Падзеі
Распачалася актыўная фаза падрыхтоўкі Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця

Распачалася актыўная фаза падрыхтоўкі Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця
Першае паседжанне Працоўнай групы па падрыхтоцы Стратэгіі адбылося 20 траўня ў міністэрстве працы і сацыяльнай абароны насельніцтва. Удзел у сустрэчы браў старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік.

Ён прадстаўляе ў працоўнай групе кааліцыю “За годнае даўгалецце”, заснаваную ў канцы мінулага года (сярод заснавальнікаў кааліцыі былі ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і сябры Рады УЗВ).

У час сустрэчы быў прадстаўлены першы варыянт праекта Стратэгіі, разлічанай на перыяд да 2030 г.

Прапанаваная на сустрэчы канцэпцыя структуры дакумента выклікала шмат пытанняў адносна мэты стратэгіі, галоўных накірункаў дзейнасці, узроставай перыядызацыі і інш.

Сябры кааліцыі, якія бралі ўдзел у сустрэчы, прапанавалі замест “ведамасных” накірункаў дзейнасці (адукацыя, здароўе, сацыяльная абарона і г.д.), прапанаваных аўтарамі праекта, сфакусавацца на вырашэнні найбольш вострых пытанняў, звязаных з дэмаграфічным старэннем нашай краіны.

Сярод такіх пытанняў – недасканалая сістэма пенсійнага забеспячэння, слабы ўдзел сталых людзей у жыцці грамадства, абмежаваныя магчымасці для занятасці (у тым ліку – працоўнай), зніжэнне якасці жыцця сталых людзей у сельскай мясцовасці.

Па выніках сустрэчы было прынята рашэнне, што да 31 траўня ўдзельнікі Працоўнай групы дашлюць свае прапановы адносна ключавых палажэнняў праекта.

Сябры кааліцыі “За актыўнае даўгалецце” ужо распачалі працэс абмеркавання дакумента.

27 траўня адбудзецца працоўная сустрэча, у час якой адбудзецца ўзгадненне рэкамендацый, якія будуць затым дасланыя ў Міністэрства працы.

Зацвярджэнне Нацыянальнай стратэгіі парламентам запланавана на восень бягучага года.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

  • Раиса Латыш, курс “Яншенгун” (УЗВ)

    Курс Яншенгун мне нравится, все доступно для любого возраста и состояния здоровья. Мягкие, свободные и гармоничные движения направлены на улучшение самочувствия, восстановления подвижности суставов, способствует релаксации нервной системы, повышению жизненного тонуса. В результате занятий появляется внутреннее спокойствие, улучшение здоровья и...

  • Ніна Ігнацьева, курс арт-тэрапіі “Я і свет” (УЗВ)

    Мне вельмі дапамог дадзены курс у пераадоленні сваіх вялікіх і малых цяжкасцяў. Выкладчыца тактоўна і даходліва дапамагае ў пазнанні самога сябе. Яна далікатна тлумачыць методыку арт-тэрапіі, якая дае магчымасць працаваць над сабой у далейшым. У групе, пры дапамозе арт-тэрапіі і...

  • Вольга Яроцкая, курс “20+ крокаў да беларускай мовы” (УЗВ)

    Разам з Вікторыяй я прайшла 20+ крокаў да беларускай мовы. Гэтыя крокі былі мне неабходныя, каб пачаць размаўляць па-беларуску. Для гэтага мы вучылі словы, шмат чыталі ўслых, рыхтавалі дыялогі і аповеды на розныя тэмы, спявалі беларускія песні. Акрамя гэтага, я...

  • Відэа водгук Аліны Таюхінай, курс “З планшэтам на “ты” (УЗВ)

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне