Падзеі
“Хварэць на пенсіі нельга”, – студэнты “Універсітэта Залатога Веку” прынялі ўдзел у фокус-групе на тэму “Погляды насельніцтва да існуючай сістэмы сацыяльнай абароны”

19 чэрвеня студэнты “Універсітэта Залатога Веку” прынялі ўдзел у фокус-групе, прысвечанай абмеркаванню поглядаў насельніцтва да існуючай сістэмы сацыяльнай абароны.

Ці зразумела як налічваецца пенсія; што зрабілі да пенсіі, каб зрабіць фінансавую падушку бяспекі; ці чулі пра пенсійнае страхаванне; якія адносіны да павышэння ўзросту да выхаду на пенсію; ці прыкметна па бюджэце, што пенсія павялічваецца – гэтыя пытанні былі прапанаваны для абмеркавання. Даследаванне праводзіла Наталля Шчарбіна, пазаштатная навуковая супрацоўніца ўстановы “Даследчы цэнтр Інстытута прыватызацыі і менеджменту”."Хварэць на пенсіі нельга", - студэнты "Універсітэта Залатога Веку" прынялі ўдзел у фокус-групе на тэму "Погляды насельніцтва да існуючай сістэмы сацыяльнай абароны"

Большасць удзельнікаў дыскусіі паведамілі, што “пенсія падкралася неўзаметку” і з задавальненнем працягнулі бы працаваць, але пайшла тэндэнцыя саступаць дарогу маладым. Таксама студэнты УЗВ адзначылі, што раней на месцах працы не было канкурэнцыі і ўсе ахвотна дзяліліся вопытам. “Чалавек павінен працаваць да таго часу, пакуль можа. Гэта павінна быць не абмежаванне, а права”, – кажуць удзельнікі.

Таксама большасць удзельнікаў сустрэчы паведамілі аб тым, што  спрабавалі адкласці грошы, каб пры выхадзе на пенсію была фінансавая падушка бяспекі, але з заробкаў бюджэтнікаў няма чаго было і адкладаць. “Зараз існуюць сістэмы пенсійнага страхавання, але людзі, якія памятаюць вопыт СССР адчуваюць недавер да гэтых сістэмаў”, – кажуць апытаныя.

"Хварэць на пенсіі нельга", - студэнты "Універсітэта Залатога Веку" прынялі ўдзел у фокус-групе на тэму "Погляды насельніцтва да існуючай сістэмы сацыяльнай абароны"

На жаль сярэдняй пенсіі хапае толькі на аплату камунальных паслугаў, куплю прадуктаў, праезд і самыя неабходныя рэчы ў побыце. Зусім не застаецца на абутак, адзенне, забавы, экстрэмальную сітуацыю (напрыклад зламалася лядоўня). Не адчуваецца і прыбаўка да пенсіі, бо вельмі хутка растуць кошты ў крамах. Удзельнікі фокус-групы лічаць, што  дзяржава павінна падтрымліваць арганізацыі і прадпрыемствы, якія даюць льготы для пенсіянераў. Аднак апытаныя адзначаюць, што існуюць іншыя катэгорыі людзей, якім яшчэ горш чым людзям, якія выйшлі на пенсію.

"Хварэць на пенсіі нельга", - студэнты "Універсітэта Залатога Веку" прынялі ўдзел у фокус-групе на тэму "Погляды насельніцтва да існуючай сістэмы сацыяльнай абароны"

Фокус-група праводзілася ў межах праекта “Развіццё «Кастрычніцкага эканамічнага форуму» – пляцоўкі для адкрытага дыялогу пра магчымыя накірункі эканамічных рэформ для Беларусі – для больш эфектыўнага і заангажаванага грамадскага ўдзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў па пытаннях эканамічнай палітыкі на нацыянальным і мясцовым узроўнях”.

Падзеі

  • З’явіўся сайт кааліцыі “За годнае даўгалецце”

    На сайце можна пазнаёміцца з дзейнасцю кааліцыі, навінамі арганізацый, якія ўваходзяць у яе, а таксама з важнымі міжнароднымі і нацыянальнымі дакумантамі, якія тычацца старэння насельніцтва. Кааліцыя “За годнае даўгалецце” была заснаваная ў лістападзе 2014 г. Сёння ў яе склад уваходзяць...

  • Приглашаем в “Школу социального предпринимательства – Good Impact”

    Создать бизнес мечты, который не только будет приносить прибыль, но и решать важные социальные проблемы. Такую возможность получат участники Школы Good Impact, которая будет работать сразу в трёх городах страны – Гомеле, Гродно и Минске. Шестьдесят участников Школы пройдут курс...

  • Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

    Карысныя веды і ўменні, абмен досведам, планаванне сумеснай дзейнасці, арыгінальныя інтэграцыйныя мерапрыемствы – усё гэта чакала ўдзельнікаў Акадэміі Лідэраў Залатога Веку, якая працавала 21-23 чэрвеня пад Слонімам. Удзел у Акадэміі бралі каля 30 чалавек, якія прадстаўлялі ўніверсітэты залатога веку і...

  • Шукай, пераправярай, візуалізуй: запрашаем у Летнюю Школу фактчэкінга

    Удзельнікаў Школы чакаюць тры дні інтэнсіўнай працы з беларускімі і літоўскімі экспертамі, абмен досьведам, распрацоўка і рэалізацыя мультымедыйных спецпраектаў з дапамогай ментараў.

  • Пазначайце сваю арганізацыю на інтэрактыўнай мапе годнага даўгалецця

    На мапе будуць пазначаныя адрасы беларускіх некамерцыйных арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць са сталымі людзьмі, а таксама апісаныя паслугі гэтых арганізацый. Калі вы ведаеце такія арганізацыі – падзяліцеся з імі спасылкай на анкету па зборы інфармацыі для мапы. Стварэнне мапы...

Усе падзеі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне