Падзеі
Адбыліся чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў

У 9-ці розных майстар-класах і трэнінгах, прапанаваных падчас Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў, прынялі ўдзел больш за 150 гарадзенцаў. Удзельнікі і ўдзельніцы Майстэрняў абмяркоўвалі розныя пытанні па псіхалогіі і экалогіі, размаўлялі пра правілы ўвозу тавараў з-за мяжы і што трэба зрабіць, каб прасунуць сваю ідэю ці ініцыятыву, навучаліся кіраваць эмоцыямі, проста дзяліліся сваімі ведамі.

Гарадзенскія Майстэрні Ведаў адбыліся ў Гародні ўжо шосты раз. Праграма стартавала ў нашым горадзе ў верасні 2016 году.

Майстэрні – унікальная ў нашым горадзе магчымасць прасоўваць свае ідэі ў грамадстве, дзяліцца досведам і ведамі. Тут кожны гарадзенец можа запрапанаваць тэму заняткаў для правядзення падчас Майстэрняў. Таксама, кожны можа прыняць удзел у навучанні.

У суботу 16 сакавіка Майстэрні праходзілі адначасова ў прасторах трох гарадзенскіх арганізацый – ГА “Цэнтра “Трэці Сектар”, Рэгіянальнага прадстаўніцтва Бізнес-школы ІПМ у Гродне  і “Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”, якая з’яўляецца арганізатарам праграмы.Адбыліся чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў

Удзельнікі Майстэрняў пазнаёміліся з асновамі экалогіі і разгледзелі экалагічныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў розных краінах на лекцыі “Уводзіны ў экалогію і ахову навакольнага асяроддзя”, якую праводзіў Пшэмыслаў Кучынскі.

Адбыліся чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў

Аляксандра Ілюкевіч пазнаёміла з веганствам і zero waste на майстар-класе “Ратуем кароў і кітоў — знаёмства з веганствам і zero waste”. Аляксандра распавяла як жыць больш свядома і менш шкодзіць планеце, якія звычкі ў штодзённым жыцці можна лёгка змяніць, каб добра паўплываць на свет і яго жыхароў, і як сябе паводзіць у краме.

Адбыліся чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў

На трэнінгу “Як кіраваць сваімі эмоцыямі — трэнінг, для тых, хто хоча разумець сябе!” Павел Джулай распавёў як разумець свае эмоцыі, адрозніваць натуральныя і ненатуральныя праявы, як вучыцца кіраваць сваімі эмацыйнымі праявамі.

Адбыліся чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў

Як зірнуць на жыццё з іншага ракурсу і не ператварыць стрэсавы стан у хранічны даведаліся ўдзельнікі інтэрактыўнага майстар-класа Таццяны Леўчык “Стрэс-менеджмент або як перастаць турбавацца і пачаць радавацца жыццю”.

З дапамогай Галіны Ашмяна пазнаёмімся з польскімі літарамі, дыфтонгамі, фанетыкай і націскам у польскай мове на майстар-класе “Уводзіны ў польскую мову”.

На лекцыі Алега Юрчыка “Як правільна ўвозіць тавары для асабістага карыстання і пазбегнуць канфлікту з мытняй” удзельнікі даведаліся што лічыцца таварам для асабістага карыстання, як выбраць сістэму зялёнага/чырвонага канала і парадак дэкларавання тавараў.

Адбыліся чарговыя Гарадзенскія Майстэрні ВедаўЦягам 90 хвілін удзельнікі і ўдзельніцы майстра-класа “Што рабіць, каб сацсеткі і тэксты працавалі на вас” разбіралі асноўныя інструменты і магчымасці сацыяльных сетак і асновы капірайтынгу, для таго каб прасунуць свой праект ці ініцыятыву самастойна і без  вялікіх грашовых выдаткаў. Майстар-клас праводзілі Наста Пілюгіна і Дзіяна Ляшкевіч.

Слухаць і чуць сваё цела, каб заўсёды быць здаровымі, поўнымі сіл і энергіі навучала Надзея Шафрановіч на майстар-класе “Фізічны і псіхалагічны дабрабыт, асабістая рэалізацыя з дапамогай тэхнік Самадэва”.

Пра метад сямейных расстановак распавяла Таццяна Смольнік на лекцыі “Маё жыццё — мае правілы, ці не? Як звязана гісторыя роду з маім жыццём і лёсам? Якія праблемы да нас прыходзяць ад продкаў і як іх вырашыць?”

Адбыліся чарговыя Гарадзенскія Майстэрні Ведаў

Запрашаем падпісывацца ў суполкі Майстэрняў у ВК і ФБ а таксама сачыць за навінамі на нашым сайце.

Арганізатар:
Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»

Партнёры:
Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці Сектар»
Рэгіянальнае прадстаўніцтва Бізнес-школы ІПМ у Гродне

Інфапартнёры:
Hrodna.Life
Grodno.in 
015.by 

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Карпаратыўнае навучанне

Дасягайце поспеху ў бізнесе і развівайце сваю кампанію разам са Студыяй карысных кампетэнцый! Поспех кампаніі ў большай ступені залежыць ад яе супрацоўнікаў. Вось чаму так важна пастаянна павышаць кваліфікацыю сваіх супрацоўнікаў і выбіраць карпаратыўнае навучанне. Якія курсы мы прапануем для...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне