
Рада і Каманда “Універсітэту Залатога Веку” 14 студзеня павіншавалі адзін аднаго з навагоднімі святамі, абмяняліся падарункамі, падвялі вынікі працы Універсітэту за першы семестр і сумесна спланавалі далейшыя справы на другі этап навучання ва УЗВ-12.
Падчас сустрэчы старшыня Рады Ларыса Кіркевіч узгадала асноўныя мерапрыемствы – агульныя лекцыя, добрыя справы, якія адбыліся падчас першага семестра.
Затым былі вызначаны асноўныя даты УЗВ-12 на другі семестр. Такім чынам заняткі будуць праходзіць з 25 студзеня па 7 траўня.
Першую агульную лекцыю другога семестра запланавалі на 4 лютага, яна будзе прысвечана навагоднім віншаванням.
Дванаццаты акадэмічны год Універсітэту скончыцца традыцыйным выпускным балем 13 траўня.
Іншая інфармацыя будзе з’яўляцца на сайце uzv.by і ў сацыяльных сетках.
Нефармальная частка сустрэчы Рады была прысвечана віншаванням, дзе кожны сябра Рады і член Каманды атрымаў навагодні падарунак і цёплыя пажаданні ад сваіх калег.