Падзеі
HrodnaCelebrityTalk: Алесь Залеўскі запрашае на сустрэчу з рэжысёрам Максімам Шведам

Максім Швед быў паспяховым бізнэсоўцам-фатографам у Горадні. Пасля нешта БАМС! і Макс становіцца сацыяльна скіраваным фотамастаком. Прысвячае некалькі год свайго жыцця вучобе кінадакументалістыцы ў Менску, Варшаве і Піцеры. Свой прэм’ерны фільм “Чыстае мастацтва” здымае ў Беларусі. Запрашаем на сустрэчу з чарговым героем HrodnaCelebrityTalk!
Галоўны герой фільма “Чыстае мастацтва”  –  малады мастак Захар Кудзін, публічна імправізуе на аснове замаляваных камунальнымі службамі графіці на сценах менскіх будынкаў.


Адзін з лейтматываў фільму – складанасць быць свабодным.

HrodnaCelebrityTalk: Алесь Залеўскі запрашае на сустрэчу з рэжысёрам Максімам Шведам

Напрыканцы сюжэту работніцы ЖЭСа сустракаюцца на выставе Захара і пачынаюць разумець, што іх замаляваныя сцены – гэта таксама мастацтва.

HrodnaCelebrityTalk: Алесь Залеўскі запрашае на сустрэчу з рэжысёрам Максімам Шведам

Паўгады пасля прэм’еры фільму ва ўзросце 33 год мастак скочыць з 9-га паверху і скончвае жыць самагубствам…

Які кошт свабоды заплаціў рэжысёр Максім Швед? Няўжо не шкадуе? І ці можа чысціня быць мастацтвам? Асабліва ў Беларусі.

HrodnaCelebrityTalk: Алесь Залеўскі запрашае на сустрэчу з рэжысёрам Максімам Шведам

23 чэрвеня а 20-й гадзіне адбудзецца размова ў прамым эфіры паміж вядоўцам HrodnaCelebrityTalk Алесем Залеўскім і кінадакументалістам Максімам Шведам.
Каб далучыцца да сустрэчы запоўніце кароткую апытанку па спасылцы.

HrodnaCelebrityTalk: Алесь Залеўскі запрашае на сустрэчу з рэжысёрам Максімам Шведам

Запрашаем!

Цыкл сустрэч Hrodna Celebrity Talk з Алесем Залеўскім ладзіцца ў межах праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА« Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

HrodnaCelebrityTalk: Алесь Залеўскі запрашае на сустрэчу з рэжысёрам Максімам Шведам

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне