Падзеі
Развівайцеся разам са «Студыяй карысных кампетэнцый»

Запрашаем вас у свет, у якім рэалізуюцца вашыя ідэі, дзе вы займаецеся тым, што вам падабаецца, дзе вы адчуваеце сябе чалавекам, патрэбным грамадству.

Мы прапануем разнастайныя курсы, трэнінгі, майстар-класы, накіраваныя на развіццё асобы, атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для жыцця ў сучасным грамадстве і працы на карысць грамадства.

У нас вы можаце вывучаць замежныя мовы і асвойваць камп’ютэрныя тэхналогіі, вучыцца фатаграфаваць і здымаць відэа, знаёміцца з гісторыяй горада і падарожнічаць па розных гістарычных мясцінах, асвойваць кітайскую гімнастыку і вязанне кручком, авалодваць асновамі журналістыкі і карыснымі для прасоўвання сваіх ідэй і сваёй кар’еры інтэрнэт- сэрвісамі.

Лепшыя выкладчыкі і трэнеры, прымальныя кошты, невялікія па колькасці групы, добразычлівая атмасфера, зручныя месца і час правядзення заняткаў – гэта няпоўны пералік пераваг нашай прапановы.

Вы можаце запісацца на нашыя курсы, а таксама можаце прапанаваць свой курс і далучыцца да каманды нашых экспертаў.

Мы будзем радыя адказаць на вашыя пытанні па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com, а таксама па тэлефоне +375 33634 10 41.

Будзем таксама радыя бачыць вас у нашым офісе па адрасе: вул. Ціміразева, 10/1-32 (бізнес-цэнтр «Аўгустоўскі», каля крамы «Еўраопт».

Прыватная ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” была зарэгістраваная 24 снежня 2014 г. Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэтам.

Мэтай установы з’яўляецца спрыянне развіццю асобы, атрымання ведаў і ўменняў, неабходных для жыцця ў сучасным грамадстве і працы на карысць грамадства.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне