Падзеі
“Ніводная з абласцей не трапляе ў групу з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця – Беларусь у гэтай групе за кошт Мінска” – у Гродна адбылася рэгіянальная канферэнцыя KEF-2019

Абмеркаваць бар’еры і магчымасці развіцця беларускага бізнесу і ўстойлівага развіцця Беларусі, паразважаць пра канкурэнтаздольнасць рэгіёнаў ва ўмовах дывергенцыі і новае аблічча рэгіянальнага развіцця, даведацца  пра пасткі беднасці  і як прыватная ініцыятыва нараджае агульнае дабро – гэтыя пытанні абмяркоўваліся падчас рэгіянальнай канферэнцыі KEF-2019 “Беларусь пачынаецца тут”, якая праходзіла ў межах Кастрычніцкага эканамічнага форуму.

"Ніводная з абласцей не трапляе ў групу з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця - Беларусь у гэтай групе за кошт Мінска" - у Гродна адбылася рэгіянальная канферэнцыя KEF-2019

Канферэнцыя сабрала экспертаў, прадстаўнікоў улады і бізнесу, прадстаўнікоў НДА, выкладчыкаў універсітэтаў, дзяржслужачых.

"Ніводная з абласцей не трапляе ў групу з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця - Беларусь у гэтай групе за кошт Мінска" - у Гродна адбылася рэгіянальная канферэнцыя KEF-2019

"Ніводная з абласцей не трапляе ў групу з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця - Беларусь у гэтай групе за кошт Мінска" - у Гродна адбылася рэгіянальная канферэнцыя KEF-2019

Акрамя пленарных дакладаў, якія падрыхтавалі прадстаўнікі Даследчага цэнтра ІПМ, удзельнікі канферэнцыі мелі магчымасць пазнаёміцца з бачаннем рэгіянальнага развіцця ва ўмовах жорсткіх бюджэтных абмежаванняў, параўнальным аналізам якасці жыцця насельніцтва ў рэгіёнах Літвы і Беларусі, а таксама з дзейнасцю прадстаўнікоў камерцыйнага і некамерцыйнага сектара ў Гродна.

"Ніводная з абласцей не трапляе ў групу з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця - Беларусь у гэтай групе за кошт Мінска" - у Гродна адбылася рэгіянальная канферэнцыя KEF-2019

"Ніводная з абласцей не трапляе ў групу з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця - Беларусь у гэтай групе за кошт Мінска" - у Гродна адбылася рэгіянальная канферэнцыя KEF-2019

Удзельнікі канферэнцыі прымалі актыўны ўдзел у дыскусіях, якія праходзілі ў межах кожнага блока канферэнцыі.

"Ніводная з абласцей не трапляе ў групу з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця - Беларусь у гэтай групе за кошт Мінска" - у Гродна адбылася рэгіянальная канферэнцыя KEF-2019

"Ніводная з абласцей не трапляе ў групу з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця - Беларусь у гэтай групе за кошт Мінска" - у Гродна адбылася рэгіянальная канферэнцыя KEF-2019

Некаторыя прэзентацыі дакладаў рэгіянальнай канферэнцыі KEF-2019 у Гродна:

Алена Данілюк, к.э.н., загадчыца Гродзенскім рэгіянальным цэнтрам НІЭІ Міністэрства эканомікі Беларусі

Валянціна Лялікава, дацэнт, к.ф-.м.н. (ГрДУ ім. Я.Купалы)

Максім Кажына, уласнік і кіраўнік ТАА «Клініка жаночага здароўя» і ТАА «ЛабМап»

Сяргей Салей, старшыня праўлення Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў “ВІТ”

Больш інфармацыі пра рэгіянальныя канферэнцыі KEF-2019 і Кастрычніцкі эканамічны форум на старонцы праекта.

Канферэнцыя арганізавана Даследчым цэнтрам ІПМ у партнёрстве з НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Асацыяцыяй Еўрапейскага Бізнесу пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Рэгіянальны партнёр канферэнцыі KEF у Гродна – установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый». Пры ўдзеле бізнес-школы ІПМ у Гродна.

Падзеі

Усе падзеі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне