Падзеі
Форум інавацыйных ідэй на карысць рэгіянальнага развіцця адбудзецца ў Магілёве

Форум інавацыйных ідэй на карысць рэгіянальнага развіцця адбудзецца ў Магілёве

Удзел у імпрэзе, якая адбудзецца 19-20 красавіка, возьмуць прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў з усіх рэгіёнаў краіны.

Мэтай Форума з’ўляецца папулярызацыя дзейнасці рэгіянальных грамадскіх ініцыятыў і ўнёска, які яны робяць у развіццё сваіх рэгіёнаў.

Праграма мерапрыемства складаецца з дыскусій, майстар-класаў, прэзентацый цікавых праектаў, якія здзяйсняюцца ў розных гарадах і вёсках нашай краіны.

Глядзіце ніжэй праграму Форума.
Форум інавацыйных ідэй для рэгіянальнага развіцця

Форум у Магілёве стане лагічным працягам праграмы “Акадэмія рэгіянальнага развіцця“, ініцыяванай у мінулым годзе ўстановай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

У межах гэтай праграмы прадстаўнікі 34 рэгіянальных арганізацый з усіх рэгіёнаў краіны атрымалі карысныя веды па кіраванні праектамі, планаванні адукацыйных праграм, распрацоўцы інфармацыйных кампаній і журналісцкіх спецпраектаў.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне