Падзеі
Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Імпрэза сабрала больш за 150 удзельнікаў і экспертаў з розных рэгіёнаў краіны, а таксама гасцей з Аўстрыі, Латвіі, Расіі і Украіны. Сярод арганізатараў Форуму-Фестывалю, які прайшоў 25-26 траўня, была і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
Асноўнай мэтай мерапрыемства было абмеркаванне шляхоў развіцця супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, якія займаюцца працай па адукацыі і актывізацыі сталых людзей.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

У першы дзень Форуму-Фестывалю адбылася дыскусія «Міжнародныя і нацыянальныя планы дзеянняў па пытаннях старэння і роля некамерцыйных арганізацый, акадэмічнай супольнасці, розных адукацыйных пляцовак для дарослых людзей у рэалізацыі гэтых планаў”.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Старэйшы дарадца Еўрапейскага цэнтра палітыкі і даследаванняў сацыяльнага дабрабыту (Аўстрыя) Аляксандр Сідарэнка падрабязна распавёў пра гісторыю з’яўлення розных міжнародных стратэгічных дакументаў, якія тычацца пытанняў старэння насельніцтва, прывёў прыклады таго, як грамадскія арганізацыі могуць таксама ўплываць на рэалізацыю гэтых стратэгій.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

“Не трэба змагацца са старэннем і займацца “антыстарэннем”! Трэба думаць, як адаптаваць жыццё грамадства да гэтых дэмаграфічных пераменаў” – адзначыў Аляксандр Сідарэнка.

Перспектывы развіцця мер дзяржаўнай палітыкі ў галіне старэння насельніцтва ў нашай краіне акрэсліла Ганна Закрэўская, Нацыянальная каардынатарка Рэспублікі Беларусь па пытаннях старэння.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

У сваім выступе Ганна адзначыла, што якаснай працы па паляпшэнні жыцця сталых людзей у Беларусі сёння замінае цэлы шэраг фактараў.

Сярод іх – раз’яднанасць і адсутнасць каардынацыі працы паміж дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, якія працуюць у гэтай сферы, а таксама кропкавы характар дзеянняў па вырашэнні вострых пытанняў, якія тычацца старэння насельніцтва.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

У сувязі з гэтым, па словах выступоўцы, наспела патрэба ў распрацоўцы Нацыянальнай стратэгіі дзеянняў у інтарэсах сталых грамадзян (працоўная версія назвы дакумента).

Фарміраванню гэтай стратэгіі павінны папярэднічаць распрацоўка новай перыядызацыі ўзросту (каго лічыць сталым чалавекам), дэмаграфічны прагноз, комплекснае даследаванне і аналіз становішча сталых людзей у краіне, вызначэнне іх патрэбаў, а таксама аналіз існуючых парвавых нормаў і ўмоваў для рэалізацыі патэнцыялу і задавальнення патрэбаў сталых людзей.

Вітаўт Руднік, сябра праўлення ГА “Цэнтр” Трэці сектар “, і Алена Станіслаўчык, выканаўчы дырэктар ГА “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” распавялі пра сваё бачанне патэнцыялу некамерцыйных арганізацый, якія працуюць у сферы паляпшэння якасці жыцця сталых людзей, а таксама магчымых “кропак росту” гэтага патэнцыялу.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Вітаўт Руднік пачаў выступ з прэзентацыі гісторыі стварэння руху універсітэтаў трэцяга веку, распавёў пра дзейнасць беларускіх УТВ, звярнуў увагу на ролю самакіравання студэнтаў у працы такіх адукацыйных пляцовак.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Алена Станіслаўчык акцэнтавала ўвагу на валанцёрскім накірунку дзейнасці УТВ, прыкладах узаемадзеяння з навучальнымі ўстановамі і ўдзеле сталых людзей у жыцці грамадства.

Выступоўцы адзначылі, што магчымымі “кропкамі росту” для ўмацавання здольнасці беларускіх грамадскіх арганізацый уплываць на паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей з’яўляюцца абмен досведам працы паміж сабой і з партнёрамі з іншых краін, прызнанне дзяржавай унёску грамадскіх арганізацый у вырашэнне вострых пытанняў, звязаных са старэннем насельніцтва, паляпшэнне узаемадзеяння з акадэмічнай супольнасцю, а таксама апрабацыя новых мадэляў павышэння фінансавай устойлівасці.

Абодва выступоўцы не раз адзначалі галоўны прынцып, якім кіруюцца ў сваёй працы: “не для сталых людзей, а разам са сталымі людзьмі”.

У час прэзентацыі быў прадстаўлены толькі што выдадзены ГА “Цэнтр “Трэці сектар” па-беларуску дапаможнік “Гарады, прыязныя да сталых людзей” .

Дапаможнік з’яўляецца кампіляцыяй перакладу з ангельскай мовы двух асноўных дакументаў, створаных Сусветнай Арганізацыяй Аховы Здароўя – Global age-friendly cities: a guide, 2007 (раздзелы з апісаннем 8 асноўных рысаў прыязнасці да сталых людзей) і A guide to using core indicators: measuring the age-friendliness of cities, 2015 (раздзелы пра апісанне індыктараў і іх развіццё).

У першы дзень працы Форума-Фестывалю яго ўдзельнікі абмеркавалі таксама прапановы да зместу Нацыянальнай стратэгіі дзеянняў ў інтарэсах сталых грамадзян.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

У прыватнасці, прагучалі прапановы стварэння каардынацыйнай Рады, якая магла б забяспечваць дыялог паміж рознымі зацікаўленымі бакамі, правядзення даследавання патрэбаў сталых людзей і г.д.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

У другі дзень паралельна праходзілі адразу два маштабныя мерапрыемствы: Форум Партнёрства і Фестываль лепшых практык.

Форум Партнёрства ўніверсітэтаў трэцяга ўзросту распачала Анжаліка Аношка, старшыня праўлення міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемапаразуменне”.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Анжаліка распавяла пра складанасці партнёрства паміж дзяржавай і грамадскімі арганізацыямі ў інтарэсах сталых людзей на прыкладзе досведу праграмы “Месца сустрэчы: Дыялог”.

Асаблівую ўвагу выступоўца звярнула на тое, што неабходна зрабіць, каб гэтая супраца была больш эфектыўнай.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Пра досвед дзейнасці ўкраінскай Сеткі “За адукацыю для сталых людзей” распавялі старшыня праўлення ГА “Цэнтр Поділля-Соціум” (Вінніца) Сяргей Працэнка і дарадца мэра Вінніцы па пытаннях роўных правоў і магчымасцяў жанчын і мужчын Святлана Сулімава.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Сяргей Працэнка

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Святлана Сулімава

Старшыня праўлення арлоўскага грамадскага аб’яднання “Знание” (Расія) Таццяна Кананыгіна падзялілася досведам працы сваёй арганізацыі па адукацыі сталых людзей.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Экспертка адзначыла, што рух па стварэнні адукацыйных пляцовак для сталых людзей пачаўся ў Расіі яшчэ ў 90-я гады мінулага стагоддзя. Адна з першых такіх пляцовак – Народны ўніверсітэт залатога ўзросту, быў створаны ў Арле.

Пазней там жа паўстаў Рэсурсны цэнтр, на базе якога распрацоўваліся вучэбна-метадычныя комплексы для адукацыйных праграм для сталых, праводзіліся даследаванні пра праблемы і патрэбы сталых людзей, пра тое, як ставяцца да адукацыі сталых людзей іх блізкія.

Паводле даследванняў, сталыя людзі, якія вучацца, адчуваюць сябе лепей, менш наведваюць лекараў, мюць добры настрой, прымаюць актыўны ўдзел у грамадскіх справах.

Таццяна Кананыгіна пакінула ўдзельнікам Форума запрашэнне на чарговы злёт расійскіх універсітэтаў трэцяга веку, які ў лістападзе адбудзецца ў Сочы.

Лана Руднік, дырэктарка ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“,  выступіла з тэмай “Як арганізаваць супрацоўніцтва паміж беларускімі арганізацыямі, якія працуюць у інтарэсах сталых людзей: магчымыя мадэлі і механізмы”.

Асаблівы акцэнт у выступе быў зроблены на магчымыя мэты і формы партнёрства, а таксама неабходныя ўмовы для наладжвання супарцы паміж усімі зацікаўленымі ў ёй бакамі.
У прыватнасці, гаворка ішла пра наяўнасць умоваў для партнёрства, адданасць ідэі партнёрства, унёсак усіх бакоў у дасягненне агульных мэтаў, а таксама пра кампетэнтнасць партнёраў.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

У якасці добрага прыклада партнёрства Лана прывяла гісторыю пра арганізацыю Форума-Фестывалю ўніверсітэтаў трэцяга ўзросту, да правядзення якога спрычынілася каля дзесятка розных арганізацый.

Гэты выступ паклаў пачатак дыскусіі пра магчымыя мэты і формы партнёрства паміж беларускімі арганізацыямі, якія займаюцца паляпшэннем якасці жыцця сталых людзей.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Стварэнне Рады лідэраў, асацыяцыі альбо кааліцыі – гэтыя прапановы былі агучаныя ўдзельнікамі дыскусіі, на якой абмяркоўваліся магчымасці супрацоўніцтва ў інтаэсах сталых людзей.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Падчас працы ў групах удзельнікі дыскусіі абмяркоўвалі магчымыя формы і мэты супрацы, а таксама ідэі канкрэтных сумесных дзеянняў.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

На аснове гэтых прапановаў будзе падрыхтаваны Мемарандум Партнёрства, падпісаць які будзе прапанавана ўсім арганізацыям, якія зацікаўленыя ў супрацоўніцтве дзеля павышэння якасці жыцця сталых людзей.

Удзельнікі дыскусіі таксама дамовіліся, што правядзенне такога кшталту Форумаў-Фестываляў павінна стаць рэгулярным.

Паралельна з Форумам партнёрства праходзіў Фестываль лепшых практык.

Удзельнікі Фестывалю мелі магчымасць боьш за 20 майстар-класаў і прэзентацый, падрыхтаваных прадстаўнікамі розных арганізацый, студэнтамі ўніверсітэтаў трэцяга веку з Гродна, Кобрына і Мінска.

Актыўны ўдзел у правядзенні Фестывалю ўзялі студэнты гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку“, якія правялі пяць майстар-класаў.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Ларыса Кіркевіч, старшыня Рады УЗВ, распавяла пра арганізацыю працы самакіравання, а таксама пра “Школу Добрых Справаў”.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Вера Кузовіна распавяла, як чытаць этыкеткі і купляць здаровую ежу, а таксама пра працу курса “Экаспажыванне”, які дзейнічае на базе УЗВ.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Вера Кунцэвіч падзялілася досведам як арганізаваць клуб “Беларускія вячоркі”.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Удзельнікі гэтага майстар-класу не толькі слухалі, але таксама спявалі і танцавалі!

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Любоў Зорына прэзентавала свой аўтарскі курс “Прыгажосць у жыцці і мастацтве”.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Варвара Злобіна правяла майстар-клас “Камп’ютар для актыўнага жыцця”.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Ларыса Гірас падзялілася досведам арганізацыі кінаклуба “Адкрыты паказ”, а таксама паказала кароткаметражны фільм “Запыт у сябры чакае пацверджання”.

Удзельнікі Форуму-Фестывалю мелі таксама магчымасць пазнаёміцца з шэрагам выставак, прадстаўненых арганізатарамі і партнёрамі мерапрыемства.

Першы Форум-Фестываль універсітэтаў трэцяга веку адбыўся ў Мінску

Арганізатарамі Форуму-Фестывывалю былі:

Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (г. Гродна)
Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” (г. Мінск)
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (г. Гродна).
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Партнёры:

Прадстаўніцтва Фонда ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне” (г. Мінск)
DVV-International
Цэнтр актыўнага даўгалецця

Больш падрабязна пазнаёміцца з тым, што адбывалася ў час Форуму-Фестывалю, можна на вэб-старонцы мерапрыемства.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне