых праграмах, больш за 100 арганізаваных курсаў, каля 100 тэматычных трэнінгаў і майстар-класаў, партнёры ў Беларусі, Польшчы, Літве, Грузіі, Укране, Расіі, Германіі, Арменіі, а таксама цікавыя праекты, новыя фарматы адукацыйных мерапрыемстваў, даследаванні – мы паспелі рэалізаваць камандай “Студыі карысных кампетэнцый” за 5 гадоў.

Напярэдадні Новага года прыгадваем самыя адметныя падзеі, якія адбыліся ў жыцці нашай арганізацыі ў 2019 годзе, а таксама прымаем віншаванні!

Студзень

Выпусцілі чацьвёрты набор Школы медыяменеджмента

Рэдактары і менеджэры з дапамогай міжнароднай каманды трэнераў павышалі сваю кампетэнтнасць у пытаннях стратэгічнага планавання, манетызацыі, кіравання кантэнтам і людзьмі ў камандзе. Сярод выпускнікоў чацьвёртага набору Школы  – прадстаўнікі такіх вядомых у краіне выданняў, як “Наша Ніва”, tut.by, “Камасамольская праўда ў Беларусі”, myfin.by, Intex-Press, а таксама шэрагу іншых агульнанацыянальных і рэгіянальных медыяпраектаў.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Пачала працу Школа медыяпісьменнасці для старшакласнікаў Media IQ

Школа для тых, хто хоча разбірацца ў свеце медыя, адрозніваць фэйкавую навіна ад сапраўднай і самому ствараць круты кантэнт – фота, відэа, тэксты.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Люты

Пачалі падрыхтоўку Саміта грамадзянскай адукацыі краін Усходняга партнёрства і Расіі

Ініцыятарамі правядзення Саміту сталі сябры Усходне-Еўрапейскай сеткі грамадзянскай адукацыі (EENCE), у склад якой уваходзіць каля 30 арганізацый з Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны.

Прадстаўнікі некаторых з гэтых арганізацый (у тым ліку гарадзенскіх  установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“ і ГА “Цэнтр “Трэці сектар”), збіраліся 1-2 лютага ў Боне (Германія), каб абмеркаваць канцэпцыю Саміта.

У час сустрэчы былі агучаныя галоўныя выклікі, якія стаяць сёння перад правайдэрамі грамадзянскай адукацыі ў розных краінах, спланаваныя асноўныя тэматычныя блокі праграмы Саміта, узгодненыя крытэрыі адбору ўдзельнікаў.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Сакавік

Арганізавалі чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў

Гарадзенскія Майстэрні Ведаў адбыліся ў Гародні ўжо шосты раз. Праграма стартавала ў нашым горадзе ў верасні 2016 году. У 9-ці розных майстар-класах і трэнінгах, прапанаваных падчас Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў, прынялі ўдзел больш за 150 гарадзенцаў. Удзельнікі і ўдзельніцы Майстэрняў абмяркоўвалі розныя пытанні па псіхалогіі і экалогіі, размаўлялі пра правілы ўвозу тавараў з-за мяжы і што трэба зрабіць, каб прасунуць сваю ідэю ці ініцыятыву, навучаліся кіраваць эмоцыямі, проста дзяліліся сваімі ведамі.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Падпісалі дамову аб супрацы паміж “Універсітэтам Залатога Веку” з Універсітэтам Трэцяга Веку з Саколкі

Кантакты паміж абодвума ўніверсітэтамі пачалі актыўна развівацца з пачатку бягучага года, а 3 сакавіка была падпісаная дамова аб супрацы.

Універсітэт трэцяга веку (УТВ) з польскай Саколкі дзейнічае ўжо 10 гадоў і мае статус грамадскага аб’яднання. Заняткі УТВ наведваюць каля 170 чалавек.

Дамова прадугледжвае арганізацыю сумесных праектаў, навучальных і інтэграцыйных імпрэзаў, канцэртаў, выставаў і іншых відаў дзейнасці, якія маюць спрыяць паляпшэнню якасці жыцця сталых людзей, а таксама інтэграцыі паміж людзьмі розных пакаленняў і культур.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

У складзе беларускай дэлегацыі “За годнае даўгалецце” прынялі ўдзел у візіце ў Германію і абмеркавалі ідэі адносна супрацоўніцтва з нямецкімі арганізацыямі

24-27 сакавіка дэлегацыя кааліцыі знаходзілася ў нямецкім Арнсбергу, дзе знаёмілася з нямецкім досведам працы па распрацоўцы нацыянальных і мясцовых планаў дзеянняў па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей. У час візіту былі таксама абмеркаваны ідэі адносна супрацоўніцтва кааліцыі з нямецкімі арганізацыямі.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Красавік

Урачыста скончылі юбілейны 20-ты курс Школы Сучаснай Журналістыкі

Дзясяткі публікацый, уласныя блогі, чапляльныя пасты, уліванне ў рэдакцыі, сябры-журналісты, выкладчыкі, якія сталі сябрамі, усвядомлены выбар – 20-ы набор нас не падвёў.

Асаблівасць 20-га набору ШСЖ. Акрамя пачаткоўцаў запісваліся маладыя практыкуючыя журналісты, што сведчыць аб патрэбнасці ў паглыбленні прафесійных навыкаў, недахопах якаснай практыкі для маладых журналістаў, студэнтаў.

Школа Сучаснай Журналістыкі працуе ў Гродне з 1997 г. Яе выпускнікамі сталі ўжо больш за 400 чалавек, многія з якіх паспяхова працуюць у мясцовых, нацыянальных і замежных СМІ. Больш за 20 выпускнікоў Школы сталі лаўрэатамі міжнародных і нацыянальных прэмій у галіне журналістыкі.

Школа Сучаснай Журналістыкі рэалізуецца сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр” Трэці Сектар “.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Створаны дапаможнік “PRO100: медыякампетэнцыі для актывістаў грамадскіх ініцыятыў” па выніках праграмы PRodvizhenie

Летам 2018 года мы распачалі адукацыйна-асветніцкую праграму PRodvizhenie, накіраваную на развіццё медыякампетэнцый грамадскіх актывістаў з розных рэгіёнах краіны.

У межах праекту дзейнічала Школа PR і медыякампетэнцый, удзельнікі якой (найперш – прадстаўнікі рэгіянальнах грамадскіх арганізацый і ініцыятыў) атрымлівалі веды пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю, вучыліся распрацоўваць планы PR- і медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі.

Гэты дапаможнік выдадзены на аснове матэрыялаў Школы.

З яго дапамогай вы зможаце cпланаваць дзейнасць, накіраваную на ўсталяванне сувязяў з важным акружэннем арганізацыі.

Дапаможнік утрымлівае практычныя парады ад экспертаў, якія былі заангажаваныя ў рэалізацыю праекта PRodvizhenie.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Урачыста адсвяткавалі дзясяты сезон працы “Універсітэта Залатога Веку”

Гаўдэамус, падзякі і пасведчанні выпускнікам, спевы, танцы, падарункі, прывітальныя прамовы і святочны торт у “Бярозавым раі”: студэнты, выкладчыкі і арганізатары “Універсітэту Залатога Веку” развіталіся з юбілейным навучальным годам і пайшлі на летнія канікулы. Выпускнікамі чарговага навучальнага года УЗВ сталі больш за 150 студэнтаў, якія мелі магчымасць наведваць каля 50 розных курсаў і клубаў.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Арганізавалі Форум інавацыйных ідэй

Прадстаўнікі амаль 30 арганізацый з усіх рэгіёнаў краіны бралі ўдзел у Форуме інавацыйных ідэй на карысць рэгіянальнага развіцця, які праходзіў 19-20 красавіка ў Магілёве.

Мэтай імпрэзы была папулярызацыя дзейнасці грамадскіх ініцыятыў і таго ўнёску, які яны робяць у развіццё сваіх рэгіёнаў.

Форум быў арганізаваны ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна), Цэнтрам “Кола” (Магілёў) пры падтрымцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, Гродна.

Гэта было заключнае мерапрыемства “Акадэміі рэгіянальнага развіцця“, якая дзейнічала ў Гродне ў 2018 г.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Травень

Вопыт працы “Універсітэта Залатога Веку” увайшоў у зборнік паспяховых практык «Залаты досвед для залатога ўзросту»

Навучанне сталых людзей замежнай мове на прыкладзе курса “Польская мова для пачаткоўцаў”; Цэнтр міжпакаленчага ўзаемаразумення; Рада УЗВ: самакіраванне ва Універсітэце Залатога Веку – гэтыя паспяховыя практыкі ўвайшлі ў зборнік «Залаты досвед для залатога ўзросту».

Вопыт грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць з людзьмі сталага ўзросту ў Беларусі ў розных напрамках сабраны ў зборніку паспяховых практык «Залаты досвед для залатога ўзросту». У зборніку прадстаўлены лепшыя методыкі і эфектыўныя формы работы са сталымі людзьмі.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Чэрвень

Досвед працы “Студыі карысных кампетэнцый” увайшоў у зборнік Усходнееўрапейскай сеткі грамадзянскай адукацыі EENCE

“Універсітэт Залатога Веку: паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей шляхам іх актывізацыі” і “Гарадзенскія Майстэрні Ведаў” увайшлі ў зборнік “Грамадзянская адукацыя ва Усходняй Еўропе: актуальная сітуацыя і магчымыя прагнозы. Ад фокус-групы да сеткі: гісторыя EENCE “у якасці прыкладаў праектаў грамадзянскай адукацыі ў краінах Усходняй Еўропы. Таксама ў зборніку прадстаўлены вынікі дзейнасці працоўных груп, у якія ўваходзяць Лана Руднік, дырэктарка ўстановы “Студыя карысных кампетэнцый” і Вітаўт Руднік, старшыня праўлення ГА “Цэнтр” Трэці Сектар “.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Адбыўся выпуск Школы медыяпісьменнасці для старшакласнікаў Media IQ

Некалькі месяцаў старшакласнікі павышалі свае медыйныя кампетэнцыі. Вучыліся фактчэкінгу, спосабам распазнаваць фэйкавыя навіны, пасткам капірайтынгу, стандартам у журналісцкіх матэрыялах, як правільна шукаць інфармацыю ў інтэрнэце і зрабіць непаражальнымі свае акаўнты ў сацсетках.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Адбыўся першы ў Гродна курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію

7-9 чэрвеня адбыўся курс па падрыхтоўцы да выхаду на пенсію. На працягу трох дзён удзельнікі курса распрацоўвалі магчымыя сцэнары пасля выхаду на пенсію, набывалі ўпэўненасць у сваёй будучыні і вучыліся змагацца са страхам і  стрэсам з-за нявызначанасці.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Карысныя веды і ўменні, абмен досведам, планаванне сумеснай дзейнасці, арыгінальныя інтэграцыйныя мерапрыемствы – усё гэта чакала ўдзельнікаў Акадэміі Лідэраў Залатога Веку, якая працавала 21-23 чэрвеня пад Слонімам.

Удзел у Акадэміі бралі каля 30 чалавек, якія прадстаўлялі ўніверсітэты залатога веку і іншыя грамадскія ініцыятывы для сталых людзей з Гродна, Кобрына, Мінска, Высокага, Бабруйска і Брэсцкага раёна.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Ліпень

Адбылася прэзентацыя Школы сацыяльнага прадпрыймальніцтва для гарадзенскіх журналістаў

Прэзентацыя Школы для гарадзенскіх журналістаў адбылася 18 ліпеня ў кавярні Coffee Pause. Удзел у сустрэчы бралі таксама ўласніцы трох гарадзенскіх сацыяльных прадпрыемстваў і будучыя наведвальнікі Школы. Удзел у праекце возьмуць каля 20 жыхароў Гарадзеншчыны, якія плануюць стварыць свой сацыяльны бізнес.

На працягу восені яны будуць знаёміцца з асновамі распрацоўкі ўласных ідэй, сустракацца з вядомымі гарадзенскімі прадпрыймальнікамі, наведваць мясцовыя сацыяльныя прадпрыемствы, карыстацца падтрымкай дасведчаных ментараў.

Аўтары найлепш распрацаваных бізнес-ідэй выйдуць у наступны этап праграмы, дзе змогуць атрымаць дапамогу па рэгістрацыі сваіх сацыяльных прадпрыемстваў і нават невялікую фінансавую падтрымку для іх запуска.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Жнівень

Адбылася Летняя Школа фактчэкінга і візуалізацыі

Летняя Школа фактчэкінга і візуалізацыі сабрала 2-4 жніўня ў Гродне журналістаў з Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Трэнерамі Школы былі рэдактары-медыяэксперты з Беларусі і Літвы.

Школа была прысвечана аналізу кейсаў з фэйкавую навінамі ў беларускіх медыя. Таксама удзельнікі Летняй Школы працавалі над сваімі мультымедыйнымі праектамі: вывучылі структуру мультымедыйнага праекта і фарматы візуалізацыі.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Адбыўся адборачны тур Школы сацыяльнага прадпрымальніцтва Good Impact

Школа першай неадкладнай дапамогі дзецям, студыя танца, фабрыка кантэнту, майстэрня творчага мыслення, клуб для жанчын, сацыяльнае кафэ, школа юнага медыятара і яшчэ больш за 20 унікальны ідэй стварэння сацыяльных прадпрыемстваў у Гродна і рэгіёне былі прадстаўлены 30 жніўня ў адборачным туры Школы сацыяльнага прадпрымальніцтва Good Impact.

На ўдзел у Школе ў Гродне былі пададзеныя 42 заяўкі, 32 праекты былі прадстаўлены на адборачным туры, а для ўдзелу ў Школе Good Impact журы адабрала 24 праекты.

Школа Good Impact будзе працаваць адразу ў трох гарадах краіны – Гомелі, Гродне і Мінску. Праграма курса пабудавана па міжнароднай методыцы, адаптаванай да беларускіх умоў. У якасці экспертаў выступяць беларускія і міжнародныя спецыялісты.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Верасень

Арганізавалі Школу PR і медыякампетэнцый у Магілёве

Спланаваць мэты працы з грамадскасцю, вызначыць асноўныя мэтавыя аўдыторыі, навучыцца складаць ключавыя паведамленні, працаваць з журналістамі, больш эфектыўна выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі. Усяму гэтаму навучаліся ўдзельнікі Школы, якія прыехалі ў Магілёў з розных рэгіёнаў краіны.

Школа PR і медыякампетэнцый працуе ў межах праграмы PRodvizenie-2019.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Пачаліся трэнінгі ў Школе сацыяльнага прадпрыймальніцтва Good Impact

Курс навучання ўключае ў сябе навучальныя трэнінгі, майстар-класы, абмен вопытам з паспяховымі прадстаўнікамі сацыяльна-арыентаванага бізнесу. Удзельнікі, якія паспяхова прайшлі навучанне, бізнес-ідэі якіх будуць меркаваць найбольш сацыяльны эфект, атрымаюць фінансавую падтрымку для старту свайго бізнесу.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Правялі рэгіянальную канферэнцыю “Кастрычніцкага эканамічнага форума”

Абмеркаваць бар’еры і магчымасці развіцця беларускага бізнесу і ўстойлівага развіцця Беларусі, паразважаць пра канкурэнтаздольнасць рэгіёнаў ва ўмовах дывергенцыі і новае аблічча рэгіянальнага развіцця, даведацца  пра пасткі беднасці  і як прыватная ініцыятыва нараджае агульнае дабро – гэтыя пытанні абмяркоўваліся падчас рэгіянальнай канферэнцыі KEF-2019 “Беларусь пачынаецца тут”, якая праходзіла ў межах Кастрычніцкага эканамічнага форума.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Арганізавалі Школу PR і медыякампетэнцый у Віцебску

Пазнаёміцца з тым, што ўплывае на імідж арганізацыі, як распрацаваць паспяховую кампанію па сувязях з грамадскасцю, якімі інструментамі для камунікацыі з людзьмі можна карыстацца  – усё гэта змаглі ўдзельнікі Школы PR і медыякампетэнцый, якая працавала 27-29 верасня ў Віцебску.

Удзел у Школе бралі прадстаўнікі 22 арганізацый і ініцыятыў з 11 гарадоў краіны.

Школа PR і медыякампетэнцый працуе ў межах праграмы PRodvizenie-2019.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Кастрычнік

Правялі міжнародны Форум годнага даўгалецця

Форум годнага даўгалецця, прымеркаваны да Сусветнага дня сталых людзей, адкрыўся 1 кастрычніка ў Мінску. Яго ўдзельнікі – больш за 200 экспертаў, прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, міжнародных інстытуцыяў, якія працуюць са сталымі людзьмі і для сталых людзей. Арганізатарам Форума з’яўляецца кааліцыя “За годнае даўгалецце”, заснаваную ў канцы мінулага года (сярод заснавальнікаў кааліцыі былі ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і сябры Рады УЗВ).

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Распачаўся адзінаццаты год працы “Універсітэту Залатога Веку”

Урачыстае адкрыццё ўжо адзінаццатага па ліку акадэмічнага навучальнага года “Універсітэту Залатога Веку” адбылося 10 кастрычніка і сабрала больш за 150 студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей праграмы.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Адбыўся курс для моладзі Youth can

Вызначыцца з тым, чым займацца па жыцці, развіць кампетэнцыі, неабходныя для пошуку добрай працы, стварэння ўласнага бізнесу або цікавага творчага праекта – усё гэта змаглі ўдзельнікі бясплатнага курсу “Youth can“.

Курс “Youth can” праходзіў у рамках праекта Hrodna Impact Hub і складаўся з двух двухдзённых трэнінгаў, знаёмства з дзейнасцю фірмаў і прадпрыемстваў, заснаваных маладымі людзьмі, кансультавання з боку вопытных ментараў.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Лістапад

Удзельніцы і ўдзельнікі праекта PRodvizhenie-2019 наведалі Берлін з навучальным візітам

Пазнаёміцца з досведам працы нямецкіх арганізацый, павысіць сваю кваліфікацыю ў галіне сувязяў з грамадскасцю, знайсці патэнцыйных партнёраў для сумесных праектаў – такія магчымасці мелі ўдзельнікі навучальнага візіту ў Берлін, які быў арганізаваны ў межах праграмы PRodvizhenie-2019.

Чатырнаццаць актывістаў грамадскіх ініцыятыў з Бабруйска, Брэста, Віцебска, Гродна, Магілёва, Мінска, Полацка, Пінска наведалі за тыдзень 27 нямецкіх арганізацый, якія старанна падбіраліся арганізатарам стажыроўкі – CoopForum International з улікам інтарэсаў удзельнікаў візіта.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Адбыўся паўфінал Школы сацыяльнага прадпрыймальніцтва Good Impact

30 лістапада ўдзельнікі Школы “Good Impact” прадставілі свае праекты ў паўфінале, а прафесійнае журы па выніках прэзентацыі адабрала 13 паўфіналістаў конкурсу, якія працягнуць сваю працу над праектамі ў другой частцы навучання з ментар і коуча, а таксама прымуць удзел у Форуме “Good Impact”.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Снежань

Дваццаць першы набор Школы журналістыкі пачаў сваю працу

Удзел у працы “Школы сучаснай журналістыкі” бяруць сёлета больш за 20 чалавек самага рознага ўзросту.

Першыя заняткі “Школы маладога журналіста” адбыліся ў Гродне вясной 1997 г.

Выпускнікамі Школы з’яўляюцца ўжо больш за 400 чалавек, якія працуюць зараз у Гродне, Мінску, Варшаве, Кіяве ды многіх іншых гарадах краіны і свету.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Беларуска-нямецкі форум НГА  «PRodvizhenie-2019» прайшоў у Мінску

Беларуска-нямецкі форум НГА «PRodvizhenie-2019» прайшоў у Мінску 7-8 снежня. Яго асноўная мэта – прафесійны абмен вопытам, наладжванне кантактаў і пашырэнне супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі некамерцыйных арганізацый Беларусі і Германіі.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Адбыўся міжнародны Мітап сацыяльных прадпрыймальнікаў Good Impact

Прадставілі вынікі і падвялі вынікі Школы сацыяльнага прадпрымальніцтва, удзельнікі пазнаёміліся паміж сабой, абмяняліся міжнародным вопытам сацыяльнага прадпрымальніцтва, абмяркоўвалі выклікі і шанцы развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі.

Студыі карысных кампетэнцый 5 гадоў: падсумоўваем вынікі 2019-га

Дзякуй за тое, што вы былі з намі ў якасці партнёраў, выкладчыкаў, удзельнікаў мерапрыемстваў і дапамагалі зрабіць свет хоць крыху лепшым!

Да сустрэчы ў 2020 годзе!

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Про «мертвый» аэропорт в Бресте, проблемы велосипедистов и бедных животных в контактных зоопарках читали больше всего – смотрите, какой получился онлайн сборник после Летней Школы визуализации и фактчекинга в Гродно

Мы собрали все статьи и проекты участников Школы, связанные с темами, которые обсуждали на занятиях.  Какие-то инструменты визуализации журналисты продолжают использовать до сих пор, в новых статьях. Где-то формат сайта или блога не позволяет опубликовать «тяжелые» элементы, и тогда их...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне