Падзеі
PRo100: медыякампетэнцыі для актывістаў грамадскіх ініцыятыў

PRo100: медыякампетэнцыі для актывістаў грамадскіх ініцыятыў

Дапаможнік створаны па выніках праграмы PRodvizhenie, якая распачалася ў 2018 г. і будзе працягвацца сёлета.

PR для грамадскіх арганізацыі і ініцыятыў – гэта не проста модны тэрмін, а важная функцыя кіравання, ад якой наўпрост залежаць эфектыўнасць працы, здольнасць уплываць на вырашэнне важных пытанняў і на якасць жыцця людзей.

Як сведчаць вынікі даследавання пра ступень вядомасці беларускіх грамадскіх арганізацый і ўключанасць насельніцтва ў іх дзейнасць, палова насельніцтва краіны ўвогуле не ведае пра існаванне такіх арганізацый.

З тых, хто ведае пра гэта, актыўны ўдзел у працы арганізацый грамадзянскай супольнасці бяруць усяго 6,3%. Пры гэтым найменш вядомыя рэгіянальныя арганізацыі і ініцыятывы, якія займаюцца мясцовым развіццём. Многія з іх штодня робяць важную працу па развіцці сваіх мясцовых супольнасцяў, па паляпшэнні якасці жыцця людзей у сваёй мясцовасці і пры гэтым застаюцца “за кадрам”!

Гэта звязана не толькі з недахопам рэсурсаў на папулярызацыю сваёй дзейнасці, але часта і з недахопам базавых кампетэнцый, неабходных для наладжвання сувязяў з грамадскасцю (мясцовым насельніцтвам, уладамі, партнёрамі і інш.).

Летам 2018 года мы распачалі адукацыйна-асветніцкую праграму PRodvizhenie, накіраваную на развіццё медыякампетэнцый грамадскіх актывістаў з розных рэгіёнах краіны.

У межах праекту дзейнічала Школа PR і медыякампетэнцый, удзельнікі якой (найперш – прадстаўнікі рэгіянальнах грамадскіх арганізацый і ініцыятыў) атрымлівалі веды пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю, вучыліся распрацоўваць планы PR- і медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі.

Гэты дапаможнік выдадзены на аснове матэрыялаў Школы.

З яго дапамогай вы зможаце cпланаваць дзейнасць, накіраваную на ўсталяванне сувязяў з важным акружэннем арганізацыі.

Дапаможнік утрымлівае практычныя парады ад экспертаў, якія былі заангажаваныя ў рэалізацыю праекта PRodvizhenie.

Гэтыя парады тычацца асаблівасцяў працы з мясцовымі ўладамі, выкарыстаннем сацыяльных сетак, працай з журналістамі.

Мы ўключылі ў дапаможнік таксама апісанне асобных гісторый поспеху, прадстаўленых удзельнікамі і экспертамі праекта.

Матэрыялы дапаможніка будуць карысныя кіраўнікам арганізацый, спецыялістам па сувязях з грамадскасцю, прэс-сакратарам, а таксама іншым ключавым супрацоўнікам некамерцыйных арганізацый, зацікаўленым ў наладжванні і падтрымцы сувязяў з важным для сябе акружэннем.

Дапаможнік выдадзены ў межах праекта «PRodvizhenie – PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі», які здзяйсняўся ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

Праект сумесна ажыццяўлялі:
– Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)

– Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)

– Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця

– Coopforum International (Германія).

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне