Падзеі
Цяпліца моладзевых ініцыятыў – запрашаем!

Дарагі дружа, дарагая сяброўка!

Мы ўпэўненыя, што Ты хочаш развівацца, быць карыснай людзям, рабіць гэты свет лепшым.

Менавіта для такіх людзей мы ствараем у Гродна Цяпліцу моладзевых ініцыятыў і спадзяемся, што ТЫ далучышся да нас!

Цяпліца моладзевых ініцыятыў - запрашаем!

Цяпліца – гэта інтэнсіўны навучальны курс, у межах якога вы авалодаеце цэлым шэрагам важных для жыцця ў сучасным грамадстве кампетэнцый: мэтавызначэнне, планаванне дзейнасці, крытычнае мысленне, кіраванне канфліктамі, прыняццё рашэнняў, аргументацыя ўласнай пазіцыі і актыўнае слуханне.

Цяпліца дапаможа таксама распрацаваць і рэалізаваць разам з новымі сябрамі грамадска-карысныя праекты і акцыі, пазнаёміцца з вялікай колькасцю людзей, якія штодня імкнуцца зрабіць наш горад больш камфортным і цікавым для жыцця.

Праграма навучання ў межах Цяпліцы будзе складацца з заняткаў па вечарах (звычайна – адзін раз у тыдзень працягласцю 2-3 гадзіны), сустрэч з вядомымі гарадзенскімі грамадскімі актывістамі і актывісткамі, а таксама некалькіх трэнінгаў, якія будуць адбывацца ў выходныя дні. Мы думаем таксама над онлайн-фарматамі заняткаў Цяпліцы.

Цяпліца моладзевых ініцыятыў - запрашаем!

Заняткі ў Цяпліцы будуць весці вядомыя гарадзенскія актывісты і актывісткі, якія маюць вялізны досвед арганізацыі адукацыйных, экалагічных, культурніцкіх, краязнаўчых і іншых праектаў і імпрэзаў.

Прапануем  паглядзець папярэднюю праграму заняткаў Цяпліцы:


8 ліпеня, 18.00-21.00

Адчыняем Цяпліцу: прэзентацыя праграмы, знаёмства з удзельнікамі, арганізатарамі, ментарамі, трэнерамі. Узгадненне мэтаў удзелу, нормаў сумеснай працы

15 ліпеня, 18.00-21.00

Я хачу зрабіць гэты свет лепшым. Дыскутуем пра лідэрства, веды і ўменні, неабходныя лідэрам, важныя грамадзянскія кампетэнцыі, абменьваемся ідэямі ўласных грамадска-карысных праектаў. Сустрэча-гасцёўня з вядомымі гарадзенскімі актывістамі і актывісткамі

25-26 ліпеня, 10.00-16.00 

Якім/якой я хачу быць, каб змяняць гэты свет да лепшага. Зазіраем у будучыню, вучымся ставіць жыццёвыя мэты, вызначаць прыярытэты, планаваць свой час, абменьваемся ідэямі ўласных грамадска-карысных праектаў. Разбіраемся, як навучыцца прымаць рашэнні і кіраваць канфліктамі.  

29 ліпеня, 10-16.00

Як навучыцца працаваць у камандзе з іншымі людзьмі і матываваць іх да грамадска-карыснай дзейнасці. Сустрэча-гасцёўня з вядомымі гарадзенскімі актывістамі і актывісткамі

5 жніўня , 18.00-21.00

Як навучыцца прымаць рашэнні і кіраваць канфліктамі. Сустрэча-гасцёўня з вядомымі гарадзенскімі актывістамі і актывісткамі.

12 жніўня, 18.00-21.00

Як навучыцца працаваць у камандзе з іншымі людзьмі і матываваць іх да грамадска-карыснай дзейнасці.

15-16 жніўня, 10.00-16.00

Як распрацаваць праект сваёй мары: вучымся апісваць патрэбы ў рэалізацыі праекта, планаваць яго мэты, ключавыя мерапрыемствы, шукаць сродкі на рэалізацыю.

22-23 жніўня, 10.00-16.00

Як навучыцца лепш камунікаваць з іншымі людзьмі і распавядаць пра свой праект так, каб яго захацелі падтрымаць іншыя.

29 жніўня, 18.00-21.00

Дзень славы: прэзентуем распрацаваныя ў межах Цяпліцы праекты і святкуем сканчэнне курса


Для таго, каб заявіцца для ўдзелу ў занятках Цяпліцы, калі ласка, запоўніце вось гэтую форму.

Цяпліца з’яўляецца часткай праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў іншых мерапрыемствах праграмы можна ў нашых групах у Фэйсбуку і Інстаграме:

https://www.facebook.com/groups/540293086589015/

https://instagram.com/hrodnayouthhub?igshid=q8jl7858bt05

Дадатковую інфармацыю пра Цяпліцу моладзевых ініцыятыў можна атрымаць таксама па тэлефоне: + 375 33 634 10 41

Цяпліца моладзевых ініцыятыў - запрашаем!

 

 

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Про «мертвый» аэропорт в Бресте, проблемы велосипедистов и бедных животных в контактных зоопарках читали больше всего – смотрите, какой получился онлайн сборник после Летней Школы визуализации и фактчекинга в Гродно

Мы собрали все статьи и проекты участников Школы, связанные с темами, которые обсуждали на занятиях.  Какие-то инструменты визуализации журналисты продолжают использовать до сих пор, в новых статьях. Где-то формат сайта или блога не позволяет опубликовать «тяжелые» элементы, и тогда их...

Падрабязней

Водгукі

  • Аліна Філіпчык, клуб “Наш радавод” (УЗВ)

    Первый год посещаю клуб “Наш родовод”. Очень нравится. Давно задумала изучить свою родословную и составить генеалогическое дерево. С этой целью я и пришла на занятия клуба. Здесь я поняла, насколько кропотливая это работа и каким багажом знаний надо обладать, чтобы...

  • Рыма Алізаровіч, курс “Таямніцы мастацтва” (УЗВ)

    Курс “Таямніцы мастацтва” быў для мяне пазнавальным і цікавым, вельмі карысным для самаразвіцця. Веды пра мастацтва (жывапіс, архітэктуру, скульптуру) і іх гісторыю развіцця патрэбны, каб лепш арыентавацца ў бязмерным свеце мастацтва. Чым больш пазнаеш новага, тым цікавей жыць. Вельмі спадабаліся...

  • Уладзімір Сямёнаў, Tandem Evenings in Hrodna, праект HrodnaYouthHub

    Tandem evenings in Hrodna – отличное мероприятие для всех, кто хотел бы попробовать пообщаться на интересном ему языке. Будь то английский, немецкий, итальянский, польский или даже белорусский;-) Всё ещё стесняетесь или боитесь? Считаете свой уровень знания недостаточно хорошим? А вы...

  • Наталля Садаўнічая, Tandem Evenings in Hrodna, праект HrodnaYouthHub

    Очень крутой evenings! Это был мой первый тандем! Отличная практика языка! Будет очень здорово попасть на очередное мероприятие! Вдобавок , можно еще и игры провести!) для взаимодействия группы ))) буду ждать очередного Tandem в мае с нетерпением!!!!! Спасибо большое организаторам!...

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне