Падзеі
Віртуальны ўніверсітэт Залатога Веку запрашае на онлайн-лекцыі

Заняткі ўніверсітэту распачаліся 18 лютага. Удзел у іх узяло ўжо больш за 100 чалавек з розных гарадоў краіны.

Ужо адбыліся адкрытыя лекцыі, прысвечаныя прафілактыцы дэменцыі і эмацыйнага выгарання, гісторыі цывілізацый, дакументальнаму кіно, вывучэнню рэлігіі.

Глядзіце, якія заняткі Віртуальнага ўніверсітэту адбудуцца ў сакавіку:

1 сакавіка, 15:00-16:30, лекцыя “Адметнасці Мінска і яго ваколіц”, Святлана Машчанка, Беларусь. Запісацца

3 сакавіка, 18:00-19:30, першы занятак курсу па гісторыі Беларусі “Кастусь Каліноўскі: жыццё, смерць, неўміручасць, спадчына”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца

4 сакавіка, 18:00-19:30 лекцыя “Мы і дзікая прырода”, Інэса Балоціна, Беларусь. Запісацца

6 сакавіка, 11:00-12:30 лекцыя “Запаведная справа ў Беларусі”, Інэса Балоціна, Беларусь. Запісацца

10 сакавіка, 18:00-19:30, другі занятак курса па гісторыі Беларусі
“Бальшавіцкія рэпрэсіі і барацьба з іншадумцамі: пекла 1917 ды 1970-х.”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца

11 сакавіка, 18:00-19:30, лекцыя “Арганічная гаспадарка і экалагічнае земляробства”, Вольга Шчаглінская, Беларусь. Запісацца

13 сакавіка, 13:00-14:30, першы занятак курсу “Як пачаць займацца спортам пасля 50+”, Марына Зялёная, Беларусь. Запісацца (аўтаматычна на ўвесь курс)

15 сакавіка, 15:00-16:30, лекцыя “Рэабілітацыя і аднаўленне прамовы пасля інсульту”, Іна Кулей, Беларусь. Запісацца

17 сакавіка (перанос на 31 сакавіка), 18:00-19:30, трэці занятак курса па гісторыі Беларусі “Праект «Беларусізацыя» ў БССР: прычыны стварэння, згортвання і наступствы”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца

20 сакавіка, 11:00-12:30, лекцыя “Трэніроўка памяці”, Алена Яшчанка, Ізраіль. Запісацца

24 сакавіка (перанос на 7 красавіка), 18:00-19:30, чацвёрты занятак курсу па гісторыі Беларусі “Беларуская мова: яе карані і лес у беларускай гісторыі.”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца

25 сакавіка, 18:00-19:30, лекцыя “Правілы дэгустацыі мёду”, Вольга Гаўрылік, Беларусь. Запісацца

27 сакавіка, 13:00-14:30, другі занятак курсу “Як пачаць займацца спортам пасля 50+”, Марына Зялёная, Беларусь

29 сакавіка, 15:00-16:30, лекцыя “Актуальныя натарыяльныя пытанні для людзей залатога ўзросту”, Святлана Кайрыс, Беларусь. Запісацца

31 сакавіка , 18:00-19:30, адбудзецца трэці занятак курсу па гісторыі Беларусі “Праект «Беларусізацыя» ў БССР: прычыны стварэння, згортвання і наступствы”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца

Звяртаем ўвагу, што расклад будзе дапаўняцца і можа змяняцца.

Сачыце за анонсамі на нашым сайце і ў сацыяльных сетках! Там жа будуць размяшчацца формы заявак на кожную лекцыю / кожны курс.

Старонка ўніверсітэта ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/online.uzv.by

Віртуальны універсітэт заснаваны ў 2020г. членамі ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”і ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

У кастрычніку 2020г. Віртуальны Універсітэт Залатога Узросту быў названы адной з лепшых практык грамадзянскай адукацыі ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама Расіі.

Віртуальны ўніверсітэт Залатога Веку запрашае на онлайн-лекцыі

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне