Падзеі
Рок-н-рол, пан Барташэвіч і дранікі-бульбянікі – урачыстае адкрыццё новага семестру УЗВ!

“Вітаем усіх у гэтай сонечнай зале,
Каго маразы і кавід не спужалі.
Хто лёгкай бадзёрай паходкай
Прыйшоў на агульную сходку”.

Рок-н-рол, пан Барташэвіч і дранікі-бульбянікі - урачыстае адкрыццё новага семестру УЗВ!

У снежны чацвер, 4 лютага, адбылася ўрачыстая агульная лекцыя, прысвечаная адкрыццю другога семестра ў гарадзенскім Універсітэце Залатога Веку.

Да мерапрыемства ўдзельнікі Рады УЗВ распрацавалі цэлую канцэртную праграму “Зімовы карагод”, з выступамі студэнцтва і выкладчыкаў Універсітэту Залатога Веку.

Шаноўныя вядоўцы Аліна Філіпчык і Уладзімір Рунге прамовілі цёплыя словы і запрасілі на сцэну першых выступоўцаў – вакальную групу хору “УЗВышша” пад кіраўніцтвам Ірыны Жыгулінай.  Дзяўчаты прыгадалі прысутным настрой зімовых святаў са сваёй казачнай каляднай песняй “Карагод навагодні”.

 

Потым гледачы і ўдзельнікі акунуліся ў атмасферу рок-н-ролу ад яркага і дынамічнага выступу курсу “Diva Latina” пад кіраўніцтвам Людмілы Тарасенка.

Завіталі на ўрачыстае адкрыццё не толькі людзі, але і непрытомнае чарцяня Люцый Паскуднік-Д’ябліньскі. Ён выконваў важную справу і дапамагаў удзельніку творчага руху “Асобы” Васілю Калачу ў яго сола павучальнай пастанове “Неверагодная гісторыя пана Барташэвіча”.

У праграме, дарэчы, былі не толькі віншаванні і пажаданні, але і падарункі з пачастункам.

“Калі ў хаце свята, трэба, каб быў і пачастунак. А якая галоўная традыцыйная страва беларусаў, якая добрая і на вячэру, і на святочны стол у Масленіцу? Канешне, гэта дранікі” – такімі словамі вядоўца Уладзімір Рунге запрасіў на сцэну ўдзельніц хору “УЗВышша” з песняй аб смачных “Драніках-бульбяніках”Пасля, грацыю і радасць прынеслі студэнткі з “Diva Latina” з танцам “Бачата”.

Апошнім пунктам урачыстай праграмы стаў выступ хору з “Песенкай аб добрым настроі”.  Далей выступоўцы сабраліся на сцэне, каб атрымаць апладысменты і невялічкія сувеніры, зробленыя сваімі рукамі на курсе Тамары Герасіменка “Натхненне майстрыхі”.

На віншаваннях і пажаданнях усё не скончылася. Пасля традыцыйнага агульнага фота ўсе сабраныя пайшлі частавацца смачнымі хатнімі бульбянікамі, якія прыгатавалі студэнткі УЗВ разам з кіраўніцай  кулінарнага клубу “Разынкі” Ларысай Ганчар.

Рок-н-рол, пан Барташэвіч і дранікі-бульбянікі - урачыстае адкрыццё новага семестру УЗВ!
Частаванне дранікамі-бульбянікамі

 

Вось што кажа ў сваім водгуку сам вядоўца, Уладзімір Рунге:

Сваімі ўражаннямі пасля імпрэзы падзялілася і Людміла Трухачова, якая лічыць, што агульныя лекцыі праводзіць трэба!

Рок-н-рол, пан Барташэвіч і дранікі-бульбянікі - урачыстае адкрыццё новага семестру УЗВ!
Студэнтка Людміла Трухачова

“На заняткі ўсе ходзяць розныя: адзін туды, іншы на другі занятак, а тут усіх убачыш. Заўсёды тут цікава: новыя тэмы, запрошаныя артысты ды і нашыя артысты нічым не горшыя. Так што мне падабаецца. Мне ўвогуле ва УЗВ падабаецца. Я ўжо пяты год хаджу. У гэтым годзе наведваю курс “Зрабі жыццё лепшым” Юліі Севасцьяновіч, клуб “Стыльная Я”. Дзяўчаты “Тэатр” прапануюць – пайду схаджу.”

Больш фота глядзіце па спасылцы.

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” была заснавана ў Гродне ў красавіку 2010 г.
Яе ініцыятарамі сталі сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.
З 2015 года да арганізатараў далучылася прыватная установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
Мэтай праграмы з’яўляецца паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю і адстойванне іх інтарэсаў.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне