Падзеі
Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Карысныя веды і ўменні, абмен досведам, планаванне сумеснай дзейнасці, арыгінальныя інтэграцыйныя мерапрыемствы – усё гэта чакала ўдзельнікаў Акадэміі Лідэраў Залатога Веку, якая працавала 21-23 чэрвеня пад Слонімам.

Удзел у Акадэміі бралі каля 30 чалавек, якія прадстаўлялі ўніверсітэты залатога веку і іншыя грамадскія ініцыятывы для сталых людзей з Гродна, Кобрына, Мінска, Высокага, Бабруйска і Брэсцкага раёна.

Праца Акадэміі распачалася з уводзінаў у праграму і інтэрактыўнага знаёмства.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Сур’ёзным выпрабаваннем для ўдзельнікаў стала першае практыкаванне, у час якога неабходна было сумесна спланаваць стратэгію перахода праз “багну”.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Пасля паспяховага выканання практыкавання адбылася грунтоўная дыскусія пра тое, што такое лідэрства і якія лідэрскія кампетэнцыі варта развіваць у сябе тым, хто займаецца працай па актывізацыі сталых людзей.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Размова ішла пра ўменне пераконваць іншых люзей, слухаць іх пазіцыю, прымаць рашэнні, вызначаць мэты, планаваць сваю працу і г.д.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Першы дзень працы Акадэміі скончыўся блокам з 12 майстар-класаў, якія заявілі самі ўдзельнікі. На чатырох паралельных пляцоўках яны распавядалі пра досвед працы сваіх адукацыйных і культурніцкіх пляцовак, дзяліліся карыснымі ведамі і ўменнямі.

Так, Ірына Богдан з Мінска правяла майстар-клас пра эмацыйны інтэлект, Святлана Красная з Бабруйска размаўляла з удзельнікамі Акадэміі пра “Страхі, якія мы выбіраем”, а таксама пра тое, як спраўляцца з гэтымі страхамі.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч расказвала пра працу самакіравання Гродзенскага УЗВ, а таксама пра Школу добрых спраў.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Пра дзейнасць Мінскага ўніверсітэту трэцяга веку расказвала Валянціна Уловіч.

Вынікі працы краязнаўчай секцыі Кобрынскага Універсітэту Залатога Веку прадставіла Ірына Сіманава.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Студэнтка гарадзенскага УЗВ Тамара Герасіменка вучыла разбіраць і захоўваць хатнія рэчы паводле методыкі КанМары.

 “Выкінуць і расхламіць – гэта розныя рэчы”, – кажа Тамара Герасіменка.

“Прыеду да дому і адразу пачну расхламляць рэчы”, – дзеліцца ўражаннямі ад майстар-класа Тамары ўдзельніца з Кобрына Ала Сапяжынская.

Другі дзень Акадэміі пачаўся з наведвання царквы Святога Архангела Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Затым удзельнікі знаёміліся з міжнароднмі і нацыянальнымі ініцыятывамі, скіраванымі на забеспячэнне правоў і інтарэсаў сталых людзей.

Асобны блок праграмы быў прысвечаны ўдасканаленню камунікацыйных уменняў.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Удзельнікі пазнаёміліся з асновамі эфектыўнай камунікацыі, а затым трэніраваліся карыстацца тэхнікай аргументацыі ўласнай пазіцыі.

Адной з самых важных частак адукацыйнай часткі Акадэміі стаў блок па планаванні сумеснай дзейнасці.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Ён распачаўся з таго, што кожны ўдзельнік прапанаваў уласныя ідэі таго, што можна было б зрабіць разам, каб палепшыць якасць жыцця сталых людзей.

Гучалі прапановы сумесных фестываляў, вандровак, стажыровак і іншых мерапрыемстваў.

Пасля імправізаванага кірмаша ідэй удзельнікі аб’ядналіся ў пяць груп, кожная з якіх распрацавала канцэпцыю ўласнага сумеснага праекта.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Так, сябры гарадзенскага УЗВ і сталічнага “Хэсэд-Рахамім” распрацавалі праект па абмену досведам сваёй працы па дапамозе маламабільным сталым людзям, па рэалізацыі іншых дабрачынных,  культурніцкіх і адукацыйных ініцыятыў.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Яшчэ адна група распрацавала канцэпцыю Фестывалю рэгіянальных культур.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Актывізацыя сталых людзей у сельскай мясцовасці стала мэтай праекту яшчэ адной групы.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Вечарам удзельнікаў чакала “Кінаакадэмія” – інтэграцыйнае мерапрыемства, якое дазволіла напоўніцу раскрыць творчыя здольнасці ўсіх сталых лідараў.

Аб’яднаныя ў тры “кінастудыі” удзельнікі атрымалі заданне паказаць 10-хвілінныя ўрыўкі з вядомых кінафільмаў, абыграўшы пры гэтым тэму лідэрства.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Галоўнай падзеяй заключнага дня працы Акадэміі стала абарона канцэпцый праектаў, распрацаваных удзельнікамі.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

На заканчэнне Акадэміі ўдзельнікаў чакала невялікія фотасесія.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога ВекуЧас, праведзены разам … не хацелася развітвацца.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Акадэмія Лідараў Залатога Веку была арганізаваная кааліцыяй “За годнае даўгалецце”, якая аб’дноўвае 8 беларускіх арганізацый і шэраг экспертаў, якія працуюць у сферы паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Арганізатары Акадэміі спадзяюцца, што яна стане традыцыйнай і будзе штогод збіраць тых, хто ладзіць адукацыйныя і культурніцкія пляцоўкі для сталых людзей, займаецца адстойваннем іх правоў і інтарэсаў.

Фота і відэа Віялеты Лось

Больш фота глядзіце па спасылцы.

Падзеі

  • З’явіўся сайт кааліцыі “За годнае даўгалецце”

    На сайце можна пазнаёміцца з дзейнасцю кааліцыі, навінамі арганізацый, якія ўваходзяць у яе, а таксама з важнымі міжнароднымі і нацыянальнымі дакумантамі, якія тычацца старэння насельніцтва. Кааліцыя “За годнае даўгалецце” была заснаваная ў лістападзе 2014 г. Сёння ў яе склад уваходзяць...

  • Приглашаем в “Школу социального предпринимательства – Good Impact”

    Создать бизнес мечты, который не только будет приносить прибыль, но и решать важные социальные проблемы. Такую возможность получат участники Школы Good Impact, которая будет работать сразу в трёх городах страны – Гомеле, Гродно и Минске. Шестьдесят участников Школы пройдут курс...

  • Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

    Карысныя веды і ўменні, абмен досведам, планаванне сумеснай дзейнасці, арыгінальныя інтэграцыйныя мерапрыемствы – усё гэта чакала ўдзельнікаў Акадэміі Лідэраў Залатога Веку, якая працавала 21-23 чэрвеня пад Слонімам. Удзел у Акадэміі бралі каля 30 чалавек, якія прадстаўлялі ўніверсітэты залатога веку і...

  • Шукай, пераправярай, візуалізуй: запрашаем у Летнюю Школу фактчэкінга

    Удзельнікаў Школы чакаюць тры дні інтэнсіўнай працы з беларускімі і літоўскімі экспертамі, абмен досьведам, распрацоўка і рэалізацыя мультымедыйных спецпраектаў з дапамогай ментараў.

  • Пазначайце сваю арганізацыю на інтэрактыўнай мапе годнага даўгалецця

    На мапе будуць пазначаныя адрасы беларускіх некамерцыйных арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць са сталымі людзьмі, а таксама апісаныя паслугі гэтых арганізацый. Калі вы ведаеце такія арганізацыі – падзяліцеся з імі спасылкай на анкету па зборы інфармацыі для мапы. Стварэнне мапы...

Усе падзеі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне