Падзеі
«Школа PR і медыякампетэнцый – гэта вялікая матывацыя і развіццё ўласных soft skills» – пад Гомелем прайшоў трэнінг у рамках праграммы PRodvizhenie-2020

Заключны трэнінг Школы PR і медыякампетэнцый адбыўся пад Гомелем.

«Школа PR і медыякампетэнцый - гэта вялікая матывацыя  і развіццё ўласных  soft skills» – пад Гомелем прайшоў трэнінг у рамках праграммы PRodvizhenie-2020

17 удзельнікаў з розных арганізацый сабраліся, каб зрабіць сваю ініцыятыву больш заўважнай у публічнай прасторы.

«Школа PR і медыякампетэнцый - гэта вялікая матывацыя  і развіццё ўласных  soft skills» – пад Гомелем прайшоў трэнінг у рамках праграммы PRodvizhenie-2020
На трэнінгу пасля знаемства ўдзельнікі разам з трэнерамі Вітаўтам Руднік і Ланай Руднік абмяркавалі выклікі для арганізацыі сувязяў з грамадскасцю ў “новай рэальнасці”.  Вызначалі кампетэнцыі, неабходныя PR-менеджэрам.
«Школа PR і медыякампетэнцый - гэта вялікая матывацыя  і развіццё ўласных  soft skills» – пад Гомелем прайшоў трэнінг у рамках праграммы PRodvizhenie-2020
Удельнікі навучыліся вызначаць  і аналізаваць найбольш важныя групы грамадскасці, вызначаць мэту PR-кампаніі і пісаць ключавыя паведамленні. Разынкай гэтага трэнінгу стала Prа знаёмства, дзе ўдзельнікі распавядалі пра працу сваіх арганізацый і ініцыятываў.

«Школа PR і медыякампетэнцый - гэта вялікая матывацыя  і развіццё ўласных  soft skills» – пад Гомелем прайшоў трэнінг у рамках праграммы PRodvizhenie-2020

Вялікая частка трэнінга была прысвечана  тэме  выбара адэкватных інструментаў працы з грамадскасцю ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў і агляду бясплатных онлайн сервісаў для візуалізацыі ідэй і вынікаў PR-кампаній.

У апошні дзень трэнінга Дзяніс Васількоў распавеў аб грамадскім  актывізме і інфармацыйнай працы. Разбралі таксама медыя-крыніцы ў Беларусі. Пазнаёміў з асновамі працы ў сацыяльных сетках: як наладзіць супрацу з медыя і як утварыць свае мікра-медыя для сваёй карысці.

«Школа PR і медыякампетэнцый - гэта вялікая матывацыя  і развіццё ўласных  soft skills» – пад Гомелем прайшоў трэнінг у рамках праграммы PRodvizhenie-2020
Школа PR і медыякампетэнцый ладзіцца ў межах праграмы PRodvizhenie-2020, якую сумесна ладзяць:
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)
Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)
 Спажывецкі кааператыў «Майстэрня  сацыяльных інавацый»
Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты»
Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Next Stop – New Life»
Праектная група Coopforum International (Берлін, Германія).
«PRodvizhenie-2020: PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне