Падзеі
Шукаем выкладчыкаў ва “Універсітэт Залатога Веку-11”!

Калі Вы таленавіты эксперт і майстар сваёй справы, маеце веды, якімі хацелі б падзяліцца з іншымі, калі праца з людзьмі прыносіць Вам задавальненне і Вы маеце вольны час, тады запрашаем у нашу дружную каманду выкладчыкаў праграмы “Універсітэта Залатога Веку”!

Мы прапануем:

  • зручны графік працы – Вы выбіраеце час правядзення курсаў, які падыходзіць Вам;
  • сяброўскі і добразычлівы калектыў, які прыслухоўваецца да Вашых пажаданняў;
  • творчую атмасферу і магчымасць рэалізаваць свае ідэі, правесці свой аўтарскі курс, трэнінг, майстар-клас;

Прапануйце нам ідэю свайго курса, і мы абмяркуем умовы супрацоўніцтва.

Рэзюмэ з указаннем і кароткім апісаннем курса, які Вы хочаце выкладаць, дасылайце на нашу пошту edustudio.hrodna@gmail.com да 25 чэрвеня.

Мы чакаем ад Вас любові да людзей, з якімі Вы будзеце працаваць, і да сваёй справы, а таксама гатоўнасці падзяліцца сваімі ведамі і ўменнямі з іншымі!

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся па тэлефоне: + 37533-6341041 ці па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com.

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” была заснавана ў Гродне ў красавіку 2010 г. Яе ініцыятарамі сталі сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” і прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

Мэтай праграмы з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю і адстойванне іх інтарэсаў.

Больш інфармацыі пра “Універсітэт Залатога Веку” на сайце www.uzv.by

 

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

  • Раиса Латыш, курс “Яншенгун” (УЗВ)

    Курс Яншенгун мне нравится, все доступно для любого возраста и состояния здоровья. Мягкие, свободные и гармоничные движения направлены на улучшение самочувствия, восстановления подвижности суставов, способствует релаксации нервной системы, повышению жизненного тонуса. В результате занятий появляется внутреннее спокойствие, улучшение здоровья и...

  • Ніна Ігнацьева, курс арт-тэрапіі “Я і свет” (УЗВ)

    Мне вельмі дапамог дадзены курс у пераадоленні сваіх вялікіх і малых цяжкасцяў. Выкладчыца тактоўна і даходліва дапамагае ў пазнанні самога сябе. Яна далікатна тлумачыць методыку арт-тэрапіі, якая дае магчымасць працаваць над сабой у далейшым. У групе, пры дапамозе арт-тэрапіі і...

  • Вольга Яроцкая, курс “20+ крокаў да беларускай мовы” (УЗВ)

    Разам з Вікторыяй я прайшла 20+ крокаў да беларускай мовы. Гэтыя крокі былі мне неабходныя, каб пачаць размаўляць па-беларуску. Для гэтага мы вучылі словы, шмат чыталі ўслых, рыхтавалі дыялогі і аповеды на розныя тэмы, спявалі беларускія песні. Акрамя гэтага, я...

  • Відэа водгук Аліны Таюхінай, курс “З планшэтам на “ты” (УЗВ)

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне