Падзеі
“Студыя карысных кампетэнцый”: падсумоўваем 2020

Снежань па-асабліваму святочны для нас час, бо гэта месяц, у які нарадзілася Студыя.

Наша афіцыйная гісторыя распачалася 24 снежня 2014 года.

З таго часу больш за дзве тысячы асоб прыняло ўдзел у нашых праграмах і праектах, наведала шматлікія курсы, трэнінгі і майстар-класы, удасканальваючы свае кампетэнцыі.

Мы смела апрабоўвалі розныя фарматы адукацыйных мерапрыемстваў і даследаванняў, абзавяліся надзейнымі партнёрамі ў Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне, Грузіі, Германіі, Італіі і Арменіі.

Па традыцыі, прыгадваем тое, чым жыла “Студыя карысных кампетэнцый” у такім багатым на выклікі 2020-ым годзе.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

Школы медыяпісьменнасці для старшакласнікаў Media IQ

Год мы распачалі 2-ім сезонам Школы.

Са студзеня па травень удзельнікі Школы вучыліся арыентавацца ў свеце медыя, адрозніваць сапраўдную навіну ад фэйкавай, самі стваралі круты кантэнт. "Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

Праграма для моладзі HrodnaYOUthHub

У сакавіку стартавала новая праграма для моладзі HrodnaYOUthHub, накіраваная на павышэнне ўдзелу маладых людзей Гродна ў жыцці грамадства.

У межах праграмы ў анлайн-фармаце былі праведзеныя курс па развіцці прадпрымальніцкіх здольнасцей “YOUthCAN” і “Цяпліца моладзевых ініцыятыў“, распачаўся цыкл сустрэч з маладымі творцамі HrodnaCelebrityTalk і працягнуўся цыкл інтэграцыйных моўных спатканняў Tandem Evenings in Hrodna.

Важнай часткай сталі таксама інклюзіўны дыскусійны клуб і інклюзіўная Школа “Крок насустрач“, Летняя Школа журналістыкі і медыяпісьменнасці.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

Моўныя сустрэчы – Tandem Evenings in Hrodna сталі ўжо папулярнай традыцыяй.

За адыходзячы год мы правялі веснавыя, летнія, восеньскія і зімовыя тандэмы.

Апошнія прайшлі ў снежні і прыняло ўдзел у іх 38 аматараў замежных моў, а таксама беларускай мовы. Кожныя моўныя столікі – гэта пазнавальныя тэмы, карысныя дыскусіі і цікавыя сустрэчы. Новы цыкл моўных сустрэч распачнецца ўжо ў пачатку 2021 г.
"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020
Не менш карысным і цікавым быў цыкл летніх анлайн-сустрэч з маладымі творцамі HrodnaCelebrityTalk.

Удзельнік праекту „ЛСП” і лідар Love Machine Пётр Клюеў, кінадакументаліст, рэжысёр фільма “Чыстае мастацтва” Максім Швед, заснавальнік downshifter.by, блогер і музыка Верасень – такія вядомыя творцы дзяліліся сваім досведам, творчым і жыццёвым, з удзельнікамі спатканняў.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

У траўні стартаваў курс для моладзі  “YOUthCAN”. Яго мэтай была дапамога ўдзельнікам у пошуку свайго месца ў жыцці, у пошуку таго, чым карысна і цікава было б займацца. Вопытныя ментары дапамагалі маладым людзям развіваць прадпрымальніцкія кампетэнцыі, неабходныя для стварэння ўласнага бізнэса ці творчага праекта.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020
Летам распачаліся сустрэчы “Цяпліцы моладзевых ініцыятыў”.

На працягу двух месяцаў, удзельнікі і ўдзельніцы сустракаліся з вядомымі гродзенскімі актывістамі і актывісткамі і распрацоўвалі ўласныя праекты.

На выпускны вечар навучэнцы падрыхтавалі прэзентацыі сваіх ініцыятыў на самую розную тэматыку: ад вырашэння праблемаў сартыроўкі смецця ў сваім раёне да рэстаўрацыі культурна-гістарычнага будынку і стварэння там моладзевага сацыяльнага цэнтру.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020
У рамках чарговага моладзевага праекту, інклюзіўнай школы, прайшлі дыскусійныя анлайн-сустрэчы “Крок насустрач”.

Іх мэтай была сацыялізацыя моладзі з інваліднасцю і без. Падчас спатканняў удзельнікі абмяркоўвалі патрэбы людзей з інваліднасцю і тое, як зрабіць Гродна больш прыязным для іх. Вядучымі сустрэч былі прафесіянальныя псіхолаг і коуч.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

Акрамя дыскусійных сустрэч для ўдзельнікаў школы і ўсіх ахвотных у лістападзе прайшлі два двухдзённыя трэнінгі інклюзіўнай школы “Крок насустрач”.

У рэжыме офлайн і інтэрактыўна сабраныя знаёміліся і абмяркоўвалі тэму валанцёрства. Размаўлялі аб тым, што канкрэтна можна зрабіць, каб людзям з абмежаванымі магчымасцямі і без іх было лягчэй узаемадзейнічаць.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

На пераломе лета і восені прайшла Летняя школа журналістыкі і медыяпісьменнасці.

Падчас навучання ўдзельнікі пазнаёміліся, між іншым, з асновамі журналістыкі, даведаліся, што такое крытычнае мысленне, і напісалі больш за 20 публікацый на старонцы навучальнай платформы Tilda.cc, на сайтах Hrodna.life і S13.ru.

Заняткі праводзілі дасведчаныя журналісты і рэдактары беларускіх і замежных медыя.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

Школы сацыяльнага прадпрымальніцтва “Good Impact

У 2020 г. працягвала сваю працу Школа сацыяльнага прадпрымальніцтва “Good Impact.

У лістападзе 2019-ага журы адабрала трынадцаць паўфіналістаў, якія працягнулі працу над сваімі праектамі ў другой частцы навучання разам з ментарамі і коўчамі

Летам, у фінале Школы, удзельнікі спрэзентавалі больш за дзесяць праектаў, сярод якіх была школа першай неадкладнай дапамогі, экакавярня са здаровымі дэсертамі і прадпрыемства па аказанні бытавых паслуг пенсіянерамі.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

17 лістапада ў Мінску прайшоў міжнародны МІТАП сацыяльных прадпрымальнікаў, дзе ўдзельнікі прадставілі вынікі Школы сацыяльнага прадпрымальніцтва і абмяняліся досведам рэалізацыі праектаў.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

Трэці сезон праграмы PRodvizhenie

Восенню таксама стартаваў трэці сезон праграмы PRodvizhenie.

У яе межах у Мінску і ў Гомельскім раёне працавалі Школы PR і медыякампетэнцый, удзельнікі якіх вычыліся асновам сувязяў з грамадскасцю.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

Яшчэ адным важным элементам праграмы стала Школа плюралізму.

На трэнінгу для адукатараў у Мінску ўдзельнікі вучыліся планаваць і праводзіць адукацыйныя праграмы, якія базуюцца на трансляцыі каштоўнасцяў.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

Адным з фінальных пунктаў праграмы стаў двухдзённы беларуска-нямецкі форум “PRodvizhenie”, які прайшоў у лістападзе ў Мінску.

У форуме ўдзельнічалі выпускнікі праекта 2018-2020 гг., прадстаўнікі розных грамадскіх ініцыятыў.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

Заключным этапам праграмы PRodvizhenie стаў аднайменны беларуска-нямецкі анлайн-форум.

Лепшыя беларускія і нямецкія эксперты і эскперткі ў галіне PR і антыкрызісных камунікацый, анлайн-адукацыі і гендэрнай роўнасці, моладзевай працы і псіхалагічнай дапамогі дзяліліся сваім вопытам з удзельнікамі форуму.

Разынкай анлайн-форума стала фінальнае мерапрыемства: Беларуска-нямецкая кантактна-кааперацыйнай Біржа. У кожнага ўдзельніка была магчымасць прадставіць дзейнасць сваёй арганізацыі/ініцыятывы, пазнаёміцца з дзейнасцю нямецкіх арганізацый і дамовіцца аб партнёрстве.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

У 2020-ым годзе “Студыя карысных кампетэнцый” разам з ГА “Цэнтр “Трэці сектар” працягвала таксама свае важныя і ўжо традыцыйныя праекты “Школа сучаснай журналістыкі” і “Універсітэт Залатога Веку”.

Школа сучаснай журналістыкі

Вясной скончыўся 21-ы набор Школы журналістыкі. За час навучання ўдзельнікі паспелі прайсці практыку, стварыць навучальную старонку на Tilda.сс, пазнаёміццы з працай розных медыяў.

За некалькі месяцаў удзельнікі напісалі больш за 50 уласных матэрыялаў.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

У лістападзе рапачаўся ўжо 22-гі набор Школы сучаснай журналістыкі. Рэкордная колькасць удзельнікаў рознага ўзросту і сярод мэтаў удзелу ў Школе – навучыцца працаваць з тэкстамі, са структурай інтэрвью і фотарэпартажу, а таксама знайсці працу ў медыях.

Школа журналістыкі дзейнічае ў Гродна з 1997 года. За гэты час яе скончыла больш за 450 чалавек. Шматлікія выпускнікі паспяхова працуюць у беларускіх і замежных медыя.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

Універсітэт Залатога Веку

11-ты набор Універсітэту Залатога Веку скончылі анлайн-выпускным, распачаць жа 12-ты атрамалася ў рэжыме офлайн.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

У першым семестры УЗВ-12 сваю працу распачалі 44-ы курсы і клубы.

З-за пандэміі навучэнцаў сёлета значна менш, але яны не губляюць добрага настрою і актыўнасці, сустракаючыся на занятках і абмяркоўваючы “добрыя справы” на агульных лекцыях.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020


“Віртуальны Універсітэт Залатога Веку”

Восенню стартаваў наш новы праект – “Віртуальны Універсітэт Залатога Веку” – новая адукацыйная пляцоўка для сталых людзей, скіраваная на іх інтэлектуальную і сацыяльную актывізацыю. Платформа створана на базе Універсітэту Залатога веку.

На старонцы будуць змяшчацца онлайн курсы, запісы вэбінараў і прамыя трансляцыі розных адукацыйных мерапрыемстваў. Таксама можна будзе знайсці карысныя відэа і публікацыі, навіны пра розныя адукацыйныя магчымасці.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

 

Праграма па медыяпісьменнасці сталых людзей Senior Sapience

Senior Sapience – гэта наша новая праграма, якую мы разам з партнёрамі плануем ладзіць у Бабруйску, Гродна, Кобрыне і Мінску.

У снежні распачалася падрыхтоўка трэнерскай каманды, якая ў пачатку 2021 г. распачне праводзіць заняткі для сталых людзей.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

 

Тыдзень грамадзянскай адукацыі і перамога ў міжнародным конкурсе лепшых анлайн-практык

У кастрычніку Студыя брала ўдзел у Тыдні грамадзянскай адукацыі, які ладзіўся Усходне-Еўрапейскай Сеткай грамадзянскай адукацыі (EENCE).

Мерапрыемствы Тыдня прайшлі паралельна ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове, Расіі і Украіне.

Падрыхтоўкай Тыдня грамадзянскай адукацыі ў Беларусі займаўся кансорцыюм беларускіх арганізацый-сябраў EENCE, у які ўваходзіць таксама ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

У межах Тыдня быў арганізаваны міжнародны конкурс лепшых анлайн- практык.

Дзьве праграмы “Студыі карысных кампетэнцый” сталі пераможцамі.

Сярод 43 заявак з розных краін у намінацыі “Рэалізаваныя анлайнпрактыкі ў сферы грамадзянскай адукацыі” першае месца падзялілі гродзенскія HrodnaYouthHub і ўкраінскі “Адкрыты ўніверсітэт Майдана”.

У намінацыі “Плануемыя анлайнпрактыкі ў сферы грамадзянскай адукацыі” перамог наш новы праект – “Віртуальны Універсітэт Залатога Веку”.

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

Дзякуем Вам, дарагія Сябры і Сяброўкі “Студыі карысных кампетэнцый”, што былі з намі ў гэтым годзе ў якасці партнёраў і партнёрак, ментараў і ментарак, удзельнікаў і удзельніц, выкладчыкаў і выкладчыц!

Да сустрэчы у Новым Годзе!

"Студыя карысных кампетэнцый": падсумоўваем 2020

 

 

 

Падзеі

Усе падзеі

Прапановы

Запрашаем сталых гарадзенцаў ва “Універсітэт Залатога Веку”!

Калі Вы выйшлі на пенсію і ў Вас шмат вольнага часу, калі Вы хочаце развівацца, атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, палепшыць сваё здароўе, быць у кампаніі цікавых і адукаваных людзей – запрашаем стаць студэнтамі праграмы...

Падрабязней

Водгукі

  • Надзея Маляўка, Школа сучаснай журналiстыкi-22

    Школа журналістыкі стала для мяне незвычайным вопытам. Нас адразу акунулі ў практыку, і адразу мозг пачаў экстрэнна выпрацоўваць новыя карысныя якасці: заўважаць раней нябачная, хутка прыдумляць пытанні, знаходзіць цікавае ў штодзённым. Дзякуй!

  • Алена Майсюк, выкладчыца курсу “Экагармонія”, УЗВ-12

    Решила преподавать сборный курс “ЭкоГармония” (состоящий из основ экологии, ЗОЖ, сад/огород), чтобы упорядочить свои знания, умения и развиваться дальше. Неожиданно с первого занятия, давая задания, сама подстегнула себя на то, что самостоятельно не начинала. К примеру уже второй месяц веду...

  • Аляксандр Лобан, выкладчык курсу “Наш зрок і наша здароўе”, УЗВ-12

    Ідэя зрабіць курс “Наш зрок і наша здароўе” ўзнікла даволі нечакана ў размове з Вітаўтам Руднікам, які прапанаваў мне не толькі наведваць заняткі ва УЗВ, але і самому падзяліцца з іншымі студэнтамі тым, што я добра ведаю. Я спрабую даць студэнтам...

  • Вікторыя Сінкевіч, Tandem Evenings in Hrodna (польскі моўны столік)

    Понравилось, что участники обладают хорошим уровнем польского. Я узнала про аномалии в природе на территории Польши – об этом рассказывала ведущая-куратор встречи. Всем советую поучаствовать в столике. Времени занимает не долго и определённо узнаешь что-то новое о польской природе, языке,...

Нашы партнёры

  • Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне