Падзеі
Форум актыўнага даўгалецця адбудзецца ў кастрычніку ў Мінску

Форум актыўнага даўгалецця адбудзецца ў кастрычніку ў Мінску

Першая сустрэча аргкамітэту Форума запланаваная на 20 траўня. Ініцыятарам правядзення мерапрыемства з’яўляецца кааліцыя “За годнае даўгалецце”, удзел у якой бярэ і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

У склад аргкамітэту ўвойдуць прадстаўнікі кааліцыі, Навукова-даследчага інстытуту пры Міністэрстве працы. Запрашэнні ўзяць удзел у працы аргкамітэту будуць накіраваныя таксама прадстаўнікам некаторых міжнародных арганізацый.

Форум актыўнага даўгалецця папярэдне запланаваны на 1-2 кастрычніка. Яго галоўнай тэмай стане абмеркаванне міжсектарнага і міжведамаснага супрацоўніцтва па рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця і стварэнні ўмоваў для годнага старэння ў нашай краіне.

Распрацоўкай гэтага дакуманта будзе займацца экспертная група, у склад якой увойдуць і прадстаўнікі кааліцыі “За годнае даўгалецце”.

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне