Падзеі
Шукаем выкладчыкаў ва “Універсітэт Залатога Веку-12”!

Калі Вы таленавіты эксперт і майстар сваёй справы, маеце веды, якімі хацелі б падзяліцца з іншымі, калі праца з людзьмі прыносіць Вам задавальненне і Вы падзяляеце нашыя каштоўнасці (правы чалавека, дабраахвотнасць, павага да беларускай мовы і культуры, актыўнасць, пазітыўнасць) – запрашаем у нашу дружную каманду выкладчыкаў праграмы “Універсітэта Залатога Веку”!

Шукаем выкладчыкаў ва “Універсітэт Залатога Веку-12”!Мы шукаем выкладчыкаў па наступных напрамках:

  • ангельская мова для пачаткоўцаў і працягваючых;
  • клуб ангельскай мовы для прасунутых;
  • польская мова для пачаткоўцаў і працягваючых;
  • форум-тэатр;

Мы прапануем:

  • зручны графік працы – Вы выбіраеце час правядзення курсаў, які падыходзіць Вам;
  • сяброўскі і добразычлівы калектыў, які прыслухоўваецца да Вашых пажаданняў;
  • творчую атмасферу і магчымасць рэалізаваць свае ідэі, правесці свой аўтарскі курс, трэнінг, майстар-клас;
  • Прапануйце нам ідэю свайго курса, і мы абмяркуем умовы супрацоўніцтва.

Калі Вы жадаеце далучыцца да нашай каманды выкладчыкаў, запоўніце, калі ласка, анкету да 20 верасня.

Мы чакаем ад Вас любові да людзей, з якімі Вы будзеце працаваць, і да сваёй справы, а таксама гатоўнасці падзяліцца сваімі ведамі і ўменнямі з іншымі!

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне: + 37533-6341041 ці па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com.

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” была заснавана ў Гродне ў красавіку 2010 г. Яе ініцыятарамі сталі сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” і прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

Мэтай праграмы з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю і адстойванне іх інтарэсаў.

Больш інфармацыі пра “Універсітэт Залатога Веку” на сайце www.uzv.by

 

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне