Падзеі
Чарговыя Tandem Evenings in Hrodna адбудуцца ў кастрычніку. Запрашаем!

Запрашаем на восеньскiя Tandem Evening in Hrodna, якiя адбудуцца з 5 па 9 кастрычніка а 19 гадзіне.

Сустрэчы будуць праходзіць ужо ў звыклым усім анлайн-фармаце, на пляцоўцы Zoom. Паглядзець як праходзілі Tandem evenings in Hrodna і пачытаць водгукі можна па гэтай спасылцы.

Чарговыя Tandem Evenings in Hrodna адбудуцца ў кастрычніку. Запрашаем!

Першая восеньская сустрэча адбудзецца 5 кастрычніка. Пачатак сустрэч у 19.00. Сустрэчы будуць праходзіць у анлайн-фармаце.

Польскі моўны столік – 5 кастрычніка, мадэратарка Катажына Рамбеза, тэма “Што мы можам зрабіць для нашага навакольнага асяроддзя і экалогіі?”
Англійскі моўны столік – 6 кастрычніка, мадэратар Максім Храмчанкоў, тэма “Свабода слова”
Італьянскі моўны столік – 8 кастрычніка, мадэратарка Ганна Урбановіч, тэма “Пакаленні. Сувязі і адрозненні”
Нямецкі моўны столік – 9 кастрычніка, мадэратары Таццяна Грыц і Хрысціан Біондзі, тэма “Падарожжы пасля пандэміі”

Для ўдзелу запоўніце, калі ласка, кароткую анкету па гэтай спасылцы да 4 кастрычніка.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах +375 29 259 52 34 цi +375 33 634 10 41.

Чарговыя Tandem Evenings in Hrodna адбудуцца ў кастрычніку. Запрашаем!

Tandem Evenings in Hrodna – гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – некамерцыйныя. Мы сфакусаваныя на абмене мовамі і культурай.

Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – адкрытыя. Яны прызначаны для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць.

Як гэта працуе?

Мы збіраемся за рознымі “моўнымі сталамі” і размаўляем на розныя цікавыя для вас тэмы.

Ты слухаеш носьбітаў той альбо іншай мовы і тых, хто хоча лепш авалодаць ёй, уключаешся ў размову, калі лічыш патрэбным. Няма сэнсу вывучаць замежную мову, калі ты не спрабуеш размаўляць на ёй!

Калi Вы добра валодаеце нейкай мовай – запрашаем стаць мадэратарам моўнага стала!

Чарговыя Tandem Evenings in Hrodna адбудуцца ў кастрычніку. Запрашаем!

Сачыце за нашымі анонсамі ў Фэйсбуку, ВК i тэлеграме:

https://facebook.com/tandemeveningsinhrodna/
https://vk.com/tandemeveningsinhrodna
@grodnoevent

Восеньскія сустрэчы ў межах Tandem Evenings in Hrodna ладзяцца сумесна ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый», грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр «Треці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, Валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).Чарговыя Tandem Evenings in Hrodna адбудуцца ў кастрычніку. Запрашаем!

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне