Падзеі
Прадстаўнікі кааліцыі “За годнае даўгалецце” абмеркавалі ідэі адносна супрацоўніцтва з нямецкімі арганізацыямі

24-27 сакавіка дэлегацыя кааліцыі знаходзілася ў нямецкім Арнсбергу, дзе знаёмілася з нямецкім досведам працы па распрацоўцы нацыянальных і мясцовых планаў дзеянняў па паляпшэнні якасці жыцця сталых людзей. У час візіту былі таксама абмеркаваны ідэі адносна супрацоўніцтва кааліцыі з нямецкімі арганізацыямі. У складзе дэлегацыі прысутнічала намесніца дырэктаркі праграмы УЗВ Дар’я Радзевіч.

Прадстаўнікі кааліцыі "За годнае даўгалецце" абмеркавалі ідэі адносна супрацоўніцтва з нямецкімі арганізацыямі

Падчас паездкі дэлегацыя кааліцыі сустрэлася з прадстаўнікамі экспертнага цэнтра “Старэнне будучага” Марытай Гервін і Марцінам Поленцам, а таксама прадстаўнічкай цэнтра службы па дэменцыі рэгіёна Паўднёвай Вестфаліі Біргіт Браўн. На сустрэчы былі абмеркаваны ідэі адносна супрацоўніцтва кааліцыі з экспертным цэнтрам.

У час візіту ў прадстаўнікоў кааліцыі была магчымасць сустрэцца з мэрам г. Арнсберг Ральфам Паўлем Бітнерам і прыняць удзел у дыскусіі на тэму актыўнага даўгалецця з пункту гледжання муніцыпальнай палітыкі.

Прадстаўнікі кааліцыі "За годнае даўгалецце" абмеркавалі ідэі адносна супрацоўніцтва з нямецкімі арганізацыямі

Фота: Steffi Schnura – Pressestelle Stadt Arnsberg

Прадстаўнікі кааліцыі прадставілі свае арганізацыі і падзяліліся вопытам працы са сталымі людзьмі на сустрэчы з Дзіркам Візэ, каардынатарам міжнацыянальнага супрацоўніцтва з Расіяй, Сярэдняй Азіяй і краінамі Усходняга партнёрства.

Прадстаўнікі кааліцыі "За годнае даўгалецце" абмеркавалі ідэі адносна супрацоўніцтва з нямецкімі арганізацыямі

Прадстаўнікі кааліцыі наведалі службу Caramundi, дзе адбываецца дагляд за сталымі людзьмі, і мелі магчымасць пагутарыць з супрацоўнікамі, наведвальнікамі і кіраўніцтвам.

Прадстаўнікі кааліцыі "За годнае даўгалецце" абмеркавалі ідэі адносна супрацоўніцтва з нямецкімі арганізацыямі

Атрымалася наведаць і  аддзел дзённага дагляду за сталымі людзьмі. Рэгулярна дзеці з дзіцячага садка наведваюць аддзел дзённага дагляду, дзе сумесна гуляюць у гульні, распавядаюць казкі, малююць і спяваюць.

Прадстаўнікі кааліцыі "За годнае даўгалецце" абмеркавалі ідэі адносна супрацоўніцтва з нямецкімі арганізацыямі

Цікавы вопыт атрымалі прадстаўнікі Кааліцыі пры наведванні Дома некалькіх пакаленняў. 40 гадоў дзверы паміж цэнтрам для моладзі і цэнтрам для сталых людзей была зачынена, а 4 гады назад дзверы адчынілі для таго, каб людзі ўсіх пакаленняў маглі праводзіць час разам. У Доме некалькіх пакаленняў дзейнічае адкрытая кухня “Брутцэлкюхэ”. Любы жадаючы бясплатна і без папярэдняй рэгістрацыі можа наведаць кухню, прыняць удзел у сумесным прыгатаванні ежы і паабедаць.

Прадстаўнікі кааліцыі "За годнае даўгалецце" абмеркавалі ідэі адносна супрацоўніцтва з нямецкімі арганізацыямі

Прадстаўнікі кааліцыі "За годнае даўгалецце" абмеркавалі ідэі адносна супрацоўніцтва з нямецкімі арганізацыямі

Прадстаўнікі кааліцыі "За годнае даўгалецце" абмеркавалі ідэі адносна супрацоўніцтва з нямецкімі арганізацыямі

У г. Арнсберг працуе Кансультатыўны Савет па пытаннях сталых людзей.  Перад Кансультатыўным Саветам стаіць задача забяспечыць, каб інтарэсы сталых людзей у горадзе Арнсберг былі даступныя для грамадскасці, а таксама распрацаваць ідэі па паляпшэнню ўмоў жыцця для сталых людзей і для забеспячэння інтарэсаў сталых людзей. Шмат праектаў рэалізуюць прадстаўнікі Кансультатыўнага Савета: слоік хуткай дапамогі, “сінія камізэлькі”- суправаджэнне ў аўтобусах маламабільных людзей, кавярня для сталых людзей, карнавал для маламабільных людзей, моладзі, людзей з дэменцыяй, выпуск часопіса “Бачанне” і іншыя.

Прадстаўнікі кааліцыі "За годнае даўгалецце" абмеркавалі ідэі адносна супрацоўніцтва з нямецкімі арганізацыямі

Навучальны візіт удзельнікаў беларускай кааліцыі няўрадавых арганізацый па тэме актыўнага даўгалецця, Арнсберг, 24-27 сакавіка 2019 быў арганізаваны пры садзейнічанні Праграмы падтрымкі Беларусі (ППБ). Праграма падтрымкі Беларусі рэалізуецца Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB Dortmund) па даручэнні Міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (BMZ) і Германскага таварыства па міжнароднаму супрацоўніцтву (GIZ).

У склад кааліцыі “За годнае даўгалецце” уваходзяць гарадзенскія ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне” (Мінск), ГА “Залаты ўзрост” (Віцебск), ГА “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” (Мінск), “Кобрынскі Клуб дзелавых жанчын “Бона”, “Хэсэд-Рахамім” (Мінск), “Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб’яднанне” старшыні Радаў гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” і мінскага “Універсітэту трэцяга ўзросту“, а таксама некалькі экспертаў.

Кааліцыя адкрытая да далучэння іншых арганізацыі і экспертаў. Ахвотным зрабіць гэта неабходна падпісаць Мемарандум кааліцыі.

Сачыць за навінамі дзейнасці кааліцыі “За годнае даўгалецце” можна ў групе кааліцыі ў Фэйсбуку.

Фота: Martin Polenz – Zukunft Alter Arnsberg, Marita Gerwin – Zukunft Alter Arnsberg, Дар’я Радзевіч

 

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне