Хочаш паспрабаваць сябе ў журналістыцы альбо стаць вядомым блогерам? Навучыцца цікава пісаць, браць інтэрв’ю у вядомых людзей? Марыш класна здымаць фота і відэа, ствараць крутыя мультымедыйныя праекты? Хутка правяраць праўдзівасць інфармацыі ў медыя? Пазнаёміцца з тым, як працуюць літоўскія і казахстанскія журналісты? Тады табе да нас!
Праграма Школы будзе складацца з:
– 4 інтэнсійных трэнінгаў па 6-8 гадзін (29 і 30 жніўня, 05 і 06 верасень);
– 4 вэбінараў з практыкамі з Беларусі, Казахстана, Літвы і Швецыі (жнівень-верасень);
– навучальнага тура ў Літву ( Каунас і/альбо Вільня) для лепшых удзельнікаў курса (верасень альбо кастрычнік).
Да ўдзелу у Школе запрашаюцца журналісты-пачаткоўцы, фрылансеры, блогеры і іншыя зацікаўленыя асобы ва ўзросце ад 15 да 35 год.
Чаму будзем вучыцца:
- ствараць навіны
- рабіць інтэрв’ю
- рыхтаваць рэпартажы
- здымаць фота і відэа
- ствараць крутыя мультымедыйныя праекты
- распавядаць цікавыя гісторыі
- правяраць праўдзівасць інфармацыі і вызначаць fake news
Навучанне Школе бясплатнае!
У якасці трэнераў і экспертаў у Школе будуць працаваць дасведчаныя рэдактары і журналісты з гарадзенскіх медыя.
Для ўдзелу ў Школе неабходна да 31 ліпеня запоўніць форму заяўкі.
Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў іншых мерапрыемствах праграмы можна ў нашых групах у Фэйсбуку і Інстаграме:
https://www.facebook.com/groups/540293086589015/
https://instagram.com/hrodnayouthhub?igshid=q8jl7858bt05
Дадатковую інфармацыю пра Школу можна атрымаць таксама па тэлефоне: + 375 33 634 10 41