Падзеі
Конкурс лепшых онлайн практык грамадзянскай адукацыі: “Студыя” сярод пераможцаў!

Дзьве праграмы «Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» сталі пераможцамі міжнароднага конкурса, арганізаванага Усходне-Еўрапейскай сеткай грамадзянскай адукацыі (EENCE).
Конкурс лепшых онлайн практык грамадзянскай адукацыі: "Студыя" сярод пераможцаў!
Абвяшчэнне пераможцаў адбылося 11 кастрычніка. Прэтэндэнтамі на перамогу былі аўтары 43 заявак з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Расіі.
У намінацыі “Рэалізаваныя онлайн практыкі ў сферы грамадзянскай адукацыі” першае месца падзялілі гарадзенскія HrodnaYouthHub і ўкраінскі “Адкрыты ўніверсітэт Майдана”.

Конкурс лепшых онлайн практык грамадзянскай адукацыі: "Студыя" сярод пераможцаў!
Моладзевая адукацыйная платформа HrodnaYouthHub распачала сваю працу ў лютым 2020 года.
Яе арганізатарамі з’яўляюцца ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА« Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-партал Hrodna.Life, валанцёрская група «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Конкурс лепшых онлайн практык грамадзянскай адукацыі: "Студыя" сярод пераможцаў!

У межах платформы ў фармаце онлайн былі праведзеныя курс па развіцці прадпрыймальніцкіх здольнасцей “YOUthCAN”, цыкл сустрэч з маладымі творцамі HrodnaCelebrityTalk, цыкл інтэграцыйных моўных сустрэч Tandem Evenings in Hrodna, інклюзіўны дыскусійны клуб “Крок насустрач“.

У онлайн фармаце ў ліпені гэтага года стартавала таксама “Цяпліца моладзевых ініцыятыў“. У межах курса таксама працавала таксама Летняя Школа журналістыкі і медыяпісьменнасці.

У намінацыі “Плануемыя онлайн практыкі ў сферы грамадзянскай адукацыі” перамог наш новы праект “Віртуальны Універсітэт Залатога Веку“. Гэта новая адукацыйная пляцоўка для сталых людзей, скіраваная на іх інтэлектуальную і сацыяльную актывізацыю.
Конкурс лепшых онлайн практык грамадзянскай адукацыі: "Студыя" сярод пераможцаў!

Усходне-Еўрапейская сетка грамадзянскай адукацыі (EENCE) была заснаваная ў 2015 г. У яе склад уваходзяць больш за 50 арганізацыі і экспертаў з краін Усходняга Партнёрства, а таксама з Расіі. ГА “Цэнтр “Трэці сектар” уваходзіць у склад сеткі з 2016 г.

Конкурс лепшых онлайн-практык быў арганізаваны ў межах Тыдня грамадзянскай адукацыі, які праходзіў з 5 да 11 кастрычніка ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове, Расіі і Украіне.
Конкурс лепшых онлайн практык грамадзянскай адукацыі: "Студыя" сярод пераможцаў!

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне